Русские традиции - Альманах русской традиционной культуры

Статьи по этнологии

Раскажу табе пра русалак... Представления о русалках по современным белорусским свидетельствам

вкл. . Опубликовано в Этнология Просмотров: 8470

Содержание материала

18-19. Русалкі — эта імя такое. Давыд, дзядзька, паехаў у лес. Просяцца русалкі, замерзлі, косы длінныя, у лясу. Баба думае, што ён дровы прывёз, а ён прывозяе русалак. Яны ў хатуўходжая, голенькія, юбкі ім падавалі. Тады гавораць: “Давайце будам прясць”. Красівыя дзве дзеўкі. I яны прялі бабе. Тады кросны ткалі. Атады, як снег пачаў раставаць, яны дзве, што дзе і дзеліся.

19. У лесе яны жывуць. Адзін раз стары хадзіў на ахоту. Ета ў старае ўрэмя, мама расказыла, маме баба яшчэ, да нашай эры, да бабінай. Ён стары ціхі быў, ідзець на ахоту, што не наб'е, у яго адбяруць: цецерукоў, зайцаў. Ён гаворэ: “Што мне дзелаць, што мяне ўсе абяжаюць?”. Раз устрэціў русалку. Русалка тая, гаворэ, уцякаць. Ідзець, ідзець, плачуць двое дзетак маленькіх, у папараці ляжаць і плачуць. А ён такі ціхі быў, баязлівы. Ён пады-шоў (а здаўну былі рубахі длінныя і пояс, і ў лапціках тканыя такія аборачкі), расцяраўся, скажуць: “Ты кінуў”, — будзе атвячать, ціхі жэ. Атышоўся ад іх, тады гаворэ: “Што дзелаць? Яны ж замёрзнуць”. Ён здзявае з сябе гэтую рубашку і пакрыў гэтых дзяцей. Пакрыў, яны успакоіліся. Ці Бог так даў? Цёпла. А сам пабег па трапінцы, лес густы. Тады, гаворэ, гоніцца жэншчына, у такой рубахе дліннай, у белым ва ўсём: “Старык, нябога, абаждзі, нябога!” Ён аглянуўся. “Ты маіх дзетак спас? Ета ты маіх дзетак пакрыў? Што табе за гэта? Ці штоб знаць, як лес гаворыць? Ці штоб багаты быў? Ці ў дварэ штоб у цябе багацтва было? Ці штоб ні бяды ніякай не бачыў?” А ён калоціцца, спужаўся, што багатыр ростам з дрэва, век не бачыў такіх людзей. Так вот, што яму было: штовек і кані вяліся, і зайцоў, нам няма, а ён наб'е, нясе дамоў.

20. I ў возеры была русалка, і ў Чачоры ёсць, каля Чачэрска, русалкі, Гаворя, дзевачка пабегла, прыбегла дамоў, прыбіраецца, ета матка яе расказала, такую, дзяўчонку, гаворя, пацярала. Ну, гусі ходзяць то ж паўз Чачору, і яна, гаворя, прыбегла, матка кажа: "Куды ты прыбегла? Гусі зайдуць, куда ў шкоды забяруцца, будзеш плаціць!" Яна гаворя: “Мам, там мяне ажы-дае падруга”. Тады гаворя: "Няма дзеўкі. Што-та з большага разчасалася, надзелася і пабегла”. Пабегла, так яна выходжая, русалка і за сабой пацягнула.

(От ж-цы д. Старые Малыничи Чечерского р. Ананенко Н. И. зап. Новикова Л. А. в 1999 г. Т. 90. .Л. 92).

