Русские традиции - Альманах русской традиционной культуры

Статьи по этнологии

«Прасiце, i ен дапамагае...» Культ св. Николая по современным белорусским свидетельствам

вкл. . Опубликовано в Этнология Просмотров: 4935

ИКОНА-СВЕЧА

45-46. Была ў нас веснавая ікона. Прыняслі яе ка мне, савершенна маленькая, Я іздзелала кіот бальшушчы, красівы. Ну, вот, яна ў мяне прастаяла адзінаццаць гадоў. Дзелала два абеды – на веснавую, што яна веснавая, і на зімавую. Патом ужэ рашыла, што забяруць яе ад мяне. Была Прачыстая, дваццаць первага сенцября, і я рашыла папрасіць жэншчын, штоб яны ад мяне яе забралі. Кагда мы селі абедаць, я папрасіла жэншчын: “Забярыце яе ад мяне. Адзінаццаць гадоў стаіць, так забярыце ў мяне”. Ну, ніхто не браў. Скандал! Тая: “Я не хачу. Мне німа куда!” І паднялі такі скандал. НІхто не хоча браць. І лягла я вечарам спаць. Но мне кажацца, што не спала, толькі маі глаза закрыліся. І, вот, перада мной старычок, увесь беленькі, адзежа беленькая, бародка беленькая, і стаў на каленях перад маей койкай і перада мной, уродзе б стаіць на каленях і просіць, што “Не выганяй мяне! Я твой бацька!” Я хачу сказать, што я не выганяю, я забалела, у мяне нет сілы, хачу яму сказаць, но у мяне язык не варочаецца, не магу сказаць. Он апяць паўтарыў: “Не выганяй мяне! Я твой бацька!” І усё. Ад крыку я праснулася. Праснулася, каля мяне ўжэ нікаго не было. Вот толькі эта мне прыдалось. І ўжэ назаўтра пашла я к этым жэншчынам і сказала, што я нікому ікону не аддам. Ніхай стаіць у мяне. Так і так мне прыснілася. А патом сколькі прайшло, і нашолся чалавек, і забралі ў мяне эту ікону. Кагда ікону забралі, с цех пор я забалела.

Раньшэ у агародзе нічыво не было, кроме травы. Адна трава расцет, і нічыво нету, ні капусты, пасажу – ана не вырасце. Патом, кагда я ўзяла ікону, ішчо я работала ў Гомелі, і толькі што пайшла на пенсію, і, вот, нідзеля астаецца да Міколы, адна нідзеля, і ўдруг прыходзя Вольга Дубоўка і гаворыць: “Анна, перабралі ўсю дзярэўню, і нікуды ніхто не хоча браць ікону. Можа, ты б узяла?” Думаю: “Ад іконы не атказываюцца”. “Ну, харашо, — гавару, — Ольга, вазьму”. А патом прышла дамой і думаю: “Ікону ўзяць, нада і абед дзелаць. А з чаго я здзелаю? Нічыво ж нету”. Воду паставіла, села і сяджу. “Пайду да Феклы Балабіхі, і скажу, што не буду браць”. Адкажусь ад іконы. Пасідзела, пасідзела: “Не, не буду атказывацца”. У то ўрэмя гарэлку давалі па талонах. Ні гарэлкі німа, ні рыбы німа, бульба толькі і капуста, качан да бульба, болей нічога німа, ні рыбы, а посны абед, ні грыбоў німа, як я буду дзелаць? Пасідзела, пасідзела, а Ольга Гурышева работала ў магазіне. Я тады абрацілась к ей: “Воля, што мне дзелаць? Вот, хачу ікону узяць, а німа з чым абед дзелаць, ні гарэлкі, ні віна німа”. Ана: “У міне віна цэлы яшчык стаіць. Я ўзяла цэлы яшчык віна”. Я гавару: “Ну, так, харашо, ты мне хоць бутылак пяць прадаш віна”. А яна: “Бяры хоць і болей”. Па тры рублі, грошы ж былі, віна ўзяла, прынесла дамоў. Назаўтрага – за грошы, матанула ў Гомель. Рыбы нігдзе німа. Я зашла ў магазін, рыбы навалам марожанай, якую хочаш бяры!. Я прынесла кілаграм пятнаццаць з Гомеля. “Вот, ужэ рыба ё у міне”. Зматалася на другі дзень на базар, грыбоў узяла. Вот, ужэ ўсё ё ў міне. Наверна, так Мікола памагала. То німа нігде нічога ўзяць, а я, куды ні падкнусь, у міне ё, ліш бы толькі грошы. І за нідзелю ўсё сабрала. Забраць ікону, німа адзець у што. Я шкаф свой патрусіла, брала січчык белы на пададзеяльнік, я за етыя дзесяць метраў, рашыла пашыць на ікону, абкруціла усю іе мацерьялам, пашыла, панесла, адзела і забрала тую ікону. Людзей поўная хата набілась. Нікагда ж не пераносілі іконы. Ікону тую прыняслі. Цепла была, гразна, машыны астанаўлівалісь. Людзі плачуць ад радасці, поўная хата людзей, чылавек пійсят. Каму места не хватала, друг на дружку пасадзіліся, а ўсё раўно паселі. Я ікону ўзяла, і ў доме ўсё нармальна стала, і ў агародзе ўсё пашло. То нічога не радзіла, а то і і капуста, і маркоўка, і бульба. Усе у міне у агародзе, і ў доме ўсе нармальна стала. Я дзяржала свіней, і коз, і курэй, па двое — па чэцвера дзяржала свіней – і ўсім хватала. І хватала за што купіць. Значыць Мікола — харошы памошнік. Эта ніхто не прашыбёт, хто яго возьме. Вот, такія дзяла. От ж-цы д. Старое Село Ветковского р. Кирьяновой Анны Мартыновны 1931 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2003 г. Т. 101. Л. 17-16,14-13.

