Русские традиции - Альманах русской традиционной культуры

Статьи по этнологии

Культ св. Николая по современным белорусским свидетельствам

вкл. . Опубликовано в Этнология Просмотров: 2138

 

Икона-свеча

47-48. Была ў нас веснавая ікона. Прыняслі яе ка мне, савершенна маленькая, Я іздзелала кіот бальшушчы, красівы. Ну, вот, яна ў мяне прастаяла адзінаццаць гадоў. Дзелала два абеды – на веснавую, што яна веснавая, і на зімавую. Патом ужэ рашыла, што забяруць яе ад мяне. Была Прачыстая, дваццаць первага сенцября, і я рашыла папрасіць жэншчын, штоб яны ад мяне яе забралі. Кагда мы селі абедаць, я папрасіла жэншчын: “Забярыце яе ад мяне. Адзінаццаць гадоў стаіць, так забярыце ў мяне”. Ну, ніхто не браў. Скандал! Тая: “Я не хачу. Мне німа куда!” І паднялі такі скандал. НІхто не хоча браць. І лягла я вечарам спаць. Но мне кажацца, што не спала, толькі маі глаза закрыліся. І, вот, перада мной старычок, увесь беленькі, адзежа беленькая, бародка беленькая, і стаў на каленях перад маей койкай і перада мной, уродзе б стаіць на каленях і просіць, што “Не выганяй мяне! Я твой бацька!” Я хачу сказать, што я не выганяю, я забалела, у мяне нет сілы, хачу яму сказаць, но у мяне язык не варочаецца, не магу сказаць. Он апяць паўтарыў: “Не выганяй мяне! Я твой бацька!” І усё. Ад крыку я праснулася. Праснулася, каля мяне ўжэ нікаго не было. Вот толькі эта мне прыдалось. І ўжэ назаўтра пашла я к этым жэншчынам і сказала, што я нікому ікону не аддам. Ніхай стаіць у мяне. Так і так мне прыснілася. А патом сколькі прайшло, і нашолся чалавек, і забралі ў мяне эту ікону. Кагда ікону забралі, с цех пор я забалела.

Раньшэ у агародзе нічыво не было, кроме травы. Адна трава расцет, і нічыво нету, ні капусты, пасажу – ана не вырасце. Патом, кагда я ўзяла ікону, ішчо я работала ў Гомелі, і толькі што пайшла на пенсію, і, вот, нідзеля астаецца да Міколы, адна нідзеля, і ўдруг прыходзя Вольга Дубоўка і гаворыць: “Анна, перабралі ўсю дзярэўню, і нікуды ніхто не хоча браць ікону. Можа, ты б узяла?” Думаю: “Ад іконы не атказываюцца”. “Ну, харашо, — гавару, — Ольга, вазьму”. А патом прышла дамой і думаю: “Ікону ўзяць, нада і абед дзелаць. А з чаго я здзелаю? Нічыво ж нету”. Воду паставіла, села і сяджу. “Пайду да Феклы Балабіхі, і скажу, што не буду браць”. Адкажусь ад іконы. Пасідзела, пасідзела: “Не, не буду атказывацца”. У то ўрэмя гарэлку давалі па талонах. Ні гарэлкі німа, ні рыбы німа, бульба толькі і капуста, качан да бульба, болей нічога німа, ні рыбы, а посны абед, ні грыбоў німа, як я буду дзелаць? Пасідзела, пасідзела, а Ольга Гурышева работала ў магазіне. Я тады абрацілась к ей: “Воля, што мне дзелаць? Вот, хачу ікону узяць, а німа з чым абед дзелаць, ні гарэлкі, ні віна німа”. Ана: “У міне віна цэлы яшчык стаіць. Я ўзяла цэлы яшчык віна”. Я гавару: “Ну, так, харашо, ты мне хоць бутылак пяць прадаш віна”. А яна: “Бяры хоць і болей”. Па тры рублі, грошы ж былі, віна ўзяла, прынесла дамоў. Назаўтрага – за грошы, матанула ў Гомель. Рыбы нігдзе німа. Я зашла ў магазін, рыбы навалам марожанай, якую хочаш бяры!. Я прынесла кілаграм пятнаццаць з Гомеля. “Вот, ужэ рыба ё у міне”. Зматалася на другі дзень на базар, грыбоў узяла. Вот, ужэ ўсё ё ў міне. Наверна, так Мікола памагала. То німа нігде нічога ўзяць, а я, куды ні падкнусь, у міне ё, ліш бы толькі грошы. І за нідзелю ўсё сабрала. Забраць ікону, німа адзець у што. Я шкаф свой патрусіла, брала січчык белы на пададзеяльнік, я за етыя дзесяць метраў, рашыла пашыць на ікону, абкруціла усю іе мацерьялам, пашыла, панесла, адзела і забрала тую ікону. Людзей поўная хата набілась. Нікагда ж не пераносілі іконы. Ікону тую прыняслі. Цепла была, гразна, машыны астанаўлівалісь. Людзі плачуць ад радасці, поўная хата людзей, чылавек пійсят. Каму места не хватала, друг на дружку пасадзіліся, а ўсё раўно паселі. Я ікону ўзяла, і ў доме ўсё нармальна стала, і ў агародзе ўсё пашло. То нічога не радзіла, а то і і капуста, і маркоўка, і бульба. Усе у міне у агародзе, і ў доме ўсе нармальна стала. Я дзяржала свіней, і коз, і курэй, па двое — па чэцвера дзяржала свіней – і ўсім хватала. І хватала за што купіць. Значыць Мікола — харошы памошнік. Эта ніхто не прашыбёт, хто яго возьме. Вот, такія дзяла. От ж-цы д. Старое Село Ветковского р. Кирьяновой Анны Мартыновны 1931 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2003 г. Т. 101. Л. 17-16,14-13.