21-22. Ной строіў каўчэг. Дванаццаць — сказаў, а дванаццаць — не сказаў. Ён пастыдзіўся Бога, што “у мяне дваццаць чатыры дзіценкі”, а сказаў: “Дванаццаць”. Гасподзь сказаў: “Ну дак, бяры дванаццаць сваіх дзяцей, ідзі ў каўчэг”. Тыя самыя людзі, толькі эта — відзімыя, а эта — невідзімыя. Русалка і дабрахожы — эта тыя самыя людзі, толькі раздзеленныя: эта — русалкі, а эта — багатыры. Тыя самыя людзі, толькі раздзеленныя — эта русалкі, а эта багатыры. Мы гаварым: “Цыклон ідзець градавіной”. А эта бура, што Гасподзь наслаў багатыроў Папробуй тое дрэва вырваць. Не знаю, як вырвалі, і не адно — тое дрэва — туды, тое — сюды! У лесе сплашны завал здзелалі. Такая сіла! Стог у полі падніме — ні клачка не знойдзеш.

22. Хто Богу ўгодзен быў, іх бачылі. Гасподнія рабочыя былі русалкі. Куды Гасподзь пашле, туды яны ідуць. (На якую працу іх пасылаюць?) На бажэственную. Не бульбу ж капаць. А так, ходзюць начамі, прыглядываюць каму што. Русалак просяць, штоб, ужэ, усё харашо прайшло. Бог пасылае русалак бульбу капаць? А штоб людзей спасалі. Жэншчын находзе харошых. Богабаязных.

(От ж-цы д. Стлобун Ветковского р. Морозовой Марии Лаврентьевны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 73. Л. 33; в 2002 г. Т. 73. Л. 43)

23. Русалкі — эта ряджаюцца дзеткі нежывыя. А як цяпер, іх, нежывых, поўсвета. А тады гэтага не было. Толькі, як чэлавек ці падымя што, ці жэншчына так абарціруецца, і данашывалі, там, і нежывых раджалі, так эта зваліся “русалкі”. Яны няхрышчаныя. Родзічы ім на Гряной. Памінаюць ўвечары. Вот, як дзядоў памінаюць, так і памінаюць ўвечары, у сераду, а ў чацвер, у ранні, этых самых русалак. У рсдным дварэ памінаюць, а хто не з хоча, так не паміная. Вячэру гатовяць, абед ізгатовяць, садзяцца і кажуць: “Хад-зіце, маленькія радзіцелі, абедаць, вячэраць”. Так памінаюць. I завуцца Родзічы. Свечкі запаляць. Вот эта — русалкі.

(От ж-цы п. Лядо Ветковского р. Чварковой Ефросиньи Павловны, 1916 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 1995 г. Т. 56. Л. 31).

24-26. Кажды год яе нада перазачаровываць. После Троіцы, Граная нядзеля. На Граной нядзелі перачаровываюць русалак.

25. Русалкі любую работу дзелаюць, толька за дзяцьмі не глядзяць.

26. І, вот, как-та зімой, у дзецтве мая кума возле той крыніцы бачыла русалку. Гаворя, каталісь аны з гары, і на санках пад ручэй пад’ехала. Гаворя, красівая маладая дзеўка мыецца ў руч’я. Красівая, маладая дзеўка, воласы чорныя, длінныя, вечар месячны быў, ана толькі кашлянула, ана і маментальна ісчэзла. Тагда іё ўзяў страх.

(От ж-цы д. Казацкие Болсуны Ветковского р. Гутор Марии Васильевны, 1958 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Т. 99. Л. 83; в 2005 г. Т….. Л. ).

27. Было мне гадоў дзевяць-дзвенаццаць. Каля Кротавай гары на Кротавай палянцы рваў шчавель. Каля панскага калодца с гары шла русалка. Плацце наей белае, уся ў белам, а на галаве вянок, увесь сіяе, як на іконе залаціцца. Я спужаўся ды ўцякаць. Тады многа хто русалак бачыў.

(От ж-ля д. Городок Ветковского р. Волкова Ивана Рычсаевича, 1918 г. р. зап. Новикова Л. А. в 1998 г. Т. 61. Л. 15).

28. Як матка дзіцёнка прыспіць, тое дзіця з русалкамі ходзя. На Граной нідзелі есць такі дзень, як на Родўзічы, бліны пякуць і етых дзяцей памінаюць.

(От п-ки из п. Лядо Ветковского р. Грыньковой Анастасии Ивановны, 1930 г. р., зап. Романова Л. Д. в 2000 г., в Ветке. Т. 62. Л. 113).