47. Была “свяча” сем гадоў у маёй хаці. Па адной вуліцы ішла – веснавая, па нашай зімовая. Усе бралі – у кожны двор. Вот, даходзіць да цябе – ты бярэш, даходзіць да цябе – ты бярэш. Красіва выносілі. Із хаты дарожку засьцілалі. А па вуліцы – дак, ужэ, саломку трусілі, а то – лапачкі якія – елкі. Да саседа ішлі. Ён сустракае са сталом. Кругом стала велічаніе пелі:

Велічаем, велічаем
Свяціцеля Отчэ Нікалае,
І чцім сьвятую памяць тваю!
Ты памолішся за нас –
Душы спасеніе нашай!

Людзі бралі лапачкі, з-пад ног, з-пад Міколы – да пад мост. Штоб мышы бульбу не елі. А хто хварэе, так цераз яго ікону пераносілі. Ляжа, а цераз яго ікону перанясуць. . От ж-цы д. Бартоломеевки Ветковского р. Шевелевой Анны Титовны, 1912 г. р., Лопатин Г. И. в 1998 г. Т. 53. Л. 68.

48. Еслі заўтрі — Мікола, то сёдні, малілісь, напрымер, у нас вечарям, а патом назаўтря утрам перяносілі к саседзям, не абізацільна саседзі бралі, бралі, можа, черяз хату, як, ужэ, хто захоча, пяряносілі туды утрам, там малілісь і там абедалі.

От п-ки из д. Старое Закружье Ветковского р. Романовской Марии Алексеевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Т. 117. Л. 8.

ОТ НЕПРАВЕДНОГО СУДА

49. На суд

Госпаду Богу памалюся, Мацеры Божжай пакланюся. Гавару, угаварываю суд. Святы Юрый, святы Ягорый, святы Отчэ Мікалай, замкні суддзям-прысуддзям зубы, губы, трэцці язык залатымі замочкамі, сярэбранымі ключочкамі, штоб языком майго імені не абвініць, а ўрагу палатном глаза заслаць. Я, раба Божжа, на гаду ў суд еду, гадам паганяю к чарцям на очы, на сэрца. Як камень з-пад чэрапа не відаць, так з-пад камня майго імені не абвіняць. От ж-цы д. Хальч Ветковского р. Корниковой Марии Федоровны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. Т. 97. Л. 18-17.

