Русские традиции - Альманах русской традиционной культуры

Статьи по этнологии

Гасподні празнік. Уваскрэшанне Хрыстова, Паска, Пасха, Вялікдзень

вкл. . Опубликовано в Этнология Просмотров: 2331

Еслі аставалась што, не выкідывалі ні ў мусар, ні куды. Эта ж пасвячонае. Закапывалі на агародзе, штоб уражай быў. Мы з сёстрамі ужэ ў горадзе жылі, а ўсё маме прывозілі. Закапывалі не ў любым месце, а возле забора, штоб на этым месце не таптаўся ніхто.

От женщины из Гомеля, 1923 г. р., в 1945 г. переехала из д. Старое Село Ветковского р. зап. Лопатин Г.И. в 2001 г. Т. 46. Л. 6.

Кагда прыдзеш з цэрквы, пачынаеш разгаўляцца, і нада астаткі ўсі пішчы, асобенна, скарлупу, костачкі — усякае, што на стале —усё сабіралі і закапывалі па чатыром углам агарода, штоб уражай быў харошы і штоб не было ў зямлі чарвей і мядзведак.

От ж-цы Ветки Шумейко Марии Никитичны, 1929 г. р., родом из д. Тарасовка Ветковского р., зап. Лопатин Г.И. в 2001 г. Т. 66. Л. 6.

Шкарлупкі, яйцо аблупіш, матка гаварыла, нада закапаць у зямлю, штоб чэрві бульбу ні елі.

От п-ки из д. Чирвоны Кут Ветковского р. Литвиновой Анастасии Даниловны, 1932 г. р., зап. Лопатин Г.И. в Ветке в 2007 г. Т. 63. Л. 16 .

На Вялікадня застаюцца крошачкі, костачкі..?Етыя крошачкі, етыя ўсі костачкі нада выносіць на гарод, як садок у каго ё, закон такі, яно ж святоя, дак нада выносіць на гарод, пад ябланьку, куды на двор не ходзяць, штоб ты па ім не таптаўся. А іх сабраў-сабраў, да на гарод вынес. А на гародзе ніхай птушачкі нябесныя даўбуць

От ж-цы д. Неглюбка Ветковского р.Саросеко Марии Петровны, 1928 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2006 г. Т. 105. Л. 99.

Еслі на Вялікдзень застаюцца крошкі, шалушкі?

Я сама дзелаю, эта куда-та пад яблыньку закапаць. Нельзя раскідаць такога. Дажэ і яічкі лупім красныя пасвічоныя, ілі лучшэ ў печы спаліць. Толькі не выкінуць так, штоб ано папала ў мусар.

От ж-цы д. Копань Речицкого р. Маевской Марии Петровны., 1938 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Архив автора.

Эта дажэ самому можна разумець, што з этага стала, з велікоднага можна закапаць куды пад яблыну, пад дрэва пад такоя, што плады дае. Таво шта, як дзетак малых купаіш, малыя ў міне дзеці былі, чэцвіра я расціла, так памыіш дзіцёначка, ну дак, куды ж эту ваду после мыцця дзіценка? А толькі пад дрэва каторая плады пріноша: пад яблыну, пад вішню, пад сліву — вадзічку, што пакупаіш дзіцёначка падлій, выліць нада. Абы куда не нада ліць. Эта старыя учылі бабкі, каторыя роды прінімалі і ета казалі — старыя бабы, што после купання младзенчыка нікуда вады не нада ліць. А ета во, як памрэ пакойнік да стаканчык ставяць з вадой на сорак дней, эту вадзічку на угол нада, дзе іконы стаяць — на вуліцы выліваць. Для чаго? Эта ж радзіцелі ці хто піл іе, я не знаю, я не скажу, ну так старыя людзі казалі, што нада ліць на ўгол дзе стаяць абразы.

От ж-цы д. Большие Немки Ветковского р., Кирюшкиной Веры Федосовны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Т. 125. Л. 8.

Заставалісь крошкі, шкарлупкі...

Шкарлупкі ад яец я лажыла ад Вялікадня, а патом іх кладуць, як начынаюць бульбу сеяць, ложаць іх у баразну, перва, як толька прапахаў плуг, пасыпаў-пасыпаў, тыя крошачкі, штоб бульба была чыстая.

От ж-цы п. Свабода Яновского с/с Ветковского р. Козловой Нины Трофимовны, 1934 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Т. 100. Л. 13.

Бульбу свецяць, як, вот, Паска ранняя, ішчэ бульбу не пасадзілі, я бульбу свячу, пасвячоныя бульбінкі паложыш ізразу.

От ж-цы Ветки Саросеко Анны Николаевны, 1929 г. р., родом из п. Рассуха, зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Т. 105. Л. 104.

Што свецяць на Паску, астаўляюць яечка шалуху. Яечка з’ядзяць, а шалуху ў баразну, у перваю. І бульбінку кладуць.

От ж-цы Ветки Хрущовой Веры Николаевны, 1922 г. р., родом из п. Рассуха Ветковского р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Т. 105. Л. 104.

Забіралі, ні выкідалі, забіралі... Я і ціперака, еслі на Паску пасвіцоныя шалупкі етыя, крошкі ад булкі, дак я сабіраю, і тады гарод сею, дак у первы дзёрнік нада лажыць. Так старыя людзі мне казалі. Штоб радзіла, штоб, наверна, не было насякомых такіх.

От п-ки из д. Старыя Громыки Ветковского р. Громыко Софьи Ивановны, 1928 г. р., зап. Лопатин Г.И. В 2008 г. в Ветке. Т. 7. Л. 18.

А када аблуплівают пасвіцоная яйцо, то эту скарлупу, бабка гаварыла, нада лажыць у перваю баразду, када пашут поля. Палажылі ў перваю баразду, значыт, будзіт уражай харошы. Ілі, напрымер, курам аддают іе. А ў аснаўном, ана гаварыла, што нада лажыць у перваю баразду, када пашут поля, тада ўражай вельмі добры.На бульбу? На ўсё. Первая баразда, напрымер, зернавыя садзіця, значыць, у перваю баразду ў зернавыя лажыць і зімлёй прыкрыць. Палажыць і зімлёй прыкрыць эту скарлупу. Эта гаварыла бабка — мая свікроў. Мы называлі іё “бабка”. Ана сама з пасёлка Рэпішча.

От ж-цы д. Неглюбка Ветковского р. Ковтуновой Раисы Петровны, 1961 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2008 г. Т. 131. Л. 3.

Дзе свячонае яйцо было, бульбу сеялі, дак у карзіну сыпалі, у бульбу. Як сеяць. Патруць і сыпалі, штоб пасвяцоная была.

От п-ки из д. Юрга Ветковского р. Лутковой Марии Ивановны, 1942 г. р., зап. Лопатин Г.И. в Ветке в 2008 г. Т. 73. Л. 64.

Застаюцца крошкі. Гаворуць нада на агарод сыпаць крошкі, яечкі, штоб чэрві не елі.

От п-ки из д. Воробъевка Ветковского р. Кирьяновой Марии Пименовны, 1931 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в Ветке. Т. 17. Л. 26.

Заставаліся крошкі, косткі...?

На агарод, штоб куры ні дралі да верб’і ні выбіралі. Шалупкі, асобенна з яец хаваіш, тады на грады сыпіш, штоб куры ні раздзіралі, пціцы.

От ж-цы п. Зеленая Хвоя Ветковского р. Лебедевой Софьи Сергеевны, 1933 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2008 г. Т. 127. Л. 25.

На Вялікадня застаюцца... косці, шалушкі, эта берагуць, када начынают сеіць поле сваё, там, картошку ілі..., абізацільна ў перваю баразну паложаць. Штоб уражай быў.

От п-ки из п. ЛядоВетковского р. Волчок Валентины Даниловны, 1923 г. р.., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Т. 105. Л. 106.

Мама мая скарлупу с пасвіцонага яйца, костачкі пасвіцоныя не выкідывала, а сабірала. Тады, як начынаім пахаць, дак на агарод прыпахівала, штоб расла ці бульба, ці што.Эта святоя, нільзя выбрасываць на мусарку. Паэтаму я сійчас прывожу сістре сваей Марыі, ана пашыт і ўсе эція яічічкі, красныя шкарлупачкі...

От ж-цы д. Золотой Рог Ветковского р. Литвиновой Варвары Григорьевны, 1926 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Т. 123. Л. 30.

Мы і січас кладом. Вот, яічка пасвечанае. Я абчышчаю яго, і атдзельна. Кагда стол убіраім. Первы дзень не ўбіраім. На ўтары дзень убіраю стол. У вузлічэк. Кагда начынаю картошычку сеіць, гавару: “Сею крошкі, штоб не было ні мышкі, ні мошкі”. І пакідаю, пакідаю, пакідаю ў баразёнку перваю. Эта мы дзелалі.

От п-ки из д. Воробъевка Ветковского р. Коршуновой Зои Арсентьевны, 1934 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в Ветке. Т. 17. Л. 29.

Крошкі, шалушкі, ета калісь із даўніга, сабірай і высыпай на агарод: “Мядзведкі, мядзведкі, нам — рагаўлення, вам — загаўлення!” Так тады, гаворяць, мядзведак німа па агародах.

От ж-цы д. Яново Ветковского р. Малашенко Софьи Харитоновны, 1924 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2008 г. Т. 100. Л. 17.

Яйцо лупілі, так гаварылі, лён будзем сеяць, так шалушкі хавалі. Лён жа сеялі. Ой, Госпадзі, пасеюць гару ў калхозе. Поле, мамка мая! як зацвіце тая гара сінім,такім дробненькім, два цвяткоі, па пяць-па шэсць, паболей на вязінке на кажнай. Вот, глядзіш на ряку, дак здаецца, ряка цячэ волнамі, як вечар. Сіняе такое, галубое — красівы лён!

От ж-цы д. Неглюбка Холюковой Валентины Александровны, 1941 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. Т. 105. Л. 85.

На Паску віздзе так. Прыгатаўліваюцца к Паскі, свецяць яічкі...свечаныя...мы іх на агарод брасалі — свечаная, штоб уражай харошы быў. Плугом праедзіш і туда, у луначку ложыш шалушкі. Эта гаваряць, харашо, што свечаная ложыш.

От ж-цы д. Тумарин Ветковского р. Симоновой Валентины Тимофеевны, 1938 г. р. зап. Лопатин Г.И. В 2008 г. Т. 134. Л. 1.

На Вялікдзень вады не пілі ў хаце, штоб у жніво не хацелась.

От ж-цы д. Столбун Ветковского р. Марачковой Анастасии Фоминичны, 1912 г. р., зап. Лопатин Г.И., Комлева Е. в 1991 г. Т. 73. Л. 22.

На Ушэсце (Вознесение — Г. Л.) даўжна варона схавацца ў жыта. А калі Пасха позняя, то не толькі варона схаваіцца, а схаваіцца і пятух.

От п-ки из п. Пенное Добрушскога р., до 1970 г. Ветковского р. Рыштаковой Полины Константиновны, 1933 г. Р., зап. Новикова Л.А. в 1999 г. р., в д. Ерёмино Гомельского р-на. Т. 54. Л. 45.

Животноводческие обряды

На Паску, эта ж абыкнавенна бліжэ к выгану, ужэ ілі кароў перад паскай выганялі, а інагда і на Паску. Паска — празнік, так і пастуху — празнік. А он жа наш скот пасёт і беражот, і ганяіт. Эта счыталася за грэх — ні падзяліцца с пастухом празнічным угашчэніем — хто чым можыт. Эта дабравольна была, но эта нікрасіва была, штоб этат абрад ні ісполніць.

От ж-ля д. Даниловичи Ветковского р. Агеева Алексея Тимофеевича, 1926 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2008 г. Т. 127. Л. 9.

Пасвяціць тры яйцы аддзельна. І падвесіць у хлеві, еслі ў цібе скот ё, штоб етыя яічкі віселі. У чысты чэцвір пакладзі іх на тарэлачку, солькі вазьмі. А тады пасвяці іх аддзельна і павесь у сараі. Ад усякія, штоб ніхто ні паддзелаў.

От ж-цы д. Даниловичи Ветковского р. Чуешковой Екатерины Евдокимовны, 1931 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2008 г. Т. 127. Л. 6.

На Паску ідзеш, нясеш паскі, і яйца палавінку, і пасвяценага яйца, штоб яна не прынімала калдуноў, штоб малака ні цірала, штоб ўсе дамоў прыносіла.

От ж-цы д. Литвиновичи Кормянского р. Игнатенко Ефросиньи Лукиничны, 1912 г. р., зап. Лопатин Г.И., Романова Л.Д. в 1999 г. Т. 91. Л. 3.