29. Іх не памінаюць, і каторыя вешаюцца не памінаюць. На Граной нядзеле толькі кашу варяць і нясуць на перахросную дарогу.

(От ж-цы д. Неглюбка Ветковского р. Мельниковой Марии Герасимовны, 1924 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 1992 г. Т. 62. Л. 10).

30. У нас быў лес. І тут усё калыхалісь русалкі. Іх толькі ў начное ўрэмя бачылі. І не бачылі, а чулі, як яны пелі: “На Граной нядзелі русалкі сядзелі…” Так, усё казалі: “Тут русалкі калышуцца”. Толькі на Граной яны пяюць.

(От ж-цы д. Акшинка Ветковского р. Барановой Марии Федоровны, 1914 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 71. Л. 7).

31. Калісь нас пужала матка. Гарох пасодзе, дак русалкамі пужала: “Не хадзіце ў гарох, а то русалка там з жалезнымі цыцкамі. Як шлёпне цыцкой, адразу паўбівае.

(От п-ки из д. Подкаменье Костачки Феклы Ивановны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2003 г. в Ветке. Т. 2. Л. 12 .

32-33. І калісь баімся мы русалак. “Дзеці, ідзіце ў шчавель!” — “Баб, куды нам іцці, штоб русалка не паймала?” — “Русалка, як у шчавель ідзеш, далёка ў жыце. І Баба-Яга туды. І чорцікі забягаюц. Яны далёка ў жыце.

Як пойдам, шчас баба і кажа: “Не хадзіце ў жыта далёка. Там сядзіць Баба-Яга, туды далей, а тут — русалка, і хразу хватае, косы у яе абы-як распушчаны. Дак яны ўхвацяць і туды павалакуць”. — “Баб, а што яны будуць дзелаць?” — “А там яны задушаць, і будзіце ляжаць”. Эта русалкі. А там яшчэ была Баба-Яга. У на хлопец быў — Пеця, гаворя: “Э-э-э! Мы тую русалку ўб’ём!” Баба гаворя: “Так жа Баба-Яга прыдзе. Яшчэ і на мятле прыедзя самы глаўны з ракамі. Вот, тады вы папляшыце!” — “Усё, баб, не пойдам”.

(От п-ки из д. Амельное Грецкой Варвары Александровны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. в Ветке. Т. 54. Л. 5).

34-35. Русалкамі толькі пужалі, штоб дзеці не хадзілі у агарод: “Не хадзі — там русалка сядзіць!”

35. У нас сарай быў з пляценчыкаў, із лазы. Я пашла ў сарай. Гляжу ў шчэлачку. Ідзець баба жалезная, абыкнавенная, голая, грудзі. Думаю: “Куда ана пашла?” Вышла на вуліцу, а яе няма.

От ж-цы д. Хальч Ветковского р. Кадильниковой Марии Лаврентьевны, 1928 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 108. Л. 5.

36. Бацька мой расказўываў. З лесу ехалі, і на кладбішчы такія віскатыя калышацца. Воласы дубам паўсталі.

(От ж-цы д. Перелёвка Ветковского р. Машковской Веры, 1937 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. Т. 53. Л. 35).

37. Эта невідзімыя людзі. Яны жывуць на жыўцах. Там іх бачуць. Русалка і дабрахожая — тоя самая.

(От п-ки из д. Бартоломеевка Ветковского р. Павлючковой Марии Борисовны, 1938 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 1993 г. в Ветке. Т. 53. Л. 43).

38. Талкушка. Гаварылі, не хадзіце, не тапчіце жыта, калі жыта начынаець, зялёныя каласочкі, дзеці ідуць рваць эты каласочкі, паруць, абсмаліваюць. “А то там таўкушка сядзіць з касамі дліннымі, і вас за косы і ўвалакець”. Эта так гаварылі бабкі. І дзеці баялісь хадзіць туда, не таўклі жыта, не сабіралі каласкі, не рэзалі. Патаму шта “там таўкушка спіць, не хадзіце, мае дзеткі”, — пріказывалі нам макі, і мы не хадзілі, баялісь. А што там за таўкушка?

(От ж-цы Ветки, родом из д. Косицкая, Литвиновой Марии Фадеевны,1930 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2001 г. Т. 24. Л. 11).

39. Русалка — воласы длінныя. Каней хадзілі пасціць, а яна: “Здраствуйце!”.

(От ж-цы д. Борьба Ветковского р. Кирченко Ирины Федоровны, 1931 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 47. Л. 9).

40. Казала, ёй сто гадоў было, русалкі ўвечары гулялі, кудой пакойнікаў вязуць, на раскосах, а косы у іх па пояс.

(От ж-цы д. Столбун Ветковского р. Холюковой Федоры Федосовны, 1910 г. р., зап. Нечаева Г. Г. в 1991 г. Т. 95. Л. 4).

41. Пра русалак усягда матка пужала: “У жыце русалкі сядзяць! Не хадзі на поля, а то русалкі ў жыце сядзяць!” Цяпер і німа, а матка пужала: “Не хадзі ў поле, там русалкі!” А прывычка ж была. Малая, шчэ у школу не хадзіла. А эта ўжэ цяпер прыдумалі, што восьмая нідзеля, так эта русалкі бегаюць, купацца нільзя, бо русалка ўцягне ў ваду. Эта цяпер прыдумалі ў дзевяностыя годы.

(От ж-цы д. Старое Село Ветковского р. Кирьяновой Анны Мартыновны, 1931 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2003 г. Т. 101. Л. 15).

42. Ўскочыць на бярозу, пахістаіцца, павыламываіцца. Хто засмяецца каля яе — рот скрывіцца.

(От ж-цы д. Казацкие Болсуны Ветковского р. Давыденко Татьяны Тимоховны, 1916 г. р., зап. Лопатин Г. И в 1989 г. Т. 108. Л. 6).

43 У нас быў лес. І тут усё калыхалісь русалкі. Іх толькі ў начное ўрэмя бачылі. І не бачылі, а чулі, як яны пелі: “На Граной нядзелі русалкі сядзелі…” Так, усё казалі: “Тут русалкі калышуцца”. Толькі на Граной яны пяюць.

(От ж-цы д. Акшинка Ветковского р. Барановой Марии Федоровны, 1914 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 71. Л. 7).

44. Баба-русалка ў жыце сядзіць. Русалка — страшная. Не такая, как мы.

От ж-цы д. Хальч Ветковского р. Атрошкиной Евфимии Григорьевны, 1917 г. р зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 108. Л. 5)

45. Чуць чулі. Гаварылі старыкі, што русалкі. , мужык мой. Дажэ мой чалавек бачыў. Мы жылі, пасёлкі былі пад Габраўкай. Ішоў ён, матка мая жыла на пасёлку. Чуць чулі. Гаварылі старыкі, што русалкі. , мужык мой. Дажэ мой чалавек бачыў. Мы жылі, пасёлкі былі пад Габраўкай. Ішоў ён, матка мая жыла на пасёлкуц, ён быў у цешчы, ішоў у вечары, тоькі дайшоў, там быў бярэзнік, пяе, тады ўсё казалі, русалкі хадзілі, пяе, ён скарэй, скарэй — на пасёлак, ён бысрэй — яна з ім раўняецца, ён і яна, а бачыць не бача. Ён тада к Міколу Кірпічову на двор, з краю. Яна гавора: “Ну, счасліў, што ўцёк!” Так, гавора, чуў яе толькі разгавор, ён быў у цешчы, ішоў у вечары, тоькі дайшоў, там быў бярэзнік, пяе, тады ўсё казалі, русалкі хадзілі, пяе, ён скарэй, скарэй — на пасёлак, ён бысрэй — яна з ім раўняецца, ён і яна, а бачыць не бача. Ён тада к Міколу Кірпічову на двор, з краю. Яна гавора: “Ну, счасліў, што ўцёк!” Так, гавора, чуў яе толькі разгавор

(От ж-цы д. Акшинка Ветковского р. Гусаковой Христины Даниловны, 1906 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 71. Л. 7).

46. Гаварылі, і на агарод штоб ні бегалі, я сама сваіх унукаў пугала. Гавару: “Ні хадзіце ў жыта”. Ані ж ні панімаюць, ламаюуць жыта, клычуць, жаць плоха тады, так ані цэлы дзень кружыліся, маі ўнукі, русалку выглядалі: дзе тая русалка?

(От ж-цы д. Чырвоны Кут Ветковского р. Литвиновой Анастасии Даниловны, 1932 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Т. 63. Л. 16).

47. Гаварылі, што русалкі, ані ў вадзе жывут. “Астарожна, не хадіце, а то русалка ўкрадзет да ў воду тібе заташчыт”. І баяліся эціх русалак.

(От п-ки из д. Бесядь Иващёнок Лидии Николаевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Ветке. Т. 12. Л. 11).

48. У нас этага не было. Русалкі ж абычна над рякой, дзе івы, там русалкі, у Бесядзі. Хто з Бесядзі, дак той расказываў пра русалак. Іва, дак, мол, русалка выдзя качаіцца на іве. Хто ўтоне, стане русалкай. Дзевушка.

От п-ки из д. Ухово Иванчиковой Агафьи Семёновны, 1927 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Ветке. Т. 12. Л. 13.

49. На той вулачцы,што на кладаўе едзіш, яны ўсё выступалі, танцавалі — русалкі. Так каторыя туфількі цірялі з ног, а каторыя бусы цірялі.

(От ж-цы д. Столбун Ветковского р. Халюковой Федоры Федосовны, 1910 г. р. зап. Горшков М. М. в 1992 г. Т. 74. Л. 76).

50. Расказывалі, што есць русалкі, што аны выходзяць із вады. Іх ні нада зліць, ні нада на ніх плахое гаварыць, патаму шта русалкі — эта людзі абіжаны судзьбой, як парынь з дзевушкаў гулялі, кагда-та ж бацькі не разрышаць, значыць, не жанілісь, ну, дзеўка тапілась. Парынь тожэ чым-небудзь дзелаўся. Вот эта былі русалкі. Ані выходзілі, іх усе жалелі, ім насілі, у нас была такое балота между Амельным і Закружжам, а патом у нас быў адзін прэдседацель, он там вычысціў, такі вадаёмчык, купаліся там, вот туда пастаршыя, у міне ішчэ свякруха была, дак, уродзе бы насілі ім гасцінца туда. Ну, на які дзень я, ужэ, ні знаю.

(От п-ки из. д. Старое Закружье Романовской Марии Алексеевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в д. Хальч. Т. 117. Л. 2-3).

51. Калісь, казалі, ў старыну здаваліся русалкі. Выходзілі з мора ці адкуль. Была зямля, гаварылі, незаклятая. Так здавалісь. А цяпер нічога не здаецца. Косы длінныя.

(От п-ки из д. Гута Ветковского р. Дроновой Нины Степановны, 1932 г. р., зап. Лапатин Г. И. в 2005 гг. Т. 64. Л. 24-25).

52. Мужык малады расказываў. Ён выпіў: “Ну, пайду рыбу лавіць”. Тут лодка стаяла. Ён пашоў. Давай ужэ лодку таўкаць. І падыходзя дзеўка, воласы длінныя, ета расказываў. “Ну, — гаворя, — паглядзеў: “Танька, ета ?” Яна нічога не сказала. Ён расцяряўся. Кінуў. Пабег. Гаворя: “З воласамі дліннымі”. Ета русалка называіцца. У вас старые не рассказывалі? Расказывалі. Русалкі, абычны, аны ў маі бываюць. Ета, гаворяць, дзеці няхрышчаныя ўміраяць

(От ж-цы д. Несвоевка Новозыбковского р. Шевцовой Ефросиньи Ивановны, 1931 г. р. зап. Боганева Е. М. в 2002 г. Т. 122. Л. 23-24)