50. Святога Міколу на ўсё просяць, дзе што ідзеш ў дарогу: “Святы Отчэ Нікалай, памажы ва ўсём”. А Нікола — сільны-сільны. Эта былі ўсё ваякі, эта ўсё воіны — і Юрый — воін, і Міхаіл — воін, эта ўсё — празнікі. Но сама-сама сільнейшы — эта Нікола между этых. Мяне была. Мяне абідзіла жэншчына. Я ад харошага гавару, плахога я ня знаю, мяне б убілі — я б не сказала плахога, патаму шта я чытаю бажэственнае, я плахога не чытаю. А яна забалела ракам, саседка. І яна сказала, што я ей накалдуніла. Яна мяне ўпракнула, пры народу ўпракнула, што я ей накалдуніла. А я пры людзях устала, там была ікона, я ўстала і гавару: “Святы Отчэ Нікалай, ты памошнік, памагаіш ўсім, памажы мене. Дай ей, штоб яна увідзіла, што я ей не дзелала!” Яна прыходзіла ка мне прашчэнія прасіла. Прыбягае назаўтра: “Манечка, прасці мяне! Прасці мяне! святы Отчэ Нікалай явіўся ка мне і сказаў: “Будзеш ты ў мяне прашчэнія прасіць, но я цябе на прашчу, патаму шта ты абідзіла жэншчыну. Яна кроме Госпада Бога нічога не знае”. Яна праснулась і прыбегла ка мне. І, праўда, яна яшчэ после аперацыі пражыла ладнага. І ўжэ дружыла. І сколькі была жывая, мяне прасіла, штоб я ей прасціла. Я гавару: “Я прашчу, ніхай Гасподзь прашчае і святы Отчэ Нікалай”. Вот што святы Отчэ Нікалай дзелае і дапамагае. Прасіце і ён очэнь дапамагае. От ж-цы д. Хальч Ветковского р. Корниковой Марии Федоровны, 1929 г. р. зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. Т. 97. Л. 18-17.

51. Ён сільны памошнік. Мікола сільны-сільны памошнік. Еслі іму маліцца, еслі іго прасіць, што зажэлацельна, тое здзелае. Было во што. Ета ж дурачка. І была ж Лёкса Трыбушкова. Мы з ёй крэпка дружылі. Я хадзіла і к ёй (к Лёксе) усё ўрэмы, ёй ваду насіла, торф уносіла, грубку затаплівала, я іё глядзела. Яна хітрая такая была. Яна і наступала на нагу, да возьме выдзя курэй парашчупая, правера сколькі яечак, эта мяне правярала так. А тады я ўнясу яйцы, яна ўжэ зная, што ўсе ўнісла. Ні брала сабе. Ну, добра. Дружылі мы з ёй, дружылі, а тады што? Яна зайшла ка мне, а ў міне дужа многа цыбулі была. Яна: “Вуй я юй! сколькі ў цябе лука! А ў міне ж весь прапаў сёліта — німа дажэ адное цыбуліны”. Я ўзяла пляцянку ад полу і дзве рэдзі і дала. Яна з той цыбуляй заходзіць к…, а ета сідзела на лавачкі, і яна з ёй сідзела і расказывае, што была ў Мані. І яна ёй набрахала, што я калдуння і “эту цыбулю не еш, а то будзя плоха”. Яна тую цыбулю мне назад прынесла і аддала. Ну, аддала — Бог з табой! Слухаіш дурачку — слухай. А тады памела, яна была з Кунтараўкі, маладзіца. Яна была набажлівая і са мной яна дружыла, і яна сказала: “Маня, як я памру, штоб ты абізацільна па мне чытала”. Я гавару: “Ну, добра”. Ну, яна памерла, і Надзька (нявестка) міне пазвала, і Надзьцы прыказала чытаць. Пазвала міне чытаць, прыходзя етая Лёкса і давай панісла на міне, што я ведзьма і прышла по божжым чылавеку чытаць — і напала на міне. А я тады не ўдзержылась і як заплакала і як раз — у іх Мікола, стаяла ікона. Я як упала на каленах, як давай прасіць этага Нікалая Угодніка. Я так плакала і са слізамі прасіла. І што ж ты думаіш! Нідзелі не прашло, яна забалела, эта Лёкса. Забалела, яна балела так ішчэ не абразоўваўся у іе рак, пабалела яна, пайшла ў бальніцу, лячылі, лячылі, ня лучшэёй, ня лучшэ, а тады абнаружылі рак. Но глаўнае, можа яна б ішчэ год хадзіла з тым і не знала, што эта балезь, еслі б я Нікалая Угодніка прасіла ўсяк. А дамоў прышла, гавару: “Госпадзі! Нікалай Угоднік, зделай ёй так, здзелай сваёй сілай, што іе балезь не мая, шта яна на міне наракала, мае тут балезні німа. Штоб усе людзі зналі, пры людзях міне так апазорыць! Штоб зналі, як да што. Ну, тады, у цэркву жа ходзім, прыходзя к бацюшку, да бацюшку на міне наговарывая, што я — ведзьма, выганьце іе з цэрквы. А я абратна прашу Госпада Бога і Нікалая Ўгодніка: “Іздзелай ёй, штоб я на ўзнала, што ў іе за балезь!” Прашло небальшое ўрэмя і іё зноў у бальніцу адвязлі, і там абнаружыюць рак. А бацюшка, пры людзях жа яна так сказала, людзі ж падняліся на міня, а бацюшка, прайшло дні два-тры як ён узнаў, што у іё абнаружылі рак, і ён выступіў і ў пропаведзі гавора: “Не нагаварывайце на чылавека несправедлівасць! Вот, яна плакала перад усімі іконамі, прасіла і Нікалая Ўгодніка і Спасіціля, і Мацер Божжаю па ўсёй цэркві — і іё Гасподзь ачысціў. Я, вам скажу, што не думайця, што эта яна праўда ёй здзелала. У Лёксы — рак. Я удаставерыўся чэм яна забалела. І — іе рак. А яна на маладзіцу нагаварывала. І на такую жэншчыну, што яна нам дорага на клірасі. І цэркаў строіла яна. І вы сюда прышлі, і я прышоў служыцілям. Штоб вы на іё нічога не думалі”. І з тых пор людзі…А то міне людзі хілілісь, баялісь. От ж-цы д. Хальч Ветковского р. Корниковой Марии Федоровны, 1929 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Т. 97. Л. 118-117

ПРОТИВ ВОРОВ

52. Выходзіш з дому, толькі выйшаў з дому, перахрасцісь на сваім пароге: “Ва імя Ацца і Сына і Святога Духа. Амінь”. Перахрасцісь і на доме, штоб дом, дзверы перахрасці, штоб вары ілі што: “Крышчу дзверы, крышчу вокны! Астаісь, Мікала Угоднік, і аберагай мой дом і жывушчых у нем!” От ж-цы д. Радуга Ветковского р. Шкрабовой Нины Николаевны, 1958 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2002 г. Т. 6. л. 17.

53. Выходжу я з двара раб Божая Нінка. Выду з двара раб Божая Нінка. Стану сярод двара раб Божая Нінка. І папрашу я святога Міколку, і закрываюся, запіраюся затворнымі замкамі. Хто будзе ехаць – праедзе, вор будзе іцці – на двор не зайдзе, ногі акаменеюць, рукі аледзянеюць, глаза пацямнеюць. Каля майго двара быстрая рака, крутая гара, цемны лес. Святы Міколка, засцярагай і зберагай. Амінь. От ж-цы д. Столбун Ветковского р. Морозовой Нины Прокоповны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 73. Л. 30.

54. Мікола — Спасіцель. У нас, тут, во, хата старэнькая стаяла. Мы жылі ў етай хатцы, а тады паставілі новаю. З бежанцаў прыйшлі, у старой хаце — ён у нас і цяпер стаіць — Мікола-Спасіцель — і стаяў на Куце, бальшая такая ікона. І што вы думаеце? Наша хата цэлая, нават столі не зачапілі. І ікона, як стаяла, так і стаяла, ніхто не затронуў. “Мікола Спасіцель! Спасі усё!” От ж-цы д. Литвиновичи Кормянского р. Лещенко Прасковьи Васильевны, 1924 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 91. Л. 75.

55. У нас была бабка невідзяшчая, саўсем сляпая. І ёй прынёс хтось рыбіну, капчонку. А у нас была баба, лупатая, і яна ўзяла рыбіну ўкрала, а мы, дзяўчонкі, стаим. Яна кажа: “Хрысцін, ты рыбіну ўзяла? Пацапала, пасчытала, зроду была сляпая: “Хрысцін, ты рыбіну ўзяла?” Яна бух на каленцы: “Святы Міколачка, не брала я рыбіну! Святы ты Міколачка!… Ты, Марья, напрасна!” Да стала кланяцца, а рыбіна тая шлёп! А я: “А, баба Хрысціна, а, во ж, рыбіна ў цябе з пазухі ўпала!” Яна ўстала і пайшла. От п-ки из д. Старое Закружье Ксендзовой Софьи Кирилловны, 1914 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1993 г., в Ветке. Т. 54. Л. 9.

56. Никола, эта святитель, чудатворец. Я как потеряю што, так всегда прошу, штоб помог мне найти. (Потеряет ключи и находит). Шли мы, последний ключ я потеряла, то наяву было, шли, а можна двумя, тремя способами оттуда, где мы набрали грибов. Пахватилася, што у меня ключа нет, когда, уже, домой. Что делать? Последний ключ. Идём. Я говорю: “Лен, куда мы пойдём?” — “Идём сюда, куда ишли». Идём, я говорю: “Господи! Николай чудотворец! (И перекрестилась) Помоги моей подруге Лене найти мой ключ!” Немного прошли: “Вот, от ключ твой”. Цалую, абнимаю её без памяти. Рада без памяти. Я немножко шага на два иду. А я только здесь ишла. “Помоги не мне, хоть подруге моей!” Она: “Вот, он ключ твой!” Кто как подкинул. Там же и трава. От ж-цы Ветки Бордовской Людмилы Николаевны, 1934 г.р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г.

СПАСЕНИЕ НА ВОДАХ

57. Ікона ё Нікола. Нікалай Чудатворэц. Ён спасаў на моры карабель. Бура паднялася. Усё ён спасаў, і тожа ікона спасае на моры. От ж-цы д. Старые Малыничи Кормянского р. Паладьевой Марии Михайловны, 1929 г. р., зап. Новикова Л. А. в 1999 г. Т. 90. Л. 35.

58. І яму, еслі кратка маліцца, ен сільна вяздзе ва ўсём памагае. Еслі адзін угоднік тама-ка памагае, у разных, то хачу сказаць, што — Нікалай Чудатворац ва ўсём і віздзе. Ён і на моры. У мяне, у падругі, бацька быў, маць была верушчая, малілась Богу, а ён — не верушчы, но аднака хоць не клевятаў і даваў маліцца. І каснулась, случылась, плылі яны на карабле, і пачаў карабаль тануць. Патом расказываў: “Успомніў малітву к Нікалаю Чудатворцу:

“К цябе з усердзем прыбягаю,
Хрыстоў спасіцель Нікалай,
І са слязою ўмаляю,
Храні жэ нас і ізбаўляй,
Радная маць благославіла
Меня здесь образам тваім.

Так будзь жэ ты рукавадзіцель
На нашам жызненам пуці,
Ад злых урагоў, святой храніцель,
Аберагі і зашчыці.

Я веру, што твае маленне
Нас у напасці падкрыпіт,
Пашлёт святое ізбаўленне,
Печаль і скорбі аблегчыт.

Тваім прыдстацельствам хранімы
Я ў мір душою пабряду,
І сілай злой непабідзімы
Угодны буду я Хрысту.

О, Чудатворац і Свяціцель,
Будзь на нябеснай старане
Заступнік наш і Пакравіцель,
Малісь, Хрыстос, малісь па мне.

Ен эту малітву прачытаў, і “адкуль ні вазьмісь, на лодке падплыў. Я на лодку сеў і выплыў. Астальныя ўсе утанулі”. І патом ен са слязамі вярнуўся і жыне ў ногі кланяўся. От ж-цы д. Радуга Ветковского р. Шкрабовой Нины Николаевны, 1958 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2002 г. Т. 6. л. 18.

59. Мой муж работал инспектарам у “Энергасбыте”, у Гомели. Я тут жила, а у ево там маленькая была комнатка, у Гомели, вот, такая маленькая, толька коечка стаяла адна. Там негде была нам с семьёй жить. Так, я жила, у Ветке, а он там. И о большую долю как инспектар ездил па раёнах. И, вот, перед Новым Годам, уже надумался, он пад Новый Год, тридцать первага, именинник, он надумался дамой ехать. А тада маста ещё не была. Па льду хадили. А лёд, такая зима была, не дужа марозная, так слабы был лёд. И, там, у адном месте, ехал мужчина, и праламился ево конь и пашёл пад лёд с калёсами, а он выпрыгнул, сам, хазяин. И, вот, ана у нас “паламья” называлась, на нач иё трошки замарозила, но он жэ не знал, мой муж, што у эту паламью ускочить. И, вот, он, када лёд стал перехадить, папал у эту паламью.И там барахтался он, барахтался, и Бога этага Николу давай прасить, што “Госпади, памаги дабратца мне да дому.У меня ж девачка маленькая, а Вале было годика три, и, вот, гаварить: “Слышу, хто-та меня как падталкивает у ваде пад ноги. И стал я карабкацца, так, так, берег, на берег – и на лёд кое-как выкарабкался. Но сил у меня не было, и я упал на лёд и лежал, пака не атлежылся. А марозчик был, и на им пальто было бобрикавае, длиннае, зимнее, пугавки такие бальшие были, он зашпилен плотна был, а када, уже, пришёл дамой, на им эта все замёрзла. Брат ево жил с нами, так мы разразали пугавки, сапаги на ем были керзавые, сапаги разразали, галянищи, штоб асвабадить. Ево передели, я ево чаем крэпким напаила, и на печь, штоб выгрелся. А тада мне падсказали, ему нада сделать пунш – водки и крепкава чаю – и усё умесце эта, и штоб он папил раза три. Я сделала, и, слава Богу, усё прашло. Ну, Никола, гаварить, ему памог. “Он мне памог с вады этай выкарабкатца с речки. Как падталкнула меня на берег”.Всё же он памагаеть. Эта ж у той паламьи утапился конь с калёсами, ана трошки была замарожена, и он мог барахтатца, а Сож у нас глыбоки усегда был, тада хадили параходы, эта он сечас амелел, ерунда, а тада глыбоки был. А эта ж ночь, позна, часов девять. Он мог карабкатца, да пад лед папасть, не выплыть, валной бы гнала. И усё. А так он карабкался, и Бога прасил. И Бог памог.От ж-цы Ветки Луневой Ирины Яколевны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2002 г. Т. 49. Л. 63. с.

60. Мой бацька быў дубовікам на плытах. Плыты ганяў. Гоніць плыты, а яму наперадзі загарады — не прапусківаюць. Бацька мой за тапор, рассёк этыя загарады, прапусціў свае плыты. І што вы думаеце? Толькі бацька ўзойдзе на свой плыт, так, бух! у ваду. Узойдзе на свой плыт, яму шост пададуць, выцягнуць, прыдзе, перадзенецца. Толькі на свой плыт зойдзе, зноў — бух! у ваду. І за трэццім разам яшчэ ўпаў, і ў вадзе яму паказалася вікона — Мікалай, у вадзе. Бацьку за трэццім разам выцягнулі, і ён абракнуўся: “Святы Мікалай, спасі міне”. Прыехаў і купіў вікону бальшэннаю — Мікалая. От п-ки из д. Старые Громыки Ветковского р. Громыко Татьяны Степановны, 1906 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Добруше. Т. 7. Л. 5.

61. Сціх такі. Очэнь красівы. Аж мароз па шкуры, як пяём мы ў цэркві. Свяціцелю Міколу. А, вот, які ж ён Спасыцэль. Раньшы ў нас ездзілі мужыкі ў Амерыку. Дак, ехаў адзін мужык, дак матка і кажа: “Маліся Богу і прасі свяціцеля Мікалая”. А эта ж моря. Яны ехалі сорак сутак да Амерыкі. Патом што-та загарэўся карабель. Дак, падалі мужыкі, в обшчэм падалі і тапіліся. Каторых спасацелі забіралі, а каторых спасацелей не было, дак падалі ў воду. Адзін наш, неглюбскі, астаўся, і сеў, і кажа: “Згарю, так і згарю”. Сеў там дзе-та ў крайку. “І я, — гаворя, — уродзе, як заснуў. І падходзя ка мне, — гаворя, — і кажа: “Маладой чалавек, уставай! Прышоў спасацель”. — “Я, — гаворя, — луп вачамы: “Да хто ты?” А ён усё прасіў: “Свяціцель Вотчэ Мікола”. — “А я, — гаворя, — тэй, што ты прасіў: “Свяціцель Вотчэ Мікола”. І астаўся жывы. Адзін астаўся на караблі. Усі, ўжэ, карабель жы гарыць. І яго спасацель забраў. І ён іспасся. Дзвенаццаць гадоў ён быў у Амерыцы. От ж-цы д. Неглюбка Ветковского р. Демчихиной Ефросиньи Ивановны, 1925 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Т. 105. Л. 92

УСМИРЕНИЕ БУРИ

62. Сталі дровы рэзаць. Насунула такую хмару! Пасыпаў такі снег! Не відна-не! Я: “Госпадзі”, – гавару. Пашла памалілася. Пакуль я сабралася ў магазін іцці, вот так ярка стала! Сонца! Зимой. Я думаю, усё ўрэмя ў галаве тое сядзіць: Памог мне святы Отчэ Мікалай Угоднічэк”. І дарэзалі тыя дровы, і панасілі, і паскладалі. От ж-цы д. Присно Ветковского р. Ткачевой Лидии Васильевны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2002 г. Т. 5. Л. 37.

63. Эта была у 1953 гаду. Бура такая страшная была, што выйці нельзя было. Такі град сыпаў, біла дзерэўя, ламала усё. І вот – я шчэ малая была – чую, адзін дзяздзька…ці й та людзі гаворуць: так падняла ваду у етым нашым Сажэ, што дно было відна! Вот выхваціла так. Так ён, гавора, шапку выхваціў, стаў на калены да гавора: “Святы Чудатворэц Мікалай, Божы Угоднічэк, спасі нас, мы ж пагібаем”. І, гавора, эта ўсё закрылася, заціхла. Мы спакойна пераплылі і перайшлі чэраз Сож. На пароме плавалі. Еты мужчына на пароме сядзеў, а відна, знаіш, як страшна, дай-ка вырваць ваду і дно відна. Гавора, так ваду падняло, што і наш паром, і ваду –— закінула б усё. А ён сазволіў зняць шапку, скінуў і папрасіў Чудатворца. Усё сціхла і супакоілась, і прайшло. От ж-цы д. Поколюбичи Гомельского р. Литвиновой Тамары Васильевны, 1938 г. р., зап. Романова Л. Д. в 2002 г. Т. 98. Л. 55-54.

ДОРОЖНЫЕ ИСТОРИИ

64. Мікола, штоб пуць была свабодная, штоб была счаслівая. Ё ж малітва такая:

Ангел наўстрэчу,
Хрыстос уперадзі,
Святы Мікола, пуць асвяці,
Божая Маць Багародзіца, нам памажы,
Госпадзі Божа, з намі ідзі,
Мы за табой,
А ты ўперадзі.

От ж-цы д. Селянин Добрушского р. Антоненко Екатерины Лаврентьевны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2002 г. Архив автора.

65. Як у дарогу едзіш:

Ангел на дарозе,
Гасподзь на пуці,
Мікалай свяціцель
Дарогу свяці.

Маць Прачыстая ідзі ўперадзі,
Усіх здаровых, вяселых дамоў вазўраці.

Дажы бяруць і ў машыны, і у аўтобус. Я свайму сыну купіла. От ж-цы д. Яново Ветковского р. Тимошенко Тамары Алексеевны, 1942 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2004 г. Т. 100. Л. 9

66. Ё святы Мікола. Яго просяць пра ўсё, патаму шта ён — Чудатворац. Ён чуды сатвараў. Во, раскажу. Вот, тут дзірэўня, сем кіламетраў. Ета, тут, радам. Мая цётка Надзя жыла за дзядзькам маім. У ніх былі два браты — Цімохі, у Васільіўкі. Калісь якую фуру накладаюць., два вазы, вазілі прадаваць. Тады ж на конях вазілі — не на машынах. Ну, і паехалі яны прадаваць. Што яны, там, прадавалі? Ну, і заблудзілі ў лесе. І заехалі к бандзітам. І калі яны, ужэ, вашлі, і папрасіліся на нач, ім скоранька раскрылі, яны параспрагалі, у іх, можа, пяць, ці сколькі, падвод была. Ну, адзін, еты самы Цімох, вельмі вераваў у Бога., ён і гавора, “што папалі мы самі ў рукі к бандзітам. Ніхто не лажыцеся. Давайце маліцца, прасіць Міколу”. Ну, яны ўсе сталі на каленкі — маліліся. І, вот, едзя абоз. Етыя вазы тарабаняць. Як да двара даехалі, крычаць: “Цімох! Скарэй збірайся! Паедзем!” Да етага, як яны ўвайшлі, адін увайшоў паглядзеў, другі, трэцці… “Ну, усё, — кажа, — папалі ў бяду, самі прыехалі”. І яны скарэй давай запрагаць і ехаць. А крычаць наперадзі, крычаць: “Едзімця ўмесці!” Выехалі. А адзін сказаў, можа, той, хто быў у іх глаўны: “Хто з вас счаслівы, што вы самі пріехалі і самі ўехалі?” Так ён апавяшчаў Міколу два разы ў год: дваццаць утарога мая — ета мошчы яго…перанясенне машчэй, і ўвосень, дваццаць утарога дзекабря, дзелаў абед, трапезу. Абяшчаў: “Колькі буду жыць, столькі буду дзелаць абед”. Ну, ета гатуецца, ну, якая там скудная была вячэра: кашы навараць, баршча, хлеба. Ета ўжэ даўно. І ён, пакуль не ўмер… Вот так Мікола чуда і сатварыў. От ж-цы д. Красная Буда Добрушского р. (?) Марии Яколевны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. Т. 76. Л. 45.

67. Эта ищо дедушка расказывал. А патом мне расказывал атец. Сечас ани “чалночники” называютца, а раньшэ были — “каробушники” назывались. Хадили па деревнях, тавар привазили ўсяки. Эта даўно была, можа, сто лет назад, И, вот, адин каробушник эты шёл, раньшэ были пастаялыя двары ў лесах, на хутарах, хутара раньшэ были, па четыре хаты, па шесть, па аднаму стаяли домики. Ну, он спазнился, зашёл в этый домик, постучал, ему аткрыли, заходить и гаворить: “Мне нада на нач”. Хазяйка иво правяла у дом: “Ну, начуйте, пажалуста”. Указала ему комнату: “Раздевайтесь и будете начевать”. И он разделся. И, вот уже пад двенадцать часоў уремя идёть. Мальчик ихни не спить, такой, гадоў шесть, мальчик. Забегаить к иму у комнату и гаварить: “Дяденька, дайте баранак! Я вам што-та скажу”. С ним были прадукты. Он дастаеть, даеть мальчику баранак, он и гаварить: “Папка ножик точить, ноччу вас зарежить”. Ён испугался: “Лес. Адин домик. Некаму не крычать, ни жалаватца. Што делать?” Раньше у дарогу брали иконки, маленькие, литые, и там был Никола Угодник. Ани ж и теперь есть, маленькие, медные. Ён из кармана дастаеть и начинаеть малитца Николу и паўтаряеть: “Святы Никола Угодник, памаги мне с этага двара выбратца. Вынеси меня Гасподней Силай с этага двара!”. И, вот, скольки раз эта паўтарыл, а ужэ двенадцать часоў прабили, счас слышна, как тройка каней падъезжает к дому, топат такой звучны. Падъехали и кричать па фамилии: “Такой-та у вас начуеть? Выхади на улицу!” Ён вышал, нима ни лашадей, никаво нима. Ён думаеть: “Што мне сон снился? Я ж ищо не спал. Причудилась”. А иво Бог вынес, Никола Угодник. Ён прасил, ён и вынес. Так саздал иму, што и топат каней, и звук. И он как махнул лесам, сперепугу, што уже не начевал нидзе. Дабирался, куда иму нада, на базар. Абычна мужики не верать. Но Николу пачитають ани ўсе, и дед, ти батька мой. От ж-цы Ветки Луневой Ирины Яколевны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2002 г. Т. 49. Л. 63.

Наш канал на YouTube:

 
Русские традиции - Russian traditions
Группа Facebook · 1 097 участников
Присоединиться к группе