Яйцы ж лупіш, курям абізацільна нада была даць, штоб няслісь і дома, і чашчэ. Крошкі хлеба свіням, каровам, а шалупайкі — курям.

От п-ки из. д. Старое Закружье Ветковского р-на. Романовской Марии Алексеевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в д. Хальч Ветковского р. Т. 117. Л. 4.

Як свецяць паску, тады свяцілі і поўсцягна ці парасёнка маладога рэжуць і садзяцца за стол, і свяцёнае ета яічка лупяць, і скарлупу аддаюць тады авечкам і куркам, штоб яек неслі многа, а авечкі штоб прыплод давалі.

От п-ки из п. Лядо Ветковского р-на. Гриньковой Анастасии Ивановны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2001 г. Т. 85. Л. 76.

Яйца вялікодныя скату даюць, штоб семянілась харашо.

От п-ки из п. Лядо Ветковского р-на. Гриньковой Анастасии Ивановны, 1930 г. р., зап. Романова Л.Д. в 1999 г. Т. 62. Л. 105.

Шкарлупкі курам , штоб крэпкія яйцы неслі.

От п-ки из д. Новые Громыки Громыко Татьяны Степановны, 1906 г. н., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в г. Добруше. Т. 7. Л. 6.

На Паску красілі яйкі курыныя. Даюць курам, штоб несліся харашо, і яйца крэпкія былі.

От п-ки из д. Старое Закружье Ветковского р-на. Овчинниковой Анны Андреевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в Ветке. Т. 54. Л. 71.

З Радуніцы прыходзім, яду прыносіш, скату даеш абізацельна. Так — ета і на Вялікадня, не паложана з двара нічога даваць. І хоць будуць людзі іціць — нільзя даваць на бальшы празнік. І людзі — кажды знаў, і ніхто ні ідуць...етыя шалупкі на Вялікадня... толькі свайму скату даеш, дома.

От ж-цы д. Светиловичи Ветковского р. Казаковой Ольги Кузьминичны, 1930 г. р., родом из д. Макавье Чечерского р., зап. Лопатин Г.И., Романова Л.Д. в 2002 г. Т. 75. Л. 186.

Як маць мая гаварыла, так выганялі да Пасхі. Да Пасхі выгнаць, штоб карова не бадалась. Эта, дзе-та ў Вялікую суботу.

От ж-ля д. Каничи Костюковицкого р. Котова Ивана Ивановича, 1933 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 1998 г. Т. 83. Л. 17.

Штоб карова не аставалась ялаўкай, казалі што на Вялікдня нада хату рана вытапіць.

От ж-цы п. Лядо Ветковского р-на. Чварковой Ефросиньи Павловны, 1916 г. р., зап. Чижова И.Ю. в 1997 г. Т. 14. Л. 37.

Як карова ацеліцца, так баба бярэ і пасвяценага сала трошкі адразая, хавая пасвяцёная, бярэ і на рог завязывая. Мы гаворым: “Нашто ты завязыеш?” — “А завязаю, штоб ніхто малака ў каровы не атабраў”. Тады ж сабакі былі ў каждым дварэ... і козам, каторых дояць.

От п-ки из д. Амельное Грецкой Варвары Александровны, 1925 г. р. зап. Лопатин Г.И., в 2006 г. в Ветке. Т. 117. Л. 73.

На Юрыя, шэстога мая, выганяяць карову, і на вербнае скрасення свецяць вярбу, і етай лазінкай выганяяць і гаворяць на карову, як выганяяць, б’юць лазінкай: “Будзь здарова. Б’ю вербай на ўвесь год, штоб была, як вярба. А яйцом красным велікодным па карові. Ета свякруха. Я етага не дзелала. Яйцом па карові гладзя і прыгаварыя: “Як яечка круглая, штоб так карова была круглая і у іе ўсё была здаро’е ўнутры, як у яйцу”. І так гаворяць: “Не я б’ю, лазіна б’е, штоб была здарова на ўвесь год”. А як, на Вялікадня пастух выганяя кароў ня сільна рана, дак яму давалі гасцінцы, усяго велікоднага: і яйцо даюць, свякруха ўсягда на вялікадня етым яйцом карову абходзя і дзелае, і аддае пастуху і пасхі, і яец, і сала.

От п-ки из д. Старое Закружье Ветковского р-на. Кужельной Прасковьи Сергеевны, 1933 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2006 г. в Ветке. Т. 121. Л. 3.

(Кароўскі сціх)

Як ацеліцца карова да ідуць к ей первы раз, еты сціх праказваяць.

Добры вечар, мая кароўка. Не адна я к цябе іду, з Мацерью Прячыстай. Маць прячыстая ішла, залатое пута нясла, штоб ты ціхонька стаяла, малачко аддавала. Добры вечар, мая кароўка. Іду я к цябе з хлебам, соллю і с паскай, а ты ка мне з малачком і ласкай.

От ж-цы д. Казацкие Болсуны Ветковского р-на. Волковой Евдокии Семеновны, 1924 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 1995 г. Т. 52. Л. 15.

Обряды для дома

Хто знаў, дак яйцо первая, як ізлупяць, клалі эту шалупку на шулу, у сараі, штоб вяліся ластаўкі. Матка наша клала.

От ж-цы д. Неглюбка Ветковского р. Приходько Валентины Федосовны, 1926 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2006 г. Т. 105. Л. 95.

Як клапы былі, так яйцы этыя, первыя, крашаныя, пасвяценыя, так торкалі ў шчэлкі шалушкі.

От ж-цы д. Казацкие Болсуны Ветковского р. Суднеко Анны Евсеевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2003 г. Т. 99. Л. 62.

Свяцёнае яйцо, як пасвецяць, у хаце пазатыкаюць, штоб ніякая не вадзілась, калісь во такія клапці былі, у горадзе іх завуць тараканы.

От ж-цы д. Рассуха Ветковского р. Басалыко Татьяны Егоровны, 1937 г. Р., зап. Лопатин Г.И. в 2004 г. Т. 100. Л. 10.

Калісь жа клапоў было да чорта, так іх у шчэлкі этыя запіхалі, шкарлупкі етыя, што на Вялікадня лупяць яйцы.

От ж-цы д. Федоровка Ветковского р. Брейковой Матрены Матвеевны, 1928 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2001 г. Т. 70. Л. 57.

Мы яшчэ ў Грамыках былі, бывала, пасвячонае яечка, такая у нас у сцяне… усё кладзець у сцяну, у дзірку.

От п-ки из д. Новые Громыки Громыко Татьяны Степановны, 1906 г. н., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в г. Добруше. Т. 7. Л. 6.

Ад клапоў

Пасвецяць паску і ідуць, перад дзярямі крычаць: “Хрыстос васкрэс! Ваісціну Васкрэс! Хрыстос васкрэс! Ваісціну Васкрэс! Хрыстос васкрэс! Ваісціну Васкрэс! Я іду ў хату, разгаўляюсь, а ўсі клапы сырамяжыя жукі, загаўляйце і выходзьце з хаты. Крыкнуў удод на сем год, зваў вас на вяселля ўсіх клапоў, жукоў сырамяжых. Клапы, жукі сырамяжые, выходзьце з хаты, а я іду ў хату. Вы — з хаты, а я — у хату. Вы — з хаты, а я — у хату. Вы загаўляйцесь, а я загаўляюсь”.

От ж-цы д. Неглюбка, Ветковского р. Демчихиной Раисы Васильевны, 1941 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. Т. 105. Л. 87.

На Паску астаюцца. Эці крошачкі неслі і пускалі на воду. У вузілочык связывалі эці шалушкі ат яічак ат пасвіцоных, абхадзілі кругом хату, па усем углам і звалі ўсякіх букашак, кагда-та раньшэ вадзілісь у старыну, і клапы вадзілісь, і тараканы, і ўсякая нечысць была ў хаці, дак штоб не была этага, усё ззывылі эта ўсё, абхадзілі хату, і эты вузялок абізацільна на бягучаю ваду кідалі. Паплыло, значыць, усё із хаты паплыло. Мамка мне ўсягда так гаварыла: “Наце на рэчку занясіця. Занясіця, на рэчку кіньця”. А мы січас, ўжэ на рэчку не носім, но ўсягда ў агародзі кідаю. Ілі нада зжэч, ілі ў агародзі кідаць. Прахадзілі мост, відзілі там ручэй? Он жэ січас зарос, а тагда была очэнь бягучая і чыстая вада, вот кінь капейку, і капейка відна была, там усягда паласкалі біллё нашы людзі, і ана біжала туда на луг, быстра біжала, і мы усігда этыя вузялкі прынасілі і брасалі на эту бягучую воду.

От ж-цы д. Копань Речицкого р-на. Веренко Евгении Семеновны, 1938 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Архив автора.

Ад дамавога.

Пасвяцу паску і хаваю палаценачка пасьвяцонае. Чысценькая ж яно. Я паску ўсягда кладу і пасьвяцяю ў ём. А тады прыношу, бацюшка пасьвеця, яно мокрае, я яго прасушу. Яно ў мяне ляжыць прасушанае, для ўсякага случаю. Ад дамавога, есьлі ў дварэ непарадак. Здаецца ўсякае, там, у хаце, усякі случай здаецца. Вот, нада эта палаценачка, і атрэзаць з цэлае булкі акрайчык хлеба, і туды солькі ўсяродак утаптываць, і на эта палаценачка пасьвяцоная нагаварываць:

“Добры вечар! Вот, ты — мой дамавой, жыві радам са мной, жыві ж ты ўмесьці, абходзься каля маёй скаціны і каля сям’і па чэсьці. А калі ты чужы, насыльны, так ідзі к яму пагуляй да ў іх на дварэ і ў хаце паганяй, а ў маём дварэ не бывай.” (І, еслі ад скаціны, у сараі клалі на бальку, а як жа ў сям’і, так нада класьць у хаце, на Куце, дзе стаяць іконы).

От п-ки из д. Бартоломеевка Ветковского р-на. Етипневой Матрены Титовны, 1919 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 1993 г. в Ветке. Т. 53. Л. 22.

Медицина

Перва на Вялікадня, як сядуць за стол, так наперад пасвяценае яйцо возьмуць, разаб’юць і кусочак вазьмуць па левай ладоні памажуць, тады ядуць. Чула я такое, як вока запарушыш, думай, каму тое яйцо даваў, так парушына выскача.

От ж-ц д. Казацкие Болсуны Ветковского р-на. Суднеко Анны Евсеевны, 1937 г. р., Максименко Ольги Тимофеевны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2003 г. Т. 99. Л. 62.

Паску пасвяценаю нада есць, як ужэ паследнія дні, дажэ ў бальніцу нада браць. Я дажэ дачцэ давала. Скаціне паску даем пасвяценаю, паследнія дні перад родамі. Я дажэ карове даю, як целіцца.

От ж-цы д. Запрудовка Добрушского р-на. Бичуковой Натальи Ивановны, 1926 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 1997 г. Т. 76. Л. 9.

На Вялікадня сала свячонае баба хавала. Вот, сала — у каго барадаўкі на руках. Этым салам свяцёным яна, дае людзям — і памагалася. У Ягоркі малага, адкуль барадаўкі? Баба возьме адрэжэ і мажа па руцэ, усю ручку, і другую, перва — дзе німа. І кідае на сметнішча.

От п-ки из д. Амельное Ветковского р-на. Грецкой Варвары Александровны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г.И., Романова Л.Д. в 2001 г. в Ветке. Т. 54. Л. 54.

У мяне дзеўка нарадзілась, красная метка на шэе. Пажар быў, а я бярэменая: “А Божачкі мой і пальцам (узялася за шыю). І пасаветылі: “Еслі памрэць дзіця, пальчыкам мёртвым, мязінчыкам, павадзіць эту метку. Дзіця мёртвае — і астанецца эта метка мёртвая. Матка знасіла, павадзілі, і яно зарасло. А эта яйцы перакрасіла, плоха пакрасіліся, так у дачкі была красная метка. Яна на Пасху перакрашывала. Яна ка мне прыходзіла, пыталася: “Што вы дзелалі?”

От ж-цы д. Жгунь Добрушского р-на., Сидорцовой Анны Харитоновны, 1918 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 1998 г. Т. 76. Л. 22.

Костачкі, еслі костачку, у каго куры, дак этай костачкай лячылі ад ад грыжы. Пасвячоная костачка...шаптала баба і лячыла этай костачкай грыжу. Іна дома дзіржыць, прыдуць, грыжа ў каго, дак іна пашэпча, костачкай этай паводзя, і лёгкі, добры пойдзіш. Костачку забірая? Костачка ў іе. Іна ўсё ўрэмя ляжыць. Пасвячоная на Паску насілі. Ад гусі костачкі бываюць, ад курыцы костачкі бываюць. І забіралі этыя костачкі. Хавалі. Пацюрыха, баба, усё ўрэмя шаптала костачкай. Дзіцёнак крычыць малы, родзіш, крычыць, панісёш к ёй. Іна, ужэ, пашэпчыць, і дзіцёнак спакойна спіць.

От п-ки из д. Акшинка Ветковского р-на. Хомченко Марии Васильевны, 1935 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2008 г. в Ветке. Т. 71. Д. 9.

В семье и среди людей

Ні ласкі, ні паскі.

От мужчины, лет семидесяти в автобусе Ветка — Гомель зап. Лопатин Г.И. в 2006 г. Архив автора.

(На суд)

Іду я з чорным вокам,
Штоб у майго ўрага язык стал колам,
Стаіць стол,
На стале святая паска,
За сталом Ісус Хрыстос,
Пад сталом Юда.
Хто Юду разбудзя,
Той плахой сон мне разбудзя.

С тетрадей, принадлежащих ж-це Ветки Тишковой Елены Анатольевны, 1964 г. р., пер Лопатин Г.И. в 2001 г. тексты происходят от ж-цы д. Старое Село Ветковского р. Никитиной Веры Васильевны (1920-2000). Т. 101. Л. 6.

(На любоў у доме)

Як у хаце лемягі,
Ўтоб знямелі мае ўрагі.
Як у хаце печ,
Штоб усюды была мая рэч.
Як у хаце свяшчоная паска,
Штоб ад усіх у доме была ка мне ласка.

С тетради, принадлежащей ж-це д. Дубровка Добрушского р. Терешковой Галины Яковлевны, 1939 г. р. , пер. Лопатин Г.И. в 2001 г. К Терешковой Г. Я. тексты перешли от ж-цы Дубровки Пузиковой Натальи Васильевны (1924 – 2000). Т. 76. Л. 98.

(На людскую любовь)

Ишов Исус Христос впереди,
А матерь Божья позади,
Они шли,
Золотые ключи за собой несли,
На ганки ступали,
Злым духам губы и зубы, и щелости замыкали.
Будь пан, как баран, а барыня, как авца,
Не говорите на меня плохого словца,
За мной печь, за мной и речь,
Я с Христовой паской,
Ко мне все люди с лаской.

С тетрадей, принадлежавших ж-це д. Морозовичи Буда-Кошелевского р-а Музыченко Лидии Константиновне, (1942-1997), пер. Лопатин Г.И. Т. 84. Л. 7.

Нада тры палена перад Раждзяством, на Куццю тры палена, як нясеш у печ, і перад Крышчэннем, і перад нашым Новым годам, нясеш — тры адкінуў. І патом, штоб скаціну ніхто не зглажываў, і штоб радзілась і пладзілась, і штоб суседзі не нападалі, дзержыш іх да Пасхі, і на первы дзень Пасхі растопіш.

Мая мамка гаварыла: “Мая дочачка, я яшчэ ж маладуха — маладая, знаеш што: з хазяінам нільзя спаць ні пад празнік, ні на празнік”. Ну, і вот, перад Паскай, у ту ноч не спалі раньшэ.

От ж-цы Ветки Ткачевой Прасковьи Гавриловны, 1927 г. р., родом из п. Революция Ветковского р., зап. Лопатин Г.И., Романова Л.Д. в 2001 г. Т. 60. Л. 21.

Яна на Амяльное прыходзіла гуляць. Дак яна ішла і пачала расказываць, як дзявотчыну пацяряла. Што ж пачалі гаварыць, і яна нам і гаворя, мы ўчатырёх ішлі. Там, адна ішла да і гаворя: “Соня, ну, расказывай усё! У нас жа мужчын кала нас німа, пажылых такіх баб німа. Расказывай”. Яна і гаворя: “Буду расказаваць, як прагуляла я вясёлаю жызню. І век без мужыка пражыла”. Яна два разы хадзіла замуж і ні з водным не жыла. Цэряз блядства. Мужык первы кінуў. Ну дак, яна гаворя: “Знаеця, дзевачкі, мяне Бог абідзіў во за што, за то шта я на Вялікадня вялікі грэх здзелала”. А тая, жэ, і кажа: “А які ты грэх здзелала? Хлопцу дала якому ці мужчыну?” Дак, гаворя, гуляла я з хлопцам (яна і замуж за яго пашла). Гулялі мы з ім па-чэснаму. Маткі баялась. Падыходзя Вялікадня. Ужэ памылісь. Вялікадня. Ездзілі ў Вылева паску свяціць. Паехалі ў Вылева паску свяціць, бацька і матка сабіраяцца”. У яе і брат быў, Мікіта. Мікіта і кажа: “Мам, я з вамы паеду!” Ну, паехалі паску тую свяціць. А я асталась адна дома. Ка мне прыходзя мой. Я і кажу яму: “Паску свяціць паехалі, а я за дамаху дома асталася”. Я і гавару: “Пакуль яны прыедуць, а есць хочу, давай сядзім да пад’ядзім”. Мяса была, сцягно, тады сцёгны астаўлялі, яны адрэзалі, павязлі кусок, я ўзяла атрэзала мяса ад сцягна, яец паклала, настанавіла да гавару: “Давай пад’ядзім! Хто-та будзя знаць. Бог не бача, а нашы не знаяць, а прыедуць, я ўжэ накладу прыгатую да і скажу: “Есць будзім”. Дастала, самагон быў, бутэль тая. Я наліла. І з ім выпілі, пад’елі. Ну, і што? Ён выпіў і патрэбываў мяне. Я і думаю: “Ну, нікога ж німа, а то усігда мая матка”. Ну, мы ўзялі, я выпіўшая была, узялі і сагряшылі з ім. Первы раз. І ён гаворя: “Я ня пробываў шчэ яе”. Ну, мы ўзялі і трахнулісь. І думаю: “Што ж я матцы буду казаць? Ці прызнавацца ці не?” А ён што? Як ужо спользаваў мяне і не стаў ка мне хадзіць. І на другі дзень Вялікадня не прышоў. Я пашла гуляць, на яго кажу: “А ты чаго ка мне ня йдзеш? Ужо спользаваў? Я ж на такі празнік, у цэркві ў вечары Богу малілісь, а мы з табой гряшылі”. Паглядзела, дзеўкі, я на часы, ужо другі час быў. І, што ты думаіш? Эта мне Бог не даў у жызні толку. І прыехалі нашы. І ён ужо не прышоў. Мы ўжо разгавеліся, матка не зная, бацька не зная, яны ноч не спалі, спаць ляглі, а я найшла яго, ён ка мне не прышоў, я яму сказала: “Не возьміш мяне, і бацьку і матцы скажу, яны цябе ўб’юць”. Ён ужо прышоў. У праводнае ўваскрасенне высваталі мяне. Я ўжо заручылася. А яму шчэ у армію нада іціць. Замуж пашла я ўжо. Забралі. Свадзьбу здзелалі. І яго забіраяць у армію. Так ба яго не забралі. А ужо ў сельсавеці знаяць, што мы распісалісь, так ужо свякрусі, у свякрухі дзеці былі, я ужо замуж пашла, мы жылі ў свякрухі. Жыла ў свякрухі. Ён у арміі служа. Прыехаў у Закружжа, прэдседацеля нашага скінулі, Лапіцкі — хвамілія было, так Лапіцкі прыехаў і стаў прэдседацелем сельсавета. Ой, блядзь! Палядзела, красавіца-мужчына! Я і кажу: “Дзеўкі!..” А гуляць я пашла. Мне мужык сказаў: “Хадзі патанцуй і з маёй сястрой дамоў ідзі”. Ну, я і хадзіла. І пры сястрэ той кажу: “Ой, які, дзеўкі, красівы мужчына! Жонка ё — чорт яе бяры! Можна і ад жонкі адбіць!” І я пачала з ім стрячацца. Я яму сказала: “Вы мне наравіцесь”. Такі разгавор ужо пабыў. Ён, ужо, давай за мной цахліць, ужо — бегаць. Ужо, прыходзіў на гульню, уродзе, як прыдседацель, і цахліў за мной. І з ім жыла ўаткрытаю. Думаю, аборт іздзелаю, клопат. І з ім я гуляла, да тых пор гуляла, што яму напісалі, майму мужыку, што яна гуляя, ён мне прыслаў пісьмо, што прыеду ўб’ю і цябе, і яго. Я з ім ужо. Не магу жыць без мужчыны — і ўсё! З кім я ні гуляла! І гуляла ва ўсю! Думаю: “Дай буду гуляць, штоб моладасць праходзіла!” Ну, і гуляла, і прышоў мужык з арміі, і, ужо, пачала плакаць кала яго: “Усё эта ня будзя, давай жыць”. У мяне двое дзяцей было, узялі памёрлі, дзевачка і хлопец памёрлі. І я усё адно ўкрадні да хадзіла. Ішчэ там адзін прыехаў, і пачала — украдні, но гуляла. І ён на месці прыступленія, прышлі падкаказалі, ідзі паглядзі, што яна дзелая. Ён прышоў, а мы з ім любоў круціма. Ён міне не біў, ён міне не ругаў, а толькі сказаў: “Соня, прыдзі забірай сваі шмоткі, што у цябе ё, дзеці нашы памёрлі, забірай, і штоб духу твайго не было”. Прышла я, яны ужо ўсё на двор павыкідалі, забрала якія кохты, андаракі, забрала і дамоў прышла. Як пачала гуляць, дак паехала у Гоміль, блядавала з кім хацела, у мяне іх вот так во было. І па-срамнаму валя нам. Тая кажа: “Роўныя ж усі мужчыны”. — “Не, ня роўныя! Я , еслі гаўняны, скажу: “Не прыходзь! Ты мне ня нада!” І там, Тупухі, і толькі адно баялася Тупухі, мужык красівы яе, дак хацела з ім трахнуцца, но не трахнулась. Ён, ужо, і лабуніўся кала мяне, но я пабаялась. Столькі, казала, абортаў падзелала, і тады нагуляла яна сабе. Хлопец у яе механікам работаў, паставілі яго, а тады ужо ажаніўся, узяў Кабку, “дак, у мяне ўдаўся, блядун такі!” Кабцы пуза прыжыў, Кабіха да і кажа: “Ад твайго мая Манька бярэменая”. “Раз бярэменая, падумала, мне ж нехарашо было, яму сказала ён маўчыць: “Да, мам, я з ёй як із жонкай жыву”. Ну дак я і забрала. “Давайця хоць свадзьбу якую злепіма, да прыпуцім штоб, унук не быў без бацькі, ці ўнучка будзя”. Пакуль мы дашлі, і кажа, шчэ ня ўсё расказала. І кажа: “Дзевачкі мілыя, вот мне Бог долю не даў за таго, што я на Вялікадня, людзі паску свяцілі да Хрыста славілі, Гасподзь із небяса спусціўся, і на зямле быў, а я, курвяга, што я дзелала, а мы і мяса елі, людзі ж разгаўляюцца ўранні, а я цэлку ламала”.

На Вялікадня людзі Богу маліліся і Хрыста славілі, а я што курва дзелала. І мужык тый кінуў яе. Яна гуляшчая была.

Зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в. д. Амельное Ветковского р. Архив автора.

Против нечистой силы

На Пасху хадзілі мы на ўтары дзень абхаждзеніе. Хто-та паламаў свечку на кусочкі і кінуў кругом цэркві, дзе стаялі паскі свяцілі, і паламалі эта прычтыва. Ілі яно саўпала, і ўсе ўшлі, і я ішла, і бацюшка за мной ішоў, і многа жэншчын нас, пеўчых ішло, і ўсе прашлі, а мне нада была падняць, я ж знаю, што яно есці такое, і адумалася, яна ж паламаная. На што я яе ўзяла. Я яе ўзяла і пад вугол кінула. Как раз на вугле кінула, ля цэркві, ля фундамента. Эта было на другі дзень Пасхі. І прыйшла я дамоў, у мяне дзве рукі атнімаюцца, і крычу-вішчу: “Ратуйце! Спасайце!” Эта ж добра, што я сама ўмею. На другі дзень Паскі я не гаварыла. На трэцці дзень я стала каля іконы, прагаварыла тры раза і прайшло.

От ж-цы д. Хальч Ветковского р. Корниковой Марии Федоровны, 1929 г. р., зап. Лопатин Г.И., Романова Л.Д. в 2001 г. Т. 97. Л. 14-15.

Паска. Эта празник гадавой первый. У празник нихто не ходя к людям. Если просить, значить ведьма прыходить прасить што-либа ў празник. Паска, вот, яна идеть к нам Дарьюшка, матавильцы раньшэ были, прали и матали на матавильцы, яна прыходить: “Надеждушка, дай мне матавильца”. А далека жыла. Бацька как увайшоў у хату, как пагнаў яе. Абязательна нада ў гадавой празник што-та прасить у каго-та, што-та ўзять у каго-та. Если яна захочить зделать плоха, так ей не даш, яна украдзеть усё раўно.

От ж-цы Ветки Литвиновой Марии Фадеевны, 1931 г. р., родом из д. Косицкая Ветковского р., зап. Лопатин Г.И. Т. 24. Л. 8.

На Паску ні ў коім случаі нільзя даваць нікаму нічога з хаты. Асобенна, каторыя людзі знаюць, валшэбніцы, ані абізацельна прыбягуць на Паску прасіць. Эта такой гадавой празнік. Вот, дзеці бегаюць па яічкі, дзіцям даюць. Дзеці завуцца ангелы. Да сямі гадоў. А восем гадоў – он, ужз, отрак.

От ж-цы д. Буда Жгунская Добрушского р. Матвеенко Татьяны Васильевны, 1928 г. р., родом из д. Ларищево Добрушского р., зап. Лопатин Г.И. в 2004 г. Т. 31. Л. 32

Ад кароўнага

Первым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прысвятой Мацеры Багародзіцы пакланюся.

Была ў мяне скацінка, чорна-белая шарсцінка. Пагнала я ту скацінку на шырокаю далінку, на расу не збіту, на траву не зьету. Прышло к ей тры дзевяць ведзьмаў, тры дзевяць разяў. Тры дзевяць на ўрок шэрсць паддубілі, рогі патупілі, хвасты паадсякалі, карысць забралі. Як стала раба Божая плакаць да рыдаць, пачула з небеса Прачыстая Маць, на залатое крэсла садзілася, па залатой драбінцы спусцілася, к рабе Божай явілася: “Чаго, раба Божая, плачаш, чаго ты рыдаеш?” – “Як мне не плакаць, як мне не рыдаць? Была ў мяне скацінка, чорна-белая шарсцінка. Пагнала я ту скацінку на шырокаю далінку, на расу не збіту, на траву не зьету. Прышло к ей тры дзевяць ведзьмаў, тры дзевяць разяў. Тры дзевяць на ўрок шэрсць паддубілі, рогі патупілі, хвасты паадсякалі, карысць забралі. Узяла Маць Прачыстая ету скацінку, чорна белаю шарсцінку, пагнала на шырокаю далінку, на расу не збіту, на траву не зьету, накарміла, у етай скацінкі малачко прыбыла.

І даю я табе, мая скацінка, хлеб, соль, цэлаю паску, аддай, мая скацінка, з жыллля, полужылля ўсякія ласкі.

Выгаварваю, вымаўляю не на год, не на два, выгаварываю, вымаўляю наўсягда. Ціхенька, легенька пашлі на помашч мой дух скаренька.

От ж-цы д. Залесье Чечерского р. Трушковой Марии Федоровны, 1937 г. р., зап. Новикова Л.А. в 1999 г. Т. 9.

Хамова Паска

Вот, просвірачку мы бяром, а патом артас — хамова пасачка. У міне адзін год ана зацвіла, я сама празявала, ана трошкі зацвіла. Я папыталась у бацюшкі: “Што мне дзелаць? Куда дзець?” А он гаворыць: “Вы можыце яе спаліць у печы. А папялок акуратненька где-та пад ябланьку высыпце, штоб ана ў мусар не пападала — святыня”.

От ж-цы д. Копань Речицкого р. Маевской Марии Петровны, 1938 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Архив автора.

Еслі, напрымер, бальны чылавек, і ўжэ пры смерці ляжыць, я дажы магу даць пасвяцёнай вадзічкі і немножка пасхі. Эта так, як прычасціе яму. Хамовай паскі. Толькі хамовай.

От ж-цы д. Копань Речицкого р. Маевской Марии Петровны,, 1938 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Архив автора.

Вот, напрымер, іду я здаваць у інсцітут ілі куда-нібудзь, кусочык паскі с сабой узяў і сказаў: “Я к цібе с паскай, а ты ка мне с ласкай. Памяні, Госпадзі, цара Давыда і ўсю кротасць яго”. І такое слова гавораць, еслі куда-та ідзёш на суд ілі куда шчэ. Эта Хамова паска.

От ж-цы д. Копань Речицкого р. Маевской Марии Петровны,, 1938 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Архив автора.

Кусочык “хамовай паскі” носяць у кармане, як ідуць на суд:

Я прыходжаю к вам, як к панам,
А шчэ як к баранам.
А я паміж вамі, як авечка,
Каб не было на мяне плахога славечка.

От ж-цы д. Пыхань Ветковского р. Сундуковой Анны Михайловны, (?) г. р., зап. Залевская И.И. в 1991 г. Т. 5. Л. 18.

Яркус. Яркусны хлеб — послі Паскі, у васкрасенне, паслі Паскі — Яркусная нядзеля. Яркус пяклі і давалі. Ета звалась Хамова паска, нядзеля пасля Паскі выйдзя. Послі Паскі — Яркусная васкрысення. Нічога не дзелалі ў еты дзень. У цэркві пабудуць, дай гуляюць. Пяклі бальшую хлябіну, рэзалі па кусочку яркусу таго. Хамову паску рэзалі, па кусочку давалі ўсім. Хамову паску пяклі ў дварэ ў любога. Мне б аддалі, я б спякла. Прасілі спеч. Паска бальшая. Парэжуць па кусочку, хто будзя ў цэркві, даюць. Хамову паску не насілі на кладбішча. Сваю пяклі, насілі.

От п-ки из п. Лядо Ветковского р. Гриньковой Анастасии Ивановны, 1930 г. р., зап. Романова Л.Д. в 2001 г. Т. 62. Л. 118.

Вот, у цэркві, на ўтарую нядзелю Вялікадня празнік ё, дак даюць жа ўсім хлеб на здароўя і для храненія ўсяго года...ці ты ў машыні едзіш, ці ты пешкі ходзіш, штоб крошычка хлеба етага ляжала ў кармані. Ета после Вялікадня на ўтарой нядзелі, точно не скажу: на букву “Ф” (Фама — Хамова пасха) імя мужчыны. Еты хлеб даецца для здароўя ўсяго года. Еты хлеб храняць і ў карманах, і ў кашальках.

От п-ки д. Старое Закружье Ветковского р., Кужэльной Прасковьи Сергеевны, 1934 г. р., зап. Лопатин Г.И. В 2008 г. в Ветке. Т. 121. Л. 20.

Чацверг (пасля Радуніцы) Іхняя мёртвых Вялікадня. Вячэру гатовілі, звалі іх: “Хадзіце ўсі, самі хадзіце, другіх завіце — знаюшчых і не знаюшчых, і на вадзе патапаюшчых, і ў вагні пагараюшчых, і на вайне пагібаюшчых, і так уміраюшчых — хадзце ўсе!” Еслі зваць, так нада зваць усіх.

От ж-цы п. Лядо Ветковского р. Чварковой Анастасии Ивановны, 1915 г. р., зап. Чижова И.Ю. в 1997 г. Т. 56. Л. 69.

Тканіны Вялікодныя

У нас адзін рушнічок такі быў, дак спецыяльна баба, паску свяціць ідом, дак яна: “Варячка, пашукай-ка там, у сундуку паску свяціць велікодны рушнічок”. Вот я, ужо, дастану, там большы узор. Кружэвья, наверна, не ўмелі вязаць, дак без укружэв’я. Паску ўверця, расцеля, паску паложа, і паложа ў кашолку паску, а тое ў другія ўцірачкі.Туся наша на кладаўё такія шоўкавыя, аднапольныя — галубыя, зялёненькі, розавы — шоўк, а я, як на кладаўё іду, еты вазьму павешу, пакуль там бываю.

От п-ки из д. Амельное Грецкой Варвары Александровны, 1925 г. р.зап. Лопатин Г.И., в 2006 г. в Ветке. Т. 117. Л. 73.

Ета калісь, “абыночны” называіцца. Перад Вялікаднем дзелаюць, на паследняй нядзеле, у Пост. У Велікодную суботу. Бабы сабяруцца, хто прядзе, хто тчэ, хто шыя. Задзень штоб здзелаць. Ета старыя людзі. Абрякалісь людзі, хто балеў, а ета ўжо абыдзень — “уцірач” называўся. У цэркавь насілі і вешалі, на Мацер Божаю ілі на Спасіцеля. У Велікодную суботу сабіралісь старухі і дзелалі скоранька.

От ж-цы д. Летяхи Красногорского р. Тимошенко Анны Дмитриевны, 1922 г. р., зап. Новикова Л.А. в 1999 г. Т. 87. Л. 26-27.

Легенда

Ішоў чалавек, паску пасвяціў, да згубіў кусок сала свечанага. Вот ад этага абразаваўся ёжык, штоб яго ніхто не ўзяў у рукі.

От ж-цы д. Красная Буда Добрушского р. Цмык Нины Давыдовны, 1933 г. р., зап. Лопатін Г.И в 2001 г. Т. 76. л. 77.

Опубликовано: Palаeoslavica. Cambridge. 2009. ХVІІ. NO.2. С. 193-220.


[1] В основу данной публикации положены материалы этнографических экспедиций Ветковского музея старообрядчества и белорусских традиций, зафиксированные в населенных пунктах Буда-Кошелевского, Ветковского, Добрушского, Кормянского, Речицкого, Чечерского районов Гомельской области, Хотимского и Костюковичского районов Могилевской области, Красногорского района Брянской области. Фрагментально они приводятся в следующих публикациях: Лапацін Г. І. Вялікдзень. Па матэрыялах этнаграфічных экспедыцый. — Роднае слова. 2003. № 2. С. 107-109. “Як у хаце свяшчоная паска...” /Публ. Г.И. Лопатина. // Живая старина. 2005. №1. С. 31-32.

[2] От п-ки из д. Амельное Ветковского р. Грецкой Варвары Александровны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2006 г. в Ветке. Т. 117. Л. 75. (П-ки: имеются ввиду жители населенных пунктовотселенных в связи с последствиями на ЧАЭС).

[3] От п-ки из п. Лядо Ветковского р. Гриньковой Анастасии Ивановны, 1930 г. р., азп. Романова Л.Д. в 1999 г. Т. 62. Л. 105.

[4] От ж-цы д. Дубровка Добрушского р. Пузиковой Марии Павловны, 1935 г. р., зап. Нечаева Г.Г. в 1999 г. Т. 93. Л. 3. От ж-цы д. Покать Чечерского р. Лукомской Ольги Кирилловны, 1921 г. р., зап. Нечаева Г.Г., Романова Л.Д. в 1999 г. Т. 75. Л. 5.

[5] От ж-цы д. Золотой Рог Литвиновой Ольги Андреевны,1937 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Т. 122. Л. 23. Следует отметить, что данная звапись была сделана во время Великого поста, и “Свеча” была в одеждах черного цвета.

[6] От п-ки из д. Амельное Ветковского р. Грецкой Варвары Александровны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2006 г. в Ветке. Т. 117. Л. 92.

[7] От ж-цы г. Ветки Хрущёвой Веры Николаевны, 1922 г. р., родом из п. Рассуха Ветковского р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. Т. 105. Л. 104.

[8] От п-ки из д. Старые Громыки Ветковского р. Громыко Полины Ивановны, 1932 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в Ветке. Т. 7. Л. 8.

[9] От п-ки из д. Ухово Ветковского р. Иванчиковой Агафьи Семеновны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в Ветке. Т. 12. Л. 13.

[10] От п-ки из. д. Старое Закружье Ветковского р., Романовской Марии Алексеевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в д. Хальч Ветковского р. Т. 117. Л. 7

[11] От п-ки из. д. Старое Закружье Ветковского р., Романовской Марии Алексеевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2005 г. в д. Хальч Ветковского р. Т. 117. Л. 7.

[12] От п-ки из д. Амельное Ветковского р. Грецкой Варвары Александровны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2007 г. в Ветке. Т. 117. Л. 117.

[13] От ж-цы д. Неглюбка Ветковского р. Ковтуновой Раисы Петровны, 1961 г. р., зап. Лопатин Г.И. в 2008 г. Т. 131. Л. 3.

[14] От ж-цы д. Шерстин Ветковского р.Чуяшковой Анны Даниловны, 1927 г. р., зап. Лопатин Г.И. у 2009. Т. 126. Л. 12.

[15] От п-ки из д. Габровка Ветковского р. Езерской Ксении Ермолаевны, 1913 г. р., зап. Романова Л.Д. в 2002 г. в Ветке. Т. 70. Л. 6.

[16] От ж-цы Ветки Ткачевой Прасковьи Гавриловны, 1927 г. р., родом из п. Революция Ветковского р., зап. Лопатин Г.И., Романова Л.Д. в 2001 г. Т. 60. Л. 22.

[17] Посёлок Станки относится к Хