Русские традиции - Альманах русской традиционной культуры

Статьи по этнологии

О народной демонологии белорусско-брянского пограничья: доброхожие, невидимые и др.

вкл. . Опубликовано в Этнология Просмотров: 1859

80-81. Пашлі мы рана, яшчэ шасці часоў не было, і, вот, стаяць тры стаўбы, дажэ вышэй дрэў, і мужчыны тры стаяць, з братам я ішла. Сталі падхадзіць, і шух! — і нет. “Мішка, ты бачыў?”. — “Бачыў. Я баяўся табе сказаць”. – “А я табе баялась сказаць”.

81. А то мая цетка расказывала, што калісь лягла на дарожку, да так і заснула. Па лесу бяжыць маленькі, у бліскучых пугаўках: “А-ла-ла! А-ла-ла!" Калі да мяне дабег - шух! ветрам”.

От ж-цы д. Федоровка Ветковского р. Авсейковай Марии Никифоровны, 1919г. р., зап. Лопатин Г. И в 1992 г. Т. 108. Л. 26.

82. Дабрахожы — эта злаўрэдны чалавек, а дамавой — эта хазяін у доме, вот, напрымер, вужы жывуць у доме. На маём вяку ужэ была. Жыла я ў гародах, а патом пераехала сюды. Іду з работы, а мяне цягне толькі туды зайсці, толькі туды. Я стала на жэншчынах гаварыць. Мне адна жэншчына гаворе: “Ты, вот, увайшла, а дамавога з сабой не пазвала”. Я гавару: “А як нада зваць?” — “Нада была так сказаць: “Дамавой, пойдзем са мной дамой”. Тры раза. Ідзі ў тую хату і так скажы”. Перахрасцілась. Так сказала. І ўсё. Я хадзіла туды, і на гарод, і мне не хацелась туда ісці. А то цягне мяне толькі туды зайсці. Зайду, патом — сюда. Я у яе спрашываю: “Што такое дамавой?” — “Дамавой эта ё такі вуж. Ён жыве. Ён не злаўрэдны. Ён нікога не абіжае”. А дабрахожыя — эта такія людзі. Пакойнік — ён прыдаецца, што дабрахожы.

От ж-цы д. Малые Немки Ветковского р. Батраковой Веры Прокоповны, 1936 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1997 г. Т. 57. Л. 2-1.

83. Сколькі гадоў назад. Была свадзьба ў каго-та, ці эта ў нашай маткі гулялі. А Іван выпіў. Харашо выпіў. Ён дамоў прыйшоў, штаны здзеў да думае: “Дай скоранька на двор схажу”. Не то шта па-маламу, а па-бальшому. Проціў варот сеў. “З вуліцы ідуць утрох. Тры дзеўкі, такія высокія, чорныя адзежы, пугаўкі бліскучыя, ідуць прама на мяне. Я хоп! Штаны надзеў, няўдобна. Ані: “Фекля ваша дома?” Ён сказаў ці “дома”, ці “не знаю”. І як залёг. Шэсць нядзель ляжаў ці болей ляжаў. Ён прыйшоў дамоў, ён трошкі быў пад дзюбкай: “Мам, а мам, ідзі паглядзі з вуліцы, толькі сняжок прайшоў, ідзі паглядзі, тры дзеўкі к нам ва двор пашлі.” А вышлі — ні следа, нічыво.

От ж-цы д. Нинель Ветковского р. Прохоровой Веры Родионовны, 1939 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1993 г. Т. 68. Л. 5.

84. Матка мая відзіла. Памёр бацька. Запрагла каня: “Паеду саабшчу ў той бок”. Толькі з гары з'язжаю, узялася аўца чорная. Я па каню — яна быстрэй. Я каня дзяржу — аўца перастае. Я абратна па каню — яна быстрэй. Як, во, да раскрэсаў даехала, дзе што дзелася.

От ж-цы д. Нинель Ветковского р. Орловой Галины Ивановны, 1924 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1993 г. Т. 68. Л. 5.

85. Кагда-та мне мая мамка расказывала. Ёй была лет чатырнаццаць. Прыехалі з поля. Селі вячэраць. Было ў майго дзеда двое дачок і сын. I, вот, дзед адрэзаў акрайчык хлеба ад цэлае буханкі і палажыў на вакно. Мамка спытала: “Куды ты этат хлеб палажыў, цяць?”А ён: “Не тваё дзела! Каму палажыў, той возьмець!” А патом мамка паняла. Калі-та дабрахожы хадзіў. Дзед дагаджаў яму, што ён радзеў, штоб кароўкі былі, коні былі, авечкі былі.

От ж-цы д. Железники Ветковского р. Бурачковой Дани Васильевны, 1903 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 55. Л. 7.

86-87. Сястрэ маёй было восем гадоў. Пашлі мы з ёй за грыбамі. А там балацянка была. І мы ідзём: я з адной стараны, сястра — з другой. “Толька не пой! Людзей не прыўлякай!” А ана паёць. І ўдруг замоўкла. Што такое? Я падхажу: “Ты што? Усердзілась?” А ана паказываець: маўчы! Прыйшлі дамой. Ана маўчыць. Пазвалі бабку шаптуху. Та сказала: “Пячыце тры булачкі. Толька муку харашо прасейце. Тры платочка дайце мне. І тры дзесятовіка”. Прышлі на то места. Ана паклала тры платочка, тры булачкі на ніх, сверху — тры дзесятовіка. Пашаптала што-та. Сястра: “Мама, пашлі дамой”. Патом расказала: “Дзядзька выйшаў, у чорным, пугаўкі гараць бліскучыя, і на шапцы блісціць. Хацеў меня з сабой узяць. Зваў. Адвярнуўся і мне не гаворыцца”.

87. Другой раз пойдзеш за вадой, а у ніх над дваром птушка лятаець. Ані і не работалі, а дабра пално. Адна цётка пашаптала, престала птушка лятаць, і усё ў ніх не так пашло. Гаварылі, што ім дабрахожы памагаець.

От ж-цы д. Акшинка Ветковского р. Езерской Марии Ивановны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1990 г. Т. 108. Л. 6, 8.

88. Баба мая памерла, а дзед узяў з Бесядзі другую. Дак яна пашла ў ягады ў Куцень. І вот, прышла…кнутам як лясня да лясня! Як лясня да лясня! У лясу. Я тады пагляжу: маленькія людзі — мужык і жэншчына і маленькая — малесенькія людзі. З карзіначкай ходзяць, ягады збіраюць. Эта баба нам расказала. Гавора, я іспугалася, а тады, дзе і дзеліся? Што за людзі? Наверна, этыя дабрахожыя. Красівенька адзеты, но маленькія: і сам, і сама, і малое. І з карзіначкамі. Ягады сабіралі. Гавора, тады дзе і дзеліся. А зразу кнутам, як хто лясня да лясня! Лясня да лясня!

От п-ки из п. Чырвоны Кут Ветковского р. Литвиновой Анастасии Даниловны, 1932 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2006 г. в Ветке. Т. 63. Л. 19.

89-90. Гавораць, эта дабрахожыя. Да я не знаю, не траплялісь ні разу, а расказ вядзецца. Матка скрозь казала: “Нанач хату, спаць лажыцесь, штоб падмяла”. Эта харашо, а то, уродзе, ходзяць, дабрахожыя. Я ні разу іх не ўстрэчала. Штоб чыста была. Яны любяць чыстату. Гавораць, а штоб сам пабачыў, так апрыдзяліў.

90. Матка кажа. Было ў нас пяцёра каней. Iён аблюбаваў сабе каня, дабрахожы, і прыдзя, выгладзе яго, пачысця, сена пакладзе яму. Бацька кажа: “Што такое? Конь не бярэ сена есць?”. Лёг у сена. Прыходжае, вароты адчыняе, у чорным, з пугаўкамі. Ляжу, кажа, абмярцвеў: “Што будзя дзелаць?”. Як ішоў, каня абчысціў, пагладзіў, у сяннік сена грабе, яму ў яслі паклаў, пашлопаў яго па плячах: “Ну, аставайся!”. Дзвярамі ляп! Прыходжае бацька і кажа: “Ой, маладзіца, што я сягодня бачыў!”. — “Чаго ж ты не скажаш?”. — “Баюсь”. Бабе расказаў. — “Ну, глядзі ж! Нікому не расказывай болей”.

От ж-цы д. Перелёвка Ветковского р. Лукашевой Анны Петровны, 1914 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1997 г. Т. 57. Л. 12.

91. Рассказвалі. Дажэ сродственніца у нас, там, у Грамыках. Дамавы ў яе быў. Ляжа спаць, возьме дзіця яе, атнясе. Усім ніхто не пакупляе гасцінцаў, а у ёй есць. Так ёй вязло крэпка! Яна пачала мужыкоў другіх падлюбліваць. Э! Стала мужыкоў другіх падлюбліваць. Усё знішчыў з двара.

От п.ки из д. Новые Громыки Ветковского р. Громыко Татьяны Степановны, 1906 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Добруше. Т. 7. Л. 7.

92. У бацькі была дзвінаццаць сынавей. Бог сказаў: "Прывядзі іх ка мне на паказаніе". Бацька той адказаў: "Ну, прывяду". Шэсць прывёў, а шэсць — не. Бог пытая: “Усі?” — “Не”. Тых, што прывеў, Бог наградзіў, імя даў. Тыя, што ў Глухаўцы жывуць, завуцца “кацапы”, што ў Покаці — “стараверы”. А тых, што не прыйшлі, затаіў. Іх палавіна: дамаходы, лесавікі — ета ўсе затоеныя. Як спалюбя такі цібэ — як хазяін, к жонцы ходзя. Хадзілі гуляць к Андрэю. Сядзім, пазасыпалі каторыя, адчыняюцца дзверы, ідзець хтось у шынялі, пугаўкі блішчаць. А, во, нейкі чалавек, так прапаў. Як пяройдзеш рэчку Пагарычку, йдзе мельніца — цэлая дзярэўня іх есць. Старыя людзі гавораць, там нільзя ні плявацца, ні мацерныя словы гаварыць — рот скрывя.

От ж-цы д . Бабичи Чечерского р. Лукомской Ольги Кирилловны, 1921 г. р., зап. Романова Л. Д. в 1998 г. Т. 75. Л. 22-21.

93-94. Дамавы багатыр, ета знаеце, штоб уражай на палях быў, мачыцца. Не дай Бог, памочысся і станеш на багатырскі след, і ходзіш шукаеш людзей, штобы лячылі цябе.

94. Старушкі гаварылі, што баба мая расказала, каторая ўмерла, дзевяноста пяць гадоў ёй. Хадзілі яны ў лес па ягады. І, вот, здаецца. Бачыць не бачуць, а голас гукае, гаворя: “Хадзіце сюда!” А мы, гаворя, стаім і глядзім: “Хто ж нас гукае, а нікога няма?” Падойдзем. Нікога няма, а голас чуем, што з намі гаворя. Гаворя: “Вы тут не хадзіце, вам тут не паложана хадзіць. Ідзіце вон на тую палянку. Там ё ягадкі. Сабірайце там ягадкі”. Мы, гаворя, пойдам на тую паляну, усыпана ўся краснымі ягадамі. Набяром, гаворя, і прыдзім дамоў. Ета, гаворя, багатыр дамавы палюбіў нас. Ён, еслі палюбя чалавека, ён, у каждым дварэ бывае. ( А еслі ён дамавы, што ён у лесе робіць?) Дамавыя, еслі аблюбуюць места, аблюбуюць чалавека, і яны тады ўхажываюць. Дажа гаварыла мая баба, каторая на Падлужжы памерла, вот, каждая хата і на каждым вугле ангелы святыя ахранюць усе дамы.

От ж-цы д. Старые Малыничи Чечерского р., Паладьевой Марии Михайловны, 1929 г. р., зап. Новикова Л. А., Нечаева Г. Г. в 1999 г. Т. 90. Л. 36-32.

95. Калі я маладая была, муж памёр. Сумна мне так была, трое дзетак засталося. Пайду, думаю, у клуб схажу, а дзеці спалі. Пайшла ў клуб, пабыла там трохі, трэба ж дзяцей паглядзець, як спяць, іду дамоў, гляжу, у суседзяў, каля гародчыку, жэншчына стаіць, уся ў чорным, абапіраецца рукамі аб штакеціну. Я падумала: “Можа, злодзіі якія?” Пастаяла яна колькі і пайшла ўздоуж вуліцы. Я за ёй. А яна пайшла, як птушка паляцела. Я бегла за ёй да не дагнала. Пасля ўжо падумала, што чалавек ня можа так быстра хадзіць. Вярнулася да свайго двара. Толькі падыйшла —аж дзверы расчыненыя. А дзеці спалі. Гавораць, як пабачыш такіх людзей, то замуж не выйдзеш. І я, вот, не выйшла.

От женщины, лет шестидесяти, из д. Гаёк Чечерскрго р. зап. Романова Л. Д. в 1998 г. Т. 75. Л. 149.

96-97. Дабрахожыя — эта, наверна, людзі былі такія дастойныя Бога. Эта я знаю, как мама мая расказывала. Як людзі жылі. Сараі тады былі бальшыя. І стаялі. Прышоў хазяін у сарай. А ён ездзя на кані там, па сраю. Дабрахожы. І хадзілі ў лес, так у лесі бачылі. Кажа, вот, панаравілась дзеўка такая красівая была, дак панаравілась. У лес пойдзя, прыбярэцца. І ён к ёй выходжываў. Любіў іе, што яна красівая. Любіў іе, выходжваў. Тады ж былі дабрахожыя, былі і русалкі. Расказаюць. І пра русалак расказвалі. Яны ж у вадзе, русалкі. Вылязуць на бераг, на бярозах калышуцца. Голыя, русалкі голыя. Дабрахожыя красіва апранутыя. Чыста адеты, стройныя, красівыя. Дабрахожыя былі такія парні. А русалкі былі ў вадзе ўсігда. Ета даўно было. Адкуль яны з’явіліся? Ета ж усё ад Бога.

97. Калі што плахое, балезні,то насілі на перакрыжаваньне падаркі такія. Палаценцы вешалі тут. Гаварылі, што й хлеб насілі. Дар… Гаварылі, што ета дабрахожым.

От ж-цы из д. Нисимковичи Чечерского р. Бусовцовой Марии Афанасьевны, 1924 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2002 г. Т. 75. Л.172.

98. Пад такім дзеравам (запіс зроблены каля ліпы з вялікімі кустамі амелы) любілі невідзімыя людзі гуляць.

5. От ж-цы д. Покать Чечерского р. Минкевич Марии Артемовны, 1923 г. р., зап. Чижова И. Ю. в 1994 г. Т. 9. Л. 3. На наш взгляд, имеет смысл сранить с приведенным В. И Далем: “омела — вихоревл гнездо” (Даль В. И. Толковый словарь живого великорусского языка. М, 1989. Т. 2. С. 672).

99. Калі віхор ідзе, трэба чырвоную стужку з “барады” зняць і кінуць яе на віхор. Тады ён перастане круціць.

От ж-цы д. Покать Чечерского р. Романовой Веры Ивановны, 1944 г. р., зап. Романова Л. Д. в 1996 г. Т. 175. Л. 140.

100. У нашай дзірэўні бабі адной здавалася. Яна жыла недалёка, памерла ўжо. Хатка была над Сожам. І, вот, гавора: “Ляжу сплю, адкрываюцца дзверы ў хату, а я знаю, што закрыла. Ідзець такі чалавек кашлаты, і так міня напужаў, што я елі жывая асталася. І тады перабралася з таго места”. У белай рубашкі другой раз ходзя, на белым кані, сам — белы. І ў нас называецца “дабраходжы”. Хто гавора і “лесавік”.

От ж-цы д. Студенец Кормянского р. Хуторцовой Любови Николаевны, 1912 г. р., зап. Лопатин Г. И., Ананьева Т. А. в 1999 г. Т. 99. Л. 88.

101. Ваўфіліі спецыяльна пяклі хлябіну, штоб не саліць, штоб краста не дзелаць на ёй. І етат хлеб нада атнесць ноччу, штоб ніхто не відзеў на раскрэс, гдзе чатыры дарогі ва ўсе стораны і пасрадзіне палажыць хлеб і сказаць : “Прымі, Госпадзі, Божжы дар майго сына”. Сколькі сям’і ў нашым домі, столькі і той сям’і.

От ж-цы д. Кашковка Красногорского р. Берёзы Марии Захаровны, 1916 г. р., зап. Лрпатин Г. И. в 1993 г. Т. 11. Л. 18.

102. Звалісь у нас у прастанародзі “дабрахожыя”. Іх відзелі толькі такія, як Бабёр. Ён у Іванаў дзень цвяток відзіў. Яму гаварылі: “На цябе і коні будуць ехаць, і ўсякая нячыстая сіла будзе ехаць, а ты сядзі і глядзі ў адно месца. Ён, як пабачыў цвяток, так эта ўсё дашло яму”.

От ж-цы д. Любовшо Красногорского р. Пешко Полины Ивановны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1993 г. Т. 97. Л. 125.

103. Свацця мая жыла, жылі ў лясу на хутары. Хадзіў к ёй дамавы, і лажыўся, і ён ляжа. Мужык з адной стараны, ён з другой. Ана на мужа: “Карп, ты бачыў?”. Яна бачыла, а ён не. І хадзіла нішчая. Стала яе ваўфіліць: “Сядзь на парозе і чашы галаву. Вычашыш вош і вазьмі на зубы — і эцім справішся”.

От ж-цы д. Любовшо Красногорского р. Ковалевой Татьяны, 1918 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1993 г. Т. 97. Л. 124.

104-106. 181-183. …глядзіць у чорным, пугаўкі блішчаць. Ён яго прапусціў, чуць жывы прыехаў. Бабка яго чуць адшыптала.

105. Кагда ідзеш, спаткнуўся, не гавары “Будзь проклята!”, а гавары “Гасподзь, спасі!”

106. На дварэ не хадзі па-маленьку, есць мяста дзе ходзяць невідзімыя людзі.

От ж-цы д. Несвоевка Красногорского р. Рябиковой Анастаси Ивановны, 1927 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1991 г. Т. 108. Л. 17.

107-108. Сечас не ходзяць. Хадзілі ў сорак васьмом гаду, пійсят дзівятым. Мы ж іх не бачым. Ідзёць, як клубок коціцца. Старухі знаюць: “Эта ж пакаціўся тэй і тэй”. Хто пакаціўся? Невідзімыя, што Богу не веряць, дак дзелаюць уражэства, то на нагу храмаіш, на галаву… Дзе яны бываюць? Вот, хреставая дарога, вышла із дзяреўні, дарога сюда ідзець і сюда, назывіцца хреставая дарога, толькі яны тут.

108. Хто іх мог бачыць? Толькі старухі, што Богу моляцца, толькі старухі. Мужчынам не давалі відзіць.

От ж-цы д. Несвоевка Красногорского р. Лямцевой Марии Радионовны, 1928 г. р., зап. Новикова Л. А. Нечаева Г. Г. в 2002 г. Т. 122. Л. 52-53.

109-110. Хадзілі мы із дзіреўні са сваёй за сем кіламетраў у школу. Зімой і летам пішком туда і назад. Зімой, када мы шлі после сімі ўрокаў дамой із Латакоў у Марозаўку пасредзі пуці, гдзе-та черіз трі кіламетра ў нас стаяла сасна, вайну прастаяла, і пулі іе там білі, і, вот, мы толька зашлі за эту сасну, па обе стораны окала дзіреўні стаят бірёзы, мы хадзілі, машыны жэ раньшы не хадзілі, і мы хадзілі адзін за аднім па цыпі па такой. І, вот, када мы падашлі к эцім бірёзам, і ўдруг з левай стараны ад бірёзы адзіляіцца дзевушка, плацце длінна-длінна, патаму шта ні я адна падтвержду, а мы хадзілі сем чылавек, пяць дзевачак і два мальчыка. Аддзіляіцца ад бірёзы дзевушка, у белам плацці, белыя воласы. На нас столька страху была. Мы ацыпінелі, і с намі ўчыціль хадзіл Нікалай Кліменціч, мы сталі і стаялі, пака ана перішла дарогу за сасну. За сасной была балота с камышом. Ана зашла ў эта балота і средзі камыша прапала. Пастаялі мы, пастаялі, без разгавора. Мы так іспугалісь страшна. Я прышла дамой, села і сіжу. Баба гаворя на міне: “Еш, чоты не еш?” Я гаварю: “Баб, такоя і такоя была”. А раньшэ ж хадзілі ў цэркву у Выдрыньку, за дваццаць пяць кіламетраў, і наша суседка хадзіла, Япончыха іе дражнілі, хадзіла ў эту церкавь, баба пашла і расказала. Ана гаворіт, што эта періход іхні, і сматріце, штоб вы кала этай бірёзы нікада ні садзілісь, ні памачылісь, ні аправілісь, а то буіт вам плоха.

110. І, вот, адна наша учыніца, ана жыла, дапусцім, не на правай старане, а на левай старане, і мы ўсё ні верілі, што ніпраўда, што нет піріхода тут, і туалет ані паставілі ні на том месці і адна ножка стала карочэ за другой. Туалет там паставіў ацец.

От ж-цы д. Перелазы Красногорского р. Чуевой Тамары Николаевны, 1944 г. р., зап. Боганева Е. М. у 2002 г. Т. 122. Л. 1.

111-114. А мне была вот што. Купілі мы, ездзілі мы на базар, купіла я сабе парасят, чорных, нікада не былі чорныя у міня, чорных парасят купіла, і раслі этыя маі парасятцы, як на пару, так раслі, так раслі, аж я радывалася. Бачу ва сне, вышла на агарод, во, сюды, ідзець свадзьба, з гармоняй мужчына ідзець ці парень, усі ў белых, і мужчына еты ў белым, і етага ўжэ не дакажу, як яны маглі черяз забор. Усі аказаліся ў нас на агародзі, і пашлі з музыкай паўз пуні і павярнулі во сюды, эта мне ва сне, і я ўстала, пашла стала ўпраўляцца, пашла ўнясла парасятам яду. Прышла, адзін ляжыць — здох. Быў харошы, вечарам карміла харашо. Пахараніла. Бачу, дома чылавека не было, кудысь у ноч паехаў, пераначавала. Не, эта шчэ да этага было. Эта з ўтарым парасенкам мне саздалася сон эты. І бачу ва сне во эты сон, што ішла музыка, кампанія эта. Ляжу на пасцелі і думаю: “Наверна, і тэй здох, што паўз пуні, і ўзялісь адсюль, з-за хаты, і черяз дарогу”. Точна. Паднялась, устала, панясла, вон тэй ляжыць — здох. Я расказываю, тут старуха жыла, Калодка, прышла ка мне я расказыю: “Так і так, — кажу, — у ва сне бачыла”. Яна кажа: “Дзевачка, глядзі, не дай Бог, тут, ідзе ты бачыла, як яны шлі, нічога не скажы, ні мачыся, і чысці, штоб ўсягда чыстая была этая дарога. Эта ішлі дабрахаджыя этыя свадзьбай”. Ну ета прайшло.

112. Як, ужэ кажаць, як у етай кампаніі да сам старшы, як, во, у цэганей важак, у іх такое паведзеніе, да ўсердзіцца, узліцца, то ўжэ нічым ні атводзіш.

113. ... еслі чылавек аскарбіць. Адна расказывала, што шла баба яе цераз гарод, дзесь гуляла, цераз гарод ішла, і спаткнулася, і паляцела. Дак, кажа, яна заругалася, сказала: “Во, панаставіў тутачкі, як грабель, ёўнік рябы!” Яна за штось спаткнулася. І назаўтря ёй скарёжыла рукі, як граблі, і не разагнуць, не сагнуць, і не выпрастаць. Раньшэ была болей знахарёў. Павязлі, падказалі куды, павязлі ету старуху к етаму знахарю. І ён кажа: “Ну, падаждзі. Гуляй тут. Сядзі”. Пайшоў у сад. “Пайду я пагаманю. Папытаю у іх”. Ён з імі знаўся. “Пайду папытаю ў іх, памагуць яны ці не памагуць? Ці ўсердзіліся, можа?” Пашоў. Доўга-доўга не было. Прышоў: “Вот, відзіш, мая галубачка, як ты іх аскарбіла! Вот ён усердзіўся. Што ты казала? Яны ж мне расказалі. Нашто ты казала, як паляцела, што, кіёўнік рябы?” Ну, ніхто ж не казаў етага, як прывязлі. А яму сказана ўжэ. Яны расказалі яму, што так і так нас аскарбіла. “Ну, — кажа, — я цібе падлячу”. Два разы вазілі. Тады машын не было, на конях вазілі. Рукі выпрямілісь, зашывілілісь.

114. У ноч пастухі пасцяць коняй. І, вот, пра аднаго кажаць, Веры Запрудавай брат, і хтось расказываў, што спаў-спаў кала коней кала етых. Падняўсь і пашоў. І пайшоў, я гляжу: “Куды-та ён пашоў?” Ён пашоў, па балоту і пашоў, ні топіцца, ні што. І перішоў балота. Па вадзе і пашоў. Ну, ў чом дзела? Ета дабрахожыя вялі. Он прошел через болото? Прашоў черяз ваду, не ўтапіўся, ні што. Наверна, панравіўся ён ім.

От ж-цы д. Перелазы Красногорского р. Горло Марии Ивановны, 1932г. р., зап. Боганева Е. М. у 2002 г. Т. 122. Л. 1-2.

115-120. Наша, пакойная ўжэ, Ганна бачыла етага багатыря. Расказала, у школу шла, і тут віхарь такі, на полі, з Грознага, мы ў Грозным жылі, і віхарь захадзіўся, і вышаў чылавек такі бальшы, барышня, такая красавіца, і нічога ім не сказала, пашла-пашла-пашла, і яны ўсі: “Бачыця?! Бачыця?! Паглядзіце! Бачыця?!” Дак, усё расказывалі пра етых багатырёў. Но хто з багатырямі знаўся, каму плоха было очэнь, а каму харашо. Ані невідзішчыя. Багатырі — эта духі Бога. Іх ні ўсі відзяць? Каму толькі паложана. Кто встречался с богатырямі, тому хорошо было? Не очэнь. Наша, сколькі, во, жыла, столькі гарявала.

116. А хто кажа: “Багата жылі, хто з багатырямі зналася”. А як знацца? Ну, хто? Граматныя людзі, былі умныя ўсякія.

117. Так расказывалі. Прышоў старычок такі, маткі дома не было, адна дачка дома была, аны на рабоце былі, а яна там, і папрасіў у яе адзецца, прышоў голы, а яна яму не дала. Так было ёй плоха.

118. Казалі, усё што яму нада, штоб ты ўсё і дала. І ты, ужэ, з імі сазнаўся, штоб ўсягда, як яны прышлі, штоб ўсягда было на стале ўсё. Яны пьюць і ядзяць? Можа, не ядзяць. Но, во, на Радуніцу пойдзіш, ці ж яны ядуць, пакойнікі, а нанясуць жа вой я ёй!

119. А ета ж расказывала Дусіна матка. Яе багатырі вадзілі. І яна ж начавала. Угашчалі ўсім, усё і было, а дзе была не зная. Як яе прывялі, як яе адводзілі. Якія яны былі? Убраныя, бальшы чылавек, крупны. Пра адзежу не казалі .

120. Быў дурны хлопец, малады дваццаць адзін год, калісь у Ялоўцы паехалі свяціць паску, дак расказывалі. Павязлі к знахарю яго, стаў ён дурны, павязлі к знахарю, ён сказаў, пашоў, не было і не было на дварэ, уходзя і кажа: “Нічога не здзелаю”. — “А чаго?” — “Удаўнілась. Штоб сразу”. А ён кажа: “Вышаў на двор па-маламу. А ішла пара багатырей на роспісь. І ён сцаў, брызка ўпала ў вока пряма маладой, і так яна абазлілася і здзелала, што здурэў. І ўдаўнілася ўжэ. Прасіў-прасіў і не мог упрасіць”. І так ён і прапаў, хлопец такі.

От ж-ц д. Верещаки Новозыбковского р. Ковалевой Нины Михайловны, 1932 г. р., Лидзии Максимовны, 1931 г. р., зап. Боганева Е. М. в 2002 г. Сш. 22. Ар. 7.

121-117. У нас дзядзька мой, не, Сіпчык быў, пайшоў ён конь пасьвіць. Чуе: “Кува, кува, кува”, падыйшоў – дзіцёнак голы ляжыць. Ён дакумекаў, дзядзька тэй, ён з сябе сарочку – раз, разарваў да і узяў этага дзіцёнка накрыў. Узяў на рукі і палажыў. Яна выскачыла, дабрахожая женшчына, да і кажа: “Ну, спасіба,табе, добры чалавек!” — “Прасі, — кажа, — што табе нада. Што табе нада, таго і прасі”. Ён, кажа, думаў-думаў: Хлеба папрасі – адін хлеб будзе весца, грошы папрасі — адны грошы будуць. Дак ён і кажа: “Я шчасця хачу!” Яна, — кажа, — білась-білась, білась-білась. “Ну, — кажа, — яшчэ што?” — “Нет, не нада, — кажа, — нішто, адно шчасце!” — “Ну, — кажа, — ладна”. І было усё у Асіпчыкавых. Вот такая быль. Што было б, каб ён дзіцёнка не накрыў? — Нічога, а, можа, што і нехарошее.

122. Яшчэ дзядзька Андрэй быў яшчэ пацаном, ну, гадоў, пятнаццаць, яны жылі ў пасёлку. Яны пагналі – коней пасьвілі ў полі.... і лёг спаць. Чуе: дзын-дзын-дзын-дзын-дзын. А тады завязвалі жарабятам званкі ат ваўкоў, што б жа званілі, і тады ваўкі не падыдуць. Я так і падумаў, што бягіць жарабёнак да і бумкае. Падхапіўся: а тройка такая, эх, увабраная — німа-ведама, красівая, свадзьба шла, і пелі, і танцевалі. Падняўся, глядзь-глядзь — дзе што і дзелася. Па дароге ехалі, па сваёй.

123. У нас расказывала адна жэншчына. Вот у старыннае-престарыннае уремя. Тады ж не пайдзі ў цэркаў – грэх бальшы. У палажэніі была жэншчына, патом у клеці, клеці такія былі на агародах, пастроены, маладыя спалі там із мужыкамі. Так яна была у палажэніі.... вышла с клеці заране, (эта дзествіцельна так было, мне расказывалі, і я расказываю). І дабрахожы перыд ёй: “Пайдзём з табой!” — “Нет, не пайду!” — “Пайдзём, а то плоха табе буде!” — “Нет, не пайду!” І не пашла, і роділа калеку.

124. Тады адна у нас жэншчына, яна красавіца была бальшая, наўпроціў кладбішча было. Яна пряла увечары кудзелю, пряде, пряде, а ў вакно – стук-стук-стук. Кажэ: “Пайдземце са мной, будем год (разам?)”. Ну, ана не сагласілася, і жыла бедна, недастача была, плоха.

От ж-цы д. Яловка Красногорского р. Прищеп Анастасии Устиновны, 1935 г. р., зап. Смирнова И. Ю. в 2002 г. Т. 122. Л. 21-23.

125. Жыта. І колькі ж нас па зямле ходзім мы, колькі нас, столькі ж невідзімых ё. Людзі такія, як і мы. Будзя так, круця віхарь, круця, круця, круця, круця, як яны едуць, не найджай, а ўніз прыкланіся і: “Амін! Амін! Амін! Амін!” А то магуць акалечыць. Было ў чалавека дзванаццаць дзяцей. Хадзіў старычок. А хто хадзіў? Эта хадзіў Бог. Пахадзіў. Прыходзя. Яму стыдна, што дванаццаць дзяцей: шэсць дзевачак, шэсць мальчыкаў. Он прышоў, схаваў пад печ тры дзевачкі, тры мальчыкі. Старычок падперязаны, у белянькай рубашачцы: “Ну сколькі ў цябе (там, Раман ці Іван)?” — “А шэсць”. — “А! Дак, шэсцера… А яму сказалі, ідзі, дак, штоб помач якую, эта ж Гасподзь, накіня. Пашоў ён, маладзіцы і кажа: “Ну, давай ужо высаджываць іх з падпечча”. Па імені заве: “Вылазьця!” А іх нету. Ен іх забраў. Дак сколькі нас, столькі іх. Ёсць сцежачкі і дарожачкі. Наряжаныя. Пугаўкі залатыя ў мужыкоў. Жэншчыны — красавіцы. Прадзед, маткін дзед быў, Аўсей. Яны ўсё к яму ездзілі, абедалі, як усё адно к аццу сваему заезжалі. Но ніхто не відзіў. Ён з імі знаўся. Абед згатовя. Усё здзелая.

От ж-цы д. Яловка Красногорского р. Прищеп Анны Исааковны, 1933 г. р., зап. Новикова Л. А., Нечаева Г. Г. в 2002 г. Т. 122. Л. 51.

126. Баравой, палявой, дваравой, лесавой, а над німі глаўны — Адам Адамавіч. Малітву пашэпчэш, хлеба булку ўверціш у няломанае, хоць палаценца, хоць платочак, да нарастанькі атнясеш, дзевяць паклонаў паложыш. Спаць не даюць, сна не дапускаюць — ні сна, ні яды. І просяць усех чацвярых: “Я ж ня знаў, да на ваш след ступаў. Вы мяне прасціце, мазгоў не мітусіце, крыві не паліце, сэрца не таміце, раба Божае (імя) асвабвадзіце. Ішла Божая Маць дварамі, палямі, марамі за яснымі вачамі, залатымі крастамі…” Как хлеб паложыш, назад не аглянісь. Будзе шум такі страшны, гул. Ані пяшком ходзяць. Відзець іх можна толькі ноччу. Ані, как залатыя сіяюць. Калёса на жалезным хаду у іх. Сам ад іх не асвабадзішся. Нада ка мне. Я пашапчу хлеб.

От ж-цы д. Старые Бобовичи Новозыбковского р. Кожемяко Лукерьи Устиновны, 1924 г. р., зап. Лопатин Г. И., Леонтьева С. И. в 1999 г. Т. 108. Л. 18.

127-128. Мая матка, пакойная, стала малаціць, тады ж, гумны былі, рана ўставалі. Так, ён, казала, ходзіць пад яблынамі, мужык такой. Я пытаю: “У чом ён надзет?” — “Ва ўсём белым. Ходзіць пад яблынамі”. Я гавару: “Ты не спужалася?” А тыды чэраз скока яна сабе вока на колас спорціла. Я гавару: “Бачыш? Эта к няшчасцю ўсё”. Калі яго ўбачыш к няшчасцю.

128. Лячылі бабкі. Вот, адна баба, ана ўжэ выехала к дачке, гаворыць: “Як толькі дванаццаць часоў, ка мне ў хату прыходзіць і паліць шчэпачкі, рукі грэіць. Я бачу, што мужчына, а ўстаць не магу. Ён папаліць, рукі пагрэіць і пойдзець.”. Так, адна старуха, ана давай ёй расказваць: “Баба, такое-такое дзела”. Яна гаворыць: “Ты пасцялі на пячы скацерць, штоб ён прыйшоў. А тады мне скажы”. Яна, ужэ, адхаджыла. Болей ён на пайшоў.

От ж-цы д. Белая Дубрава Костковичского р. Приваловой Татьяны Ивановны, 1914 г. р., зап. Лопатин Г. И., Нечаева Г. Г. в 1998 г. Т. 83. Л. 5.

128. Ад ветру

Первым разам, Божжым часам Госпаду Богу памалюся, Прячыстай Мацеры пакланюся і ўсім святым апосталам. Прашу я, раба Божжая Дуня, вазьміце у раба Божжай (імя) ета ветряное ліха.

Дзе ж ты гуляў, дзе ж ты буяў, і што ты (імя) даў, штоб назад атабраў.

Правялікі гаспадын лесавой, правялікі дваравой, Антоній лесавой, Сціхваній палявой і бізыменный дваравой і маць Маланія, правялікая гаспадыня, прасі сваіх сынавей, каторыя нам шкоду здзелалі. Ты ж іх радзіла, ты ж іх выправіла.

Палянскай гарой, ішоў святы Петра-Павел і стрэл ветра Ціха, прыказаў ветру Ціху: “Вазьмі з раба Божае ветраное ліха. Где ж ты буяў, где ж ты ей болі даваў, штоб назад атабраў”.

Ішоў сам Гасподзь і Прячыстая Маць раба Божжае помачы даваць. Ні мой Дух, Гасподні.

От ж-цы д. Казацкие Болсуны Ветковского р. Волковой Евдокии Семеновны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1995 г. Т. 52. Л. 14.

129. Ад ветру

Первым разам Божжым часам Госпаду Богу памалюся, Прячыстай Божжай Мацеры пакланюся, кіеўскім, пячэрскім – усім сілам нябесным. Прыступіце ка мне, уся нябесная сіла, Прасвятая Маць Багародзіца, на етай парэ, на ранняй зарэ.

Устану я рана, умыюся бела, выду ў чыстае поле. У чыстым полі ўстрэчу тры дзявіцы цароў: первы цар – лесавой, другі – палявой, трэцці – хазяін дваравой.

Упрашаю вас, умаляю вас сваім ціхім духам, малітвай, маткіным нараждзеніем. Выгаварываю раба Божжай (імя) на етай парэ, на ціхай гадзіні ціхі вецер. І выгаварываю, вымаўляю, высылаю ў чыстая поле, на сіняя моря.

Есць на свеці моря. На тым морі стаіць дуб, Пад тым дубам стаіць дзедзька сівабародзінькі. Ен нічога ні апавядае, адны херувімы садзяржае і з етага раба Божжай ціхі вецер высылая, яму помачы давая.

Каторага слова ні знаю, Госпада Бога прызываю. Дай жа, Госпадзі, помач.

От ж-цы д. Казацкие Болсуны Ветковского р. Волковой Евдокии Семеновны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1995 г. Т. 52. Л. 20.

130. Ад ветру (От сучайных упадков)

Лес зеленой, лес земленой, богатырь моладой, Вы не один, вас 12 усих, у шубы одевались, белой полой покривались, у дорогу убирались, ишли ж вы фирями, бурями, ницами лозами, крутыми беряжками, жовтыми песками, широким надворьем, раба божия (имя) не знала, на следок стала, то простите, не дивите, не сама я вас прошу, просяас месец, краснае солнышко. 3 раза.

С листков, принадлежащих п-ке из д. Старое Закружье Ветковского р. Кужельной Прасковьи Сергеевны, 1933 г. р., пер. Лопатин Г. И. в 2006 г. Т. 121. Л. 4. Достались по наследству от свекрови Кужельной Параскеве Павловне (1901-1998).

131. Ад ветру

Зара, зараніца, Божая памашніца, кіеўскія празнічкі, залатыя ўгоднічкі. Шлі яны, шлі, зашлі ў Гасподні дом, селі за сталом, раба Божага (імя) прызывалі, боль угаварывалі з буйнай галавы, з румянага ліца, з шыі, з рук, з ног, з жывата, з грудзей таску вынімалі. З буйнай галавы, з румянага ліца, з касцей, з машчэй, з усіх печаней боль угаварываю. Угаварываю ад усякіх балезней, штоб па жылах не хадзіла, сэрца не ташніла, касцей не ламіла.

Па еты раз, па еты час, па ету мінуту. Як зара патухае, так етага чалавека (імя) боль пакідае.

От ж-цы д. Литвиновичи Кормянского р., Козловской Натальи Павловны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 91. Л. 31.

132. Ад дамавіка

Первым разам, добрым часам. Лес лесавой, хазяін дамавой, пазволь мне па майму двару прайці і следа твайго не перайці. Не здавайся ні ў хадзе, ні ў лесе, ні ў пуці, ні ў маем собственнам доме. Я ў лес пайду, не адгукнуся і назад не аглянуся. Хоць будзеш гукаць, а я сваім духам дыхну, а хвастом перахрышчуся.

Амінь.

От ж-цы д. Литвиновичи Кормянского р., Козловской Натальи Павловны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 91. Л. 32.

133. Ад ветра

На чыстам поле, на сінем моры стаяць тры касцелы. У касцелах стаяць тры сталы. За прэстолам сядзелі 12 апосталаў. Ані сядзелі, друг з другам размаўлялі, у Дуні волас на воласу развівалі, на жоўтыя пяскі, на зяленыя лужкі адпраўлялі.

От ж-цы д. Старые Малыничи Чечерского р. Громанцовой Лидии Михайловны, 1925 г. р., зап. Нечаева Г. Г., Новикова Л. А. в 1999 г. Т. 90. Л. 35.

Palаeoslavica. XVII/ №2.Cambridge.2008. С. 183-217.

Геннадий И. Лопатин

Наш канал на YouTube:

 
Русские традиции - Russian traditions
Группа Facebook · 1 295 участников
Присоединиться к группе