53. На Троіцу. Пад гарой, кала паляны, дзе ўсё былі, літалі, жэншчына з крыллем літая, быкнавенная жэншчына. Русалкі. (Якая яна, эта жэншчына?) Із себя — на вас пахожа, толькі чорная, а глаза у іё жоўтыя, карічнівыя. (А где крылья?) Крылля на руках. Такуя нося, як хлеб паднося, рушнік такей, завязана ў такую павуць, як дзеўкі счас замуж ідуць, завязана вот так, длінная-длінная, во да самыя пальчыкі накрывая, платок тэй, як рушнік, толькі не зароблены, і такая дзюбка завязана. А там крылля вісяць, абыкнавенная крыльля, толькі бальшоя. Русалка. Як толькі каго ўбача, яна счас, во, падняла і, во, дзе аказываецца. Не зароблены, адарваны ілі адрэзаны. Яна далёка не лятаі, метраў пятнаццаць. Ноччу. У дзвенаццаць часоў — ноль-ноль. А тады, ужэ, ідзі другі раз, ты іе не ўбачыш.

(От ж-цы д. Городок Ветковского р. Волковой Агафье Петровны, 1918 г. р. зап. Мазейко Л. М. 2001 г. Т. 61. Л. 22).

54. Калі русалка прыляціць і к катораму, к двару далятая, гавораць: “Эта бальшоя нішчасця”. Ян з крыллямі? З крыллямі. Ежэлі русалка, вот, я, во, жыву, ці ты жывеш, і яна прыляціць, эта ўрэд яна дзелала — русалка. У што яна апранута? У іе крылля — і ўсё! І галава. Як бусла, русалка. Русалкі ляталі. Ежэлі русалка праляціць паўз двор, эта э ў старыну, да вайны, то ўжэ гора будзя.

(От ж-цы д. Столбун Ветковского р. р. Аниськовой Анны Антоновны , 1915 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2006 г. Т. 73. Л. 52).

55. Русалки за дзяреўямі стаяць, у ракі. Еслі пасмотряць на чалавека, к нему балезнь прыстанець. А так яны ничого не дзелаюць.

(От ж-ля д. Яново Ветковского р. Тостенкова Ивана Семеновича, 1924 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1990 г. Т. 108. Л. 2).

56. Бачылі людзі. Старыя. Як вечар, палядзіш, вот, вакно адчыніш, ужэ прыцемна, гаварыла Басяніха старая, ідзе,во, рэчка у нас, так пяюць яны: “Шу-у-у-гі на лугі! Шу-у-у-гі…” А хто шугікая? Ані самі не знаюць, толькі баяцца: “Хто ж пяе?” Ішчэ ж нядаўна эта сяло пасялілась. Ішчо народу было мала. Яны пасялілісь паўз якоя-та балота, у жыўцах, а тут этыя “шугі” пелі. “Ці яны калыхалісь, — гавора, — да пелі?” І людзі дажэ баяліся ўвечары.

(От ж-цы д. Бартоломеевка Ветковского р. Шевелевой Анны Титовны, 1912 г. 1994 г. Т.118. Л. 55.)

57. Я етых русалак і не знаю. У нас русалкі, то была нідзеля, после Троіцы, Гряная называіцца, дак пелі “На Граной нядзелі руслкі сядзелі, рана-рана куры папелі…” Старыя бабы пелі. (От ж-цы д. Неглюбка Ветковского р., Приходько Валентины Федосовны, 1926 г. р., зап. Лопатин Г. И в 2006 г. Т. 105. Л. 95.)

58. Ета казкі такія ішлі, што русалкі, баяліся дзеці хадзіць па жыту. А хто іх бачыў? Ніхто не бачыў. Можа, калісь і бачылі, да не расказывалі. А, ужо, калі я расла, так у нас і русалак не баялісь. Дзеці выраслі, панялі, што ета ўсё лож. А такія, як шчэ матка мая, да перяд маткай, у тых было страху, радзіцелі сказалі: “Туды не хадзі, там русалка”, яны і не ідуць. А ужо ў наша ўрэмя ніхто етага не баяўся.

От п-ки из д. Старое Закружье Ветковского р. Кужельной Прасковьи Сергеевны, 1933 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2006 г., в Ветке. Т. 121. Л. 10.

59. Сказала: “Барані Бог! Штоб тут русалкі вадзіліся. У нас крыніца святая! Тут іх не можа быць!”

От ж-ны, примерно 55 лет, из д. Будище Чечерскго р. зап. Новикова Л. А. в 2006 г. Т. 75. Л. 207. Раговорипроисходил возле святой крыницы.

60. Выбірают адну жэншчыну. Украшают цвятамі і ўсім. Старынную адзежу адзявают. І па сялу вядут і песню пяют пра русалку: “На дзясятай нядзелі русалкі запелі…” Я помню, што вадзілі. А паследнія гады —усё. Нікакіх русалак, нічыво… Абычай такой быў — вадзіць русалку.

(От ж-ля д. Красная Буда Добрушского р. Амельченко Петра, 1930 г. р. зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. Т. 76. Л. 47).

61. У нас кажды год вадзілі русалку. Русалку ўбіраюць і паюць. Хоць цібе, хоць міне ўбяруць у зелень… Мужчыны ж не ідуць з бабамі. Жэншчыны. У цвяты ўбіраюць на полі. Вянкі плялі. На поль збіраюць цвяты. Ціпер жа вы іх не ўбачыце. Васількт былі, смаляначкі былі — красненькім цвітуць, як вішнёвым цветам. Красівыя. Па вуліцы ідуць і пяюць. І кругом абойдуць усё сяло з песнямі. А патом у жыта уйдуць і раздзенуцца. А патом назад ідуць. Русалку водзяць. Штоб дождж буў… Хто яго зная. Ета традыцыя зпрадвеку была.

(От ж-ля д. Краснная Буда Добрушского р. Амельченко Марии Михайловны, 1930 г. р. зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. Т. 76. Л. 47).

62. А ета русалкі гуляяць. (Цёмныя людзі. — Кучына Ганна Пятроўна, 1938. Мы іх не бачым. Ета русалкі невідзімыя людзі. Яны маладвыя, усякія ё. Калісь сабражалася людзям так. На кані едзя такі ў чорнам, у залатом усём. Ета тожа нявідзімы чалавек.

(От ж-ц д. Яловка Красногорского р. Кучына Ганна Пятроўна, 1938 г. р.,Роговской Анастасіі Маісеевны, 1930 г. р. зап. Боганева Е. М. в 2002 г. Т. 122. Л. 9.)

1.

На Граной нядзелі
Русалкі сядзелі,
Русалкі ў жыце сядзелі,
Да на дзевак глядзелі.
— Дзевачкі-сястрычкі,
Падайце вадзічкі,
А падайце вадзічкі,
З халоднае крынічкі.
На гародзе пшаніца стаяла,
Каласочкамі махала.
— Дзевачкі-сястрычкі,
Сажніце пшанічку,
У снапочкі павяжыце,
У снапочкі павяжыце,
У капочкі пакладзіце,
У капочкі пакладзіце,
Да ў поле каласамі,
Да ў поле каласамі,
Да ў гумне варахамі,
Да ў гумне варахамі,
Да ў амбаре мяхамі,
Да ў амбаре мяхамі,
Да ў пячы пірагамі,
Да ў пячы пірагамі.

(От ж-ц д. Бартоломеевка Ветковского р. Етипнёвой Матрёны Титовны, 1919 г. н., Шевелевой Анны Титовны, 1912 г. р., из д. Бартоломеевки, зап. Лопатин Г. И. в 1993 г. Т. Т. 53. Л. 46).

2

На Граной нядзелі
Русалкі ў жыце сядзелі,
Ды ў жыце сядзелі,
Ды на дзевак глядзелі.
— А вы ж, дзевачкі, жніця,
Самі сібе ні пазьніця.
— А дажнёмся да дуба,
Мы ж палуднаваць будам.
А дажнёмся да краю,
Да й пасмотрым уражаю.

(От ж-цы д. Бартоломеевка Ветковского р. Етипнёвой Матрёны Титовны, 1919 г. н., Шевелевой Анны Титовны, 1912 г. р., из д. Бартоломеевки, зап. Лопатин Г. И. в 2000 г. Т. Т. 53. Л. 122-123).

3.

На Граной нядзелі
Русалкі сядзелі,
Ой, рана-рана
Русалкі сядзелі.
— Дзевачкі-сястрыцы,
Падайце вадзіцы.
Ой, рана-рана
Падайце вадзіцы
— Хлопчыкі-браткі,
Спячыце аладкі.
Ой рана-рана
Спячыце аладкі.

(От ж-ц д. Новиловка Ветковского р. Пархоменко Уляны Петровны, 1914 г. р., Деньдоброй Степаниды Никифоровны, 1919 г. р., Авсейковой Марии Никифоровны, 1920 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 51. Л. 22).

4.

На Граной нядзелі
Русалкі сядзелі,
Русалкі сядзелі,
На дзевак глядзелі,
— Дзевачкі-сястрычкі,
Падайце нам вадзічкі,
Падайце нам вадзічкі
З халоднае крынічкі.
Дзевачкі прыхадзілі,
Вадзічкі прынасілі.
— Сястрычкі-русалкі,
Напіцесь вадзічкі,
Напіцесь вадзічкі
З халоднае крынічкі.

(От п-ки из д. Бартоломеевка Гапеевой Натальи Трофимовны, 1930 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2001 г. в Ветке. Т.53. Л. 98).

5.

На Граной нядзелі
Русалкі сядзелі,
Русалкі сядзелі,
На дзевак глядзелі,
— Дзевачкі саколкі,
Падперавязайце панёўкі.
А старэнькі дзедзька
Па гародзе ходзе,
Да й гарод скародзе,
Канапелькі сее.

(От ж-цы п. Лядо Ветковского р. Чварковой Ефросиньи Павловны, 1916 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 1995 г. Т. 56. Л. 6).

6.

На Граной нядзелі русалкі сядзелі,
Оя, рана-рана русалкі сядзелі,
Русалкі сядзелі, на Бога глядзелі.
А Бог сына жэне, Ілля дочку аддае.
На новай сялібе пшаніца стаяла,
Ой, рана-рана пшаніца стаяла,
Пшаніца стаяла, каласком ківала,
Ой, рана-рана каласком ківала,
Каласком ківала, галаском гукала,
Ой, рана-рана галаском гукала.
— Дзевачкі-сястрычкі, дайце мне вадзічкі,
Ой, рана-рана дайце мне вадзічкі.
Цяжка мне стаяці, каласком ківаці,
Каласком ківаці, галаском гукаці.
Вы мяне сажніце, у снапы павяжыце,
Ой, рана-рана ў снапы павяжыце.
У снапы павяжыце, у копачкі складзіце,
Ой, рана-рана ў копачкі складзіце.
У копачкі складлзіце, цапамі аббіце,
Ой, рана-рана цапамі аббіце.
Цапамі аббіце, у мельніцы змяліце,
Ой, рана-рана ў мельніцы змяліце.
У мельніцы змяліце, праскуркі спячыце,
Ой, рана-рана праскуркі спячыце.
Праскуркі спячыце, у храм аднясіце,
Ой, рана-рана у храм аднясіце.
У храм аднясіце, увесь храм накарміце,
Ой, рана-рана увесь храм накарміце.

(От ж-цы д. Стлобун Ветковского р. Морозовой Марии Лаврентьевны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 73. Л. 34).

7.

На граной нядзелі
Русалкі ў жыці сядзелі,
Русалкі ў жыці сядзелі
Ды на дзевачак глядзелі.
— А вы, дзевачкі-сястрычкі,
Вы падайце нам вадзічкі,
Вы падайце нам вадзічкі
Із халоднае крынічкі.
Надаела вам у жыці стаяці
Ды калоссямі махаці

(От ж-цы д. Чырвоны Кут Ветковского р. Литвиновой Анастасии Даниловны, 1932 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Т. 63. Л. 16).

Лопатин, Г.И. «Расскажу табе пра русалак…»
Представления о русалках по современным белорусским свидетельствам
// Paleoslavica. Cambridge. . ХV / 2007. NO. 1.С. 275-292.

Наш канал на YouTube:

 
Русские традиции - Russian traditions
Группа Facebook · 1 295 участников
Присоединиться к группе