49. Была “свяча” сем гадоў у маёй хаці. Па адной вуліцы ішла – веснавая, па нашай зімовая. Усе бралі – у кожны двор. Вот, даходзіць да цябе – ты бярэш, даходзіць да цябе – ты бярэш. Красіва выносілі. Із хаты дарожку засьцілалі. А па вуліцы – дак, ужэ, саломку трусілі, а то – лапачкі якія – елкі. Да саседа ішлі. Ён сустракае са сталом. Кругом стала велічаніе пелі:

Велічаем, велічаем

Свяціцеля Отчэ Нікалае,

І чцім сьвятую памяць тваю!

Ты памолішся за нас –

Душы спасеніе нашай!

Людзі бралі лапачкі, з-пад ног, з-пад Міколы – да пад мост. Штоб мышы бульбу не елі. А хто хварэе, так цераз яго ікону пераносілі. Ляжа, а цераз яго ікону перанясуць. . От ж-цы д. Бартоломеевки Ветковского р. Шевелевой Анны Титовны, 1912 г. р., Лопатин Г. И. в 1998 г. Т. 53. Л. 68.

50. Былі свечы. Была зімняя Нікалай і веснавы Нікалай. Эта па сялу, дзе жыла Матруна, эта была зімняя Мікола, а, як з Вараб’ёўкі ідзеш, тута-ка — веснавая.. І так і праводзілі. Зімой праводзілі з хаты ў хату праносілі. Слалі шыгаль (шыгаль — елочные лапки), ёлачкі. Дзелалі, вот, сёння у міня нада пераносіць, сёння ў міня вячэра. А заўтры пераносім к саседцы, там абед ужэ — прымая Міколу. Так было у нас, у Барталамееўцы два Міколы. Ёлачкі этыя бралі, так рэдзенька шыгаль, дарожку здзелаюць, людзі разбіралі. Эты шыгаль у капец кладуць, штоб не было гадасці ніякія. Тады Міколу дзелалі, эта ціпера-ка у цэркву сходзім і ўсё, а тагда дзелалі Міколу — у міне банкет, сабіраюцца свае, з гармошкай ходзюць, іграюць, за сталом сядзяць, а патом пойдуць к вам, у вас паўтараім, пяём да танцуім. Вот такія абрады дзелалі.

От п-ки из д. Бартоломеевка Ветковского р. Гапеевой Ирины Аверьяновны, 1934 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2006 г. в Ветке. Т. 119. Л. 7.

51. Я была на Свячэ “Мікола”. Ета “Свяча” такая была ў Антонаўцы. Я ж во і аддавала рушнікі пераносіць. Вот моляцца ў адным домі. І другая захоча. Вот я абракнулася, я і забрала к сабе. Дак пераносяць мужыкі ікону, а не жэншчыны, мужыкі нясуць Свячу. І на етым рушніку даўжны несьць, патаму што ета рушнікі ўсе пасвяцоныя, у царкве свяціліся. Ні пасвяцонага рушніка табе дажа ні дадуць к “Свячэ”. І вот тады на етым рушніку нясуць. Прынясеш вышываны: “Не! — кажа, — еты не пайдзёт, еты не пасьвяцоны. Нада толькі на пасвяцоным”.

От ж-цы д. Светиловичи Ветковского р. Казаковой Ольги Кирилловны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2002 г. Т. 75. Л. 191.

52. Еслі заўтрі — Мікола, то сёдні, малілісь, напрымер, у нас вечарям, а патом назаўтря утрам перяносілі к саседзям, не абізацільна саседзі бралі, бралі, можа, черяз хату, як, ужэ, хто захоча, пяряносілі туды утрам, там малілісь і там абедалі.

От п-ки из д. Старое Закружье Ветковского р. Романовской Марии Алексеевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Т. 117. Л. 8.

53. У нас такой Свячы не было, штоб адзежкі шылі. Была ікона Свяча — Мікола вясняная. Як свячу заносяць, у варотах хлеб-соль мяняюць. У двор, як заходзяць, так маткі-сваты хлеб- соль мяняюць. А дзевачкі бяруць свячу і нясуць у хату. Гадоў па шаснаццаць-па сямнаццаць — такіх выбіралі дзевачак. Свой дамашні хлеб пяклі. Еты наш хлеб нясуць каля свячы. Год ляжыць хлеб на стале. (Куды яго потым прыбіраюць?)Скаціне аддаюць. Рушнікі насілі, хто абракіцца. Так было, што абракіцца наўсягда, а то ёсць, што на год — тады рушнічок забіраюць.

От п-ки из п. Лядо Ветковского р. Грыньковой Анастасии Ивановны, 1931 г. р. зап. Романова Л. Д. в 2004 г. в Ветке. Т. 105. Л. 1.

От неправедного суда

54. На суд Госпаду Богу памалюся, Мацеры Божжай пакланюся. Гавару, угаварываю суд. Святы Юрый, святы Ягорый, святы Отчэ Мікалай, замкні суддзям-прысуддзям зубы, губы, трэцці язык залатымі замочкамі, сярэбранымі ключочкамі, штоб языком майго імені не абвініць, а ўрагу палатном глаза заслаць. Я, раба Божжа, на гаду ў суд еду, гадам паганяю к чарцям на очы, на сэрца. Як камень з-пад чэрапа не відаць, так з-пад камня майго імені не абвіняць. От ж-цы д. Хальч Ветковского р. Корниковой Марии Федоровны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. Т. 97. Л. 18-17.

55. Святога Міколу на ўсё просяць, дзе што ідзеш ў дарогу: “Святы Отчэ Нікалай, памажы ва ўсём”. А Нікола — сільны-сільны. Эта былі ўсё ваякі, эта ўсё воіны — і Юрый — воін, і Міхаіл — воін, эта ўсё — празнікі. Но сама-сама сільнейшы — эта Нікола между этых. Мяне была. Мяне абідзіла жэншчына. Я ад харошага гавару, плахога я ня знаю, мяне б убілі — я б не сказала плахога, патаму шта я чытаю бажэственнае, я плахога не чытаю. А яна забалела ракам, саседка. І яна сказала, што я ей накалдуніла. Яна мяне ўпракнула, пры народу ўпракнула, што я ей накалдуніла. А я пры людзях устала, там была ікона, я ўстала і гавару: “Святы Отчэ Нікалай, ты памошнік, памагаіш ўсім, памажы мене. Дай ей, штоб яна увідзіла, што я ей не дзелала!” Яна прыходзіла ка мне прашчэнія прасіла. Прыбягае назаўтра: “Манечка, прасці мяне! Прасці мяне! святы Отчэ Нікалай явіўся ка мне і сказаў: “Будзеш ты ў мяне прашчэнія прасіць, но я цябе на прашчу, патаму шта ты абідзіла жэншчыну. Яна кроме Госпада Бога нічога не знае”. Яна праснулась і прыбегла ка мне. І, праўда, яна яшчэ после аперацыі пражыла ладнага. І ўжэ дружыла. І сколькі была жывая, мяне прасіла, штоб я ей прасціла. Я гавару: “Я прашчу, ніхай Гасподзь прашчае і святы Отчэ Нікалай”. Вот што святы Отчэ Нікалай дзелае і дапамагае. Прасіце і ён очэнь дапамагае. От ж-цы д. Хальч Ветковского р. Корниковой Марии Федоровны, 1929 г. р. зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. Т. 97. Л. 18-17.

56. Ён сільны памошнік. Мікола сільны-сільны памошнік. Еслі іму маліцца, еслі іго прасіць, што зажэлацельна, тое здзелае. Было во што. Ета ж дурачка. І была ж Лёкса Трыбушкова. Мы з ёй крэпка дружылі. Я хадзіла і к ёй (к Лёксе) усё ўрэмы, ёй ваду насіла, торф уносіла, грубку затаплівала, я іё глядзела. Яна хітрая такая была. Яна і наступала на нагу, да возьме выдзя курэй парашчупая, правера сколькі яечак, эта мяне правярала так. А тады я ўнясу яйцы, яна ўжэ зная, што ўсе ўнісла. Ні брала сабе. Ну, добра. Дружылі мы з ёй, дружылі, а тады што? Яна зайшла ка мне, а ў міне дужа многа цыбулі была. Яна: “Вуй я юй! сколькі ў цябе лука! А ў міне ж весь прапаў сёліта — німа дажэ адное цыбуліны”. Я ўзяла пляцянку ад полу і дзве рэдзі і дала. Яна з той цыбуляй заходзіць к…, а ета сідзела на лавачкі, і яна з ёй сідзела і расказывае, што была ў Мані. І яна ёй набрахала, што я калдуння і “эту цыбулю не еш, а то будзя плоха”. Яна тую цыбулю мне назад прынесла і аддала. Ну, аддала — Бог з табой! Слухаіш дурачку — слухай. А тады памела, яна была з Кунтараўкі, маладзіца. Яна была набажлівая і са мной яна дружыла, і яна сказала: “Маня, як я памру, штоб ты абізацільна па мне чытала”. Я гавару: “Ну, добра”. Ну, яна памерла, і Надзька (нявестка) міне пазвала, і Надзьцы прыказала чытаць. Пазвала міне чытаць, прыходзя етая Лёкса і давай панісла на міне, што я ведзьма і прышла по божжым чылавеку чытаць — і напала на міне. А я тады не ўдзержылась і як заплакала і як раз — у іх Мікола, стаяла ікона. Я як упала на каленах, як давай прасіць этага Нікалая Угодніка. Я так плакала і са слізамі прасіла. І што ж ты думаіш! Нідзелі не прашло, яна забалела, эта Лёкса. Забалела, яна балела так ішчэ не абразоўваўся у іе рак, пабалела яна, пайшла ў бальніцу, лячылі, лячылі, ня лучшэёй, ня лучшэ, а тады абнаружылі рак. Но глаўнае, можа яна б ішчэ год хадзіла з тым і не знала, што эта балезь, еслі б я Нікалая Угодніка прасіла ўсяк. А дамоў прышла, гавару: “Госпадзі! Нікалай Угоднік, зделай ёй так, здзелай сваёй сілай, што іе балезь не мая, шта яна на міне наракала, мае тут балезні німа. Штоб усе людзі зналі, пры людзях міне так апазорыць! Штоб зналі, як да што. Ну, тады, у цэркву жа ходзім, прыходзя к бацюшку, да бацюшку на міне наговарывая, што я — ведзьма, выганьце іе з цэрквы. А я абратна прашу Госпада Бога і Нікалая Ўгодніка: “Іздзелай ёй, штоб я на ўзнала, што ў іе за балезь!” Прашло небальшое ўрэмя і іё зноў у бальніцу адвязлі, і там абнаружыюць рак. А бацюшка, пры людзях жа яна так сказала, людзі ж падняліся на міня, а бацюшка, прайшло дні два-тры як ён узнаў, што у іё абнаружылі рак, і ён выступіў і ў пропаведзі гавора: “Не нагаварывайце на чылавека несправедлівасць! Вот, яна плакала перад усімі іконамі, прасіла і Нікалая Ўгодніка і Спасіціля, і Мацер Божжаю па ўсёй цэркві — і іё Гасподзь ачысціў. Я, вам скажу, што не думайця, што эта яна праўда ёй здзелала. У Лёксы — рак. Я удаставерыўся чэм яна забалела. І — іе рак. А яна на маладзіцу нагаварывала. І на такую жэншчыну, што яна нам дорага на клірасі. І цэркаў строіла яна. І вы сюда прышлі, і я прышоў служыцілям. Штоб вы на іё нічога не думалі”. І з тых пор людзі…А то міне людзі хілілісь, баялісь. От ж-цы д. Хальч Ветковского р. Корниковой Марии Федоровны, 1929 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Т. 97. Л. 118-117

Против воров

57. Выходзіш з дому, толькі выйшаў з дому, перахрасцісь на сваім пароге: “Ва імя Ацца і Сына і Святога Духа. Амінь”. Перахрасцісь і на доме, штоб дом, дзверы перахрасці, штоб вары ілі што: “Крышчу дзверы, крышчу вокны! Астаісь, Мікала Угоднік, і аберагай мой дом і жывушчых у нем!”От ж-цы д. Радуга Ветковского р. Шкрабовой Нины Николаевны, 1958 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2002 г. Т. 6. л. 17.

58. Выходжу я з двара раб Божая Нінка. Выду з двара раб Божая Нінка. Стану сярод двара раб Божая Нінка. І папрашу я святога Міколку, і закрываюся, запіраюся затворнымі замкамі. Хто будзе ехаць – праедзе, вор будзе іцці – на двор не зайдзе, ногі акаменеюць, рукі аледзянеюць, глаза пацямнеюць. Каля майго двара быстрая рака, крутая гара, цемны лес. Святы Міколка, засцярагай і зберагай. Амінь. От ж-цы д. Столбун Ветковского р. Морозовой НиныПрокоповны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 73. Л. 30.

59.Мікола — Спасіцель. У нас, тут, во, хата старэнькая стаяла. Мы жылі ў етай хатцы, а тады паставілі новаю. З бежанцаў прыйшлі, у старой хаце — ён у нас і цяпер стаіць — Мікола-Спасіцель — і стаяў на Куце, бальшая такая ікона. І што вы думаеце? Наша хата цэлая, нават столі не зачапілі. І ікона, як стаяла, так і стаяла, ніхто не затронуў. “Мікола Спасіцель! Спасі усё!” От ж-цы д. Литвиновичи Кормянского р. Лещенко Прасковьи Васильевны, 1924 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 91. Л. 75.

60. У нас была бабка невідзяшчая, саўсем сляпая. Іёй прынёс хтось рыбіну, капчонку. А у нас была баба, лупатая, іяна ўзяла рыбіну ўкрала, а мы, дзяўчонкі, стаим. Яна кажа: “Хрысцін, ты рыбіну ўзяла? Пацапала, пасчытала, зроду была сляпая: “Хрысцін, ты рыбіну ўзяла?”Яна бух на каленцы: “Святы Міколачка, не брала я рыбіну! Святы ты Міколачка!… Ты, Марья, напрасна!” Да стала кланяцца, а рыбіна тая шлёп! А я: “А, баба Хрысціна, а, во ж, рыбіна ў цябе з пазухіўпала!”Яна ўстала іпайшла. От п-ки из д. Старое Закружье Ксендзовой Софьи Кирилловны, 1914 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1993 г., в Ветке. Т. 54. Л. 9.

61. Никола, эта святитель, чудатворец. Я как потеряю што, так всегда прошу, штоб помог мне найти. (Потеряет ключи и находит). Шли мы, последний ключ я потеряла, то наяву было, шли, а можна двумя, тремя способами оттуда, где мы набрали грибов. Пахватилася, што у меня ключа нет, когда, уже, домой. Что делать? Последний ключ. Идём. Я говорю: “Лен, куда мы пойдём?” — “Идём сюда, куда ишли». Идём, я говорю: “Господи! Николай чудотворец! (И перекрестилась) Помоги моей подруге Лене найти мой ключ!” Немного прошли: “Вот, от ключ твой”. Цалую, абнимаю её без памяти. Рада без памяти. Я немножко шага на два иду. А я только здесь ишла. “Помоги не мне, хоть подруге моей!” Она: “Вот, он ключ твой!” Кто как подкинул. Там же и трава. От ж-цы Ветки Бордовской Людмилы Николаевны, 1934 г.р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г.

Проповедник

62. Урэмя такое было. Гасподзь хадзіў па зямле, і Мікола прапаведываў. І, вот, адзін дзядзька моліцца Богу. Ужэ тры гады. Тры гады моліцца Богу, а Мікола прапаведуе. І каля дзядзькі этага вада і воз абярнуўся ў калдобен. “Раба Божы, хадзіце памажыце нам падняць воз”. — “Я Богу малюсь. Нельзя”. А он гаворыць: “Знаеце што? Тры гады вы маліліся. Будзіце яшчэ тры. Нада маліцца і трудзіцца. Госпаду Богу нада аддаваць свой труд”. От ж-цы Ветки Васьковой Екатерины Ивановны, 1910 г. р., родом из д. Петуховка Ветковского р., зап. Лопатин Г. И. в 2002 г. Т. 17. Л. 23.

63. Урэмя сейчас бессовеснае. А як бы Гасподзь узяў да наказаў. У Гомелі, казалі, ці дзе, храсцілі дзіцёнка. А бацька не хацеў храсціць. Но ўсё ж пахрасцілі. Ён, як стаяў, бацька тэй, рукі угоры задраў, а з горы не апусціў. Так і стаяць угоры тыя рукі. Стаў прасіць да плакацца у Мікалая Цудатворца. Ну апусціліся тыя рукі. Ён думае: “Во ў чым дзела”. Пайшоў у цэркву, на крыласе стаў. І дзяцей павёў сваіх, і дзеці, адзін выступаў, чытаў кніжку хлопец. І бацька за бацюшку пайшоў, вывучыўся. Яму Бог даў вум. Цяпер-ка такі багамаленны, што Гасподзь яго наказаў і назад даў.От ж-цы д. Столбун Ветковского р. Морозовой Марии Лаврентьевны, 1926 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2001 г. Т. 73. Л. 50.

64-65. Дело было в после чернобыльское время. Была актуальна проблема Чернобыля, и в одном общественном месте, она говорила, скорее всего, это был автобус, и женщины молодые стали подсмеиваться над старцем. Почему они смеялись? Он был грязный, неухоженный. Самое главное, что на нем были рубашка и штаны, которые были старые и порванные на ленточки. А один мужчина был постарше годами, он пожалел, он не смеялся с этого старца, снял с себя рубашку и отдал этому старцу. И тогда старец сказал, что будут в эту проблему чернобыльскую выживать только старший возраст. Они будут крепче здоровьем. И сейчас молодые и старые замечают, что и умом молодые намного слабее, чем люди, которые старше возрастом.

И еще рассказ более новейшего времени, как старец тоже ехал в автобусе, и ехали две девушки. они были в очень коротких юбочках. И этот старец стал им читать мораль, нормы поведения, что нельзя ходить в коротких юбочках, что это неприлично. Девушки смеялись и очень грубо отвечали старику: “Не ваше дело! Нам так нравится». Старец очень рассердился, говорит: ”Что ж, ходите всю жизнь в этих юбках”. На последней остановке все заметили, что эти девушки не вышли. Они как бы закаменели, и так и остались стоять в этом автобусе. И бабушка говорила, что этот автобус остался где-то стоять, чтобы все люди видели, как Никола наказал этих девушек. А почему Никола? Потому что потом люди стали додумываться, кто ж мог совершить такие чудеса, начали анализировать, смотреть искать и нашли сходство по иконе, по внешности лица. От ж-цы Ветки Разувановой Людмилы Михайловны, 1980 г. р.,зап. Лопатин Г. И. в 2003 г. Информант приводит по рассказам своей бабушки Затурановой Татьяны, 1928 г. р. ж-ца д. Полесье Чечерского р. Т. 75. Л. 202-204.

Иконы

66. Ой, Міколу, вікону, бачыла ва сне. Я ўмею платкі вязаць, з воўны прала і вязала. Настаў празнік Васкрасенне, а мне нада памыць у выхадны дзень і разбіць гваздзямі, на базар нада несць. Так, я Богу малюсь, прашу і знаю, што Бог ё. Тады што? Сціраю сама і думаю: “Вот, сёння нільзя мыць, а я мыю”. Расцягнула, лягла спаць, на карваць, дагары, ні дзяцей, адна ў хаце. Прыходзе святы Мікола, я бачыла на базарэ віконы, во такі, кароткая бародка, прыходзе маленькага росту, ва сне, памру, не забуду этага сна, святога Міколу бачыла ува сне. Ён што пытае ў міне, я сплю: Будзеш ты вязаць і работаць у празнікі?”А я: “Буду! Буду!”— ува сне. Так, ён што? Два пальцы мне ў рот, а тры за глотку, і не даве, а дзяржыт рукой. Усхапілася ноччы: “Госпадзі! Прасці мяне, Госпадзі!”Сасніўся святы Мікола, прыказаў, што не дзелай у празнікі. Шэсць дней рабочых, семы штоб гуляла. От бывшей ж-цы д. Хизы Ветковского р. Лапицкой Ольги Николаевны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2004 г. в доме-интернате Шубино. Т. 64. Л. 17.

67. Кагда я балела сільна, ліжала, у міня уже крізіс был, люді сабраліся ўсе-усе, і Нікалай Угоднік, есть ікона “Нікалай Угоднік”. Я ўсё ўремя, кагда бываю ў Уваравічах в цэркві, стаўлю бальшую свечу, у міня такой крізыс быў, я ліжала, ка мне саседзі хадзілі прашчаліся. Я глаза аткрыла, віжу, наплаканная мама, а перада мной ні плачыть. Я гаварю: “Мама, ты што? Я не ўмру”. Ана: “Дзетачка, дай Бог! Што я буду дзелать? Зять міня выганіт з дому”. І,вот, ўсе ўшлі, я адна ліжу. А тагда адкрыла глаза, а он — жывой ідёт, у нас сталовая была, і там мама койку паставіла. Он ідёт, ідёт, ідёт — встал. Ідёт, ідёт і пастаял І вы паверіте? Среді ночы устала, гаварю: “Мама, мне так легко, мне так харашо”. Мама гаваріт: “Доченька, тібе, наверна, сонсніўся”. Я гаварю: “Мама, ка мне пріхадзіл Нікалай Угоднік”. Вы знаеце што? І я паправілась. (Ён што-небудзь вам казаў?) Заулыбался толька. Нічыво не сказал. Но прышол ка мне. Батюшка у нас, старік, на Узу кагда хадзіла, так бацюшка устрепянулся: “Какая жэ вы дастойная, што жывой к вам прышол Нікалай!”

От ж-цы Гомеля, родом из д. Уваровичи Гомельского р. Козловской Тамары Ивановны, 1922 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Архив автора.

68. Мой бацька быў столяр. Па ўсіх сёлах хадзіў. А сасед у яго багата жыў. І бацька гавора пад чаркай: “Чаго ты жывеш багата ?” Я скора памру, так давай я табе навучу. Будзеш лёгка жыць. Вікона дзеравянная, ці Мікола, ці Бог яго знае. Скідай штаны, садзісь, дзвенаццаць часоў ночы прабіла. І “Я буду казаць, а толькі за маю руку дзяржысь. Будзе ў цябе і пчол, і кароў, і свіней — што тлькі душа жалае. К табе будуць і валэкць, і везць, і несць”. І бацька пабаяўсь. Жопай на ліцо віконы. Тады ж Богу веравалі. “Мне ж і Бог не паможа. І хадзіў усю жызню з тапаром. От п-ки из д. Старое Закружье Ксендзовой Софьи Кирилловны, 1914 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1993 г. , в Ветке. Т. 54. Л. ?

69. Падарыла мне Ляліхава Тамара Мітрафанаўна ікону — Міколу Чудатворца. Старая вельмі ікона, яна раскалолася папалам, унізе, дзе расколата, паточана шашалем. Я яе ўзяла дадому, узяла ватачку, абмакнула ў алей і алівай гэтай пачала яе чысціць. Пачысціла. У яго проста левы бок, вока пацарапана, навогул, яго не відна. Аднавокі быў Мікола . Я яго пачычціла. З бакоў ён неяк абнавіўся, такі свежы выгляд быў. Потым я цэлую ноч не магла спаць. Перад вачамі Мікола Чудатворац. Я зразумела, што пакуль я яго не адрастаўрую, ён мяне дасць спаць. Я ўзяла Міколу і аднесла назад Тамары Ляліхавай. Чаму я так зрабіла? Для гэтага ёсць падставы. На прэзентацыі “Дзічкі” (кніга паэзіі Ніны Шкляравай) я падарыла святару Мікольскай царквы ікону цёткі Лексы, якую я знайшла ў шафе, абшарпаную, яна была вельмі старая, драўляная была, добрае дрэва, і яшчэ палатно, на палатне была намалявана “Вазнясеніе Хрыста”. Там была яшчэ пазалота. Я давала яе Генадзю Говару на рэстаўрацыю. Ён яе трымаў цэлы год, нешта, там, скабліў, чыніў і зрабіў толькі рамку. І калі я павесіла гэту ікону, быў такі выпадак. Можа, гэта толькі супадзенне, я не ведаю, а калі я мусіла ўключыць лямпу, вось, вісіць ікона на сцяне, разетка, у разетку я ўставіла штэпсель, каб уключыць лямпу, якую адрамантавалі мае пляменікі, уключыла, і гэтая лямпа ўзарвалася ў меня ў руках, яны там нешта неправільна аб’ядналі. І ззаду ў меня была ікона, і ад іконы ўсё, што ўзарвалася, паляцела ад майго твару на пасцель, я ледзь затушыла, нават на коўдры цэла дзірка, але на мне не было ніводнай царапіны, ні адна іскра не папала на мяне, толькі рука, у якой я трымала лямпу была ўся ў попелу, у сажы. І я вырашала падарыць ікону таму, шта ікона гэтая не адрэстаўрыравана, і хаця яна ўратавала маё жыццё, выкінуць — грэх. Падарыла святару Мікольскай царквы. Яны сказалі, што калі не адрэстаўрыруюць ікону, то яны абавязкова здымуць сюжэт. Сказалі яшчэ, што дошка вельмі добрая, сама аснова. Не трэба была яе нікому ў рукі даваць. Там вельмі пашкоджана. Але яны пастараюцца. Што з ёй далей, не ведаю.От ж-цы Гомеля Шкляровой Нины Никифоровны, 1948 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Архив автора.

70. А Мікола ўсім памагае. Хто яго папрося да памоліцца яму, дак ён і паможа, што ты задумаіш, то табе эта споўніцца. Патаму шта ён, гаварылі, на рэчцы многа паспасаў маракоў, тапілісь — дак паспасаў. І ціпер яго і молюцца і просюць — Мікола Ўгоднік, Вялікі Чудатворыц, чуды спраўляя. Я сама, вот, нідаўна, у міне іконы дома, я малюсь ўвечарі Богу, калі і уўтрі, і у празнікі. І, вот, адзін раз малілась увечарі, малілась Богу, пагляджу: у іконі такі во кружок і на кружку на тым цвецікі сінія, зялёныя і красныя — на кружку. І ні круціцца, ні што, стіць — і ўсё. Я стаяла, стаяла, думаю: “Што эта такое? Можа, эта ікона будзя абнаўляцца?” Сколькі можна стаяць? Поўчаса стаяла, яно ўсё эты кружочык. Тады думаю: “А ляжу я, можа, назаўтра ішчо паляджу”. Назаўтра ўстала — німа нічога. І нічога ні здалось. Точна было. ідзе Нікалай Богаўгоднік. І я толькі падумала то, што маёй дочкі вырызалі жолтачны пузырь, яна была ў бальніцы, так можа эта к етаму? От п-ки из д. Сивенка Ветковского р. Деревяшкиной Марии Егоровны, 1927 г. р., в Ветке зап. Лопатин Г. И. в 2005 г . Т. 60. Л. 25.

В заговорах

71. От зубной боли

Нікалай Угоднічак. Ты — Божы сабіседнічак. Ты з моря ўтопшых выцягаіш, на сушы мяртвых ісцаляіш. Мой бацька памёр, у іго зубы занімелі, штоб і мае занімелі і век ні балелі. От п-ки из д. Купреевка Ветковского р. Вдовиной Марии Филипповны, 1931 г. р., зап. Лопатин Г. И. . в 2005 г. в Ветке Информант запомнила данный текст от женщины из Донецкой области около десяти лет назад. Т. 60. Л. 31

72. Ад прыгавору

Госпаду Богу памалюсь, Святой Божжай Мацеры укланюсь, табе, Мікалай Угоднічак. Зара, заранічка, красная дзявічка, сонца жаркае, месяц ясны, звезды ясныя, уся прыродушка, травушка і муравушка, прыступіцеся к Генку на помач. І я не сама сабою, Нінка, па Гасподніх малітвах, і выгаварыю, выгаманію ў Генкі ўрок-прыгавор падумны, пагадны, пацешны, пасмешны, калючы, ташнючы, нудзючы , выгаварыю з буйнай галавы, з рацівага сэрца, з гаручай крыві, з яркіх вачэй, з чорных бравей, з когцікаў, з ногцікаў, суставаў, полусуставаў. І штоб еты прыгавор не адрыгаўсяў Генкі ні схада, ні маладзіка, ні пад поўна.

От ж-цы д. Столбун Ветковского р. Морозовой Нины Прокоповны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 73. Л. 30.

73. Ад скулы

Первым разам, Гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Мацеры Гасподняй прыкланюся. Не сама сабой, Прачыстая Маць са мной. І ты, Юрый-Ягорый, і ты, Мікалай Угоднік, прыступіце, Госпадзі, на ету часінку к етай жэншчыне выгаварыць,

вымавіць скулу-скуляніцу, жаркаю жаруху, краснаю краснуху, белаю бялуху, жоўтаю жаўтуху, галаўную, гарлявую, суціскавую.

Датуль ты хадзіла, гуляла, буяла, у галаве стаяла, боль дзяржала, вушы закладала, горла сціскала, на нутрэ ляжала, жарам паліла, косці ламіла, жылы таміла, кроў паліла, пакуль я цябе ні ўхадзіла, ні ўгаварыла. Цяпер я цябе ўпрашваю, угаварыю, вымаўляю, на сіняя мора ссылаю насыланую, намаўляную, прыгаворнаю, смешнаю, пацешнаю, урошнаю, ветраную, вадзяную, наноснаю, наброднаю, валасную, жаласную, радаснаю.

І вазьміся ты паўліным пяром, рассыпся макавым зярном на сінім моры, на Лукаморы. Там твае браты і сестры п’юць, гуляюць, цябе з галавы выклікаюць. Тут цябе нечага ні піць, ні з’есць, там цябе кус сахорны, мед салодкі, падушкі пуховыя, пярыны цюлевыя, гулянне, буянне, з краскамі красаванне.

Не мой Дух, Гасподні.

От ж-цы д . Казацкія Балсуны Ветковского р. Волковой Евдокии Васильевны 1924 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1995 г. Сш. 52. Ар. 23. По рассказу информанта данный текст она списала: “Багата яна людзей рятавала. Так яна мне ўсе гаварыла: “Спішы, ніхай ні нада, а ўдруг нада”. Яна ад свякрухі, ад майго бацькі, матка была, ета мая бабушка, ад яе навучылась”. ( Информант говорит о своей матери Волковой Пелагее Евдокимовне, яка котроая умерла “дзевяць гадоў назад”, было “сто дзевяць гадоў

74. Ад чорнай балезні

Першым разам, Божжым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мамцы пакланюся, месяцу яснаму і сонейку праведнаму і ўсім святым апосталам, і ўсім святым прыпадобнічкам, Гасподнім памошнічкам кіеўскім, пячэрскім, Антонію, Фядосію і ўсім прочым. Стань Мікола, на помач, ангелы на радасць. Прачыстая Мамка, усяму свету памашніца, памажы рабу Божжаму (імя).

У цемным лесе, на паляне, там стаялі тры сталы цясовыя, маліновыя, шаўковымі скацеркамі засланыя. Там сядзелі тры панічы і тры пані. І я туда Гасподняй міласцю: “Здраствуй, прэкрасная Ксенія, здраствуй, Нябесная Сіла. Прыміце ад раба Божжага (імя) чорную балезню, із рук у рукі качайце, друг другу перадавайце, на цемныя лясы высылайце”.

У цемным лесе стаіць асіна. Пад той асінай дзед і баба. (Як парню гаворыш, нада гаварыць: “У вас, у дзеда і бабы дочка, а ў мяне раб Божжы (імя)”. Там п’юць, гуляюць, ад раба Божжага чорнаю балезнь атымаюць, замыкаюць тры дзевяць замкамі, тры дзевяць ключамі. Як гэтым замкам і ключам не абзывацца, так у раба Божжага чорнай балезні нікагда не атрыгацца.

Аткуда-та ішло дзвенаццаць апосталаў, дарагімі сукнамі дарогі засцілалі. Аткуда-та ішло дзвенаццаць радзімцаў, снамі дарогі замашчалі.

Амінь. Злюбі, Госпадзі, на векі вяком.

От ж-цы д. Юрковичи Ветковского р. Кондратовой Пелагеии Егоровны, 1912 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1990 г. Т.65. Л. 1.

Из житийных историй

75. Мікола памагае. Ён усім памагае. Патаму шта ён Чудатворац. Чудзяса тварыць. І ваеводаў траіх спас ад смерці. І тры дзевачкі, каторыя на брак скверны ісці сабраліся, спас. Яны абнішчаліся. Маць памерла, прасіла яго: “Святы Чудатворчэ Мікола, Святы Угоднічэк, памагі ты маім дзеткам, штоб яны…” І так абнішчалі, што ўжэ бацька гаворэ, незаконна аддаць замуж, нада аддаць іх на скверны брак, штоб ішлі зарабатываць грошы. А ён празрэў, увідзіў ета. Прыносіў на вакно – узяльцы злата палажыў. Усталі — ага! ляжыць злата. Жыць луччай стала. Шчэ два разы прыходзіў. А патом яго паймалі — хто ета нам так подкідавая? А тады вяслядзілі, дзядочак старэнькі пабёг-пабёг…”Я, — гавора, - памагаю вам”. А яны сталі благадарыць яго. І ўсягда яго благадарылі. От ж-цы д. Поколюбичи Гомельского р. Литвиновой Тамары Васильевны, 1938 г. р., зап. Романова Л. Д. в 2002 г. Т. 98. Л. 55-54.

76. Было у аднаго бедняка тры дзевачкі. І ён хацеў, штоб яны пашлі на распутства. А выдаць іх замуж нет дзенег. І Бог паслаў Мікалая Чудатворца. І ён паклаў ціхонька золата, штоб было за што іх абручыць. От ж-цы п. Репище Ветковского р. Черной Анны Владимировны, 1932 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1998 г. Т. 62. Л. 46.

77. Міколу просяць ад усяго. І ад балезні, і штоб спасаў і сахраняў. Ён вабшчэ ўсюды памагае. І на море, і на лугах, і на дарогах. Было такое ўрэмя, што святы Міколай памог, дажы ў акно злата паклаў. Чалавеку прышлось царю многа плаціць грошай, а не было. Бедны быў. Прышлось двух дачарэй аддаваць яму ў сцязаніе. І Мікола ўслышыў яго, ён стаў маліцца, і тры злата паслаў у акно. От ж-цы д. Неглюбка Ветковского р. Демчихиной Раисы Васильевны, 1941 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. Т. 105. Л. 90.

Наш канал на YouTube:

 
Русские традиции - Russian traditions
Группа Facebook · 1 097 участников
Присоединиться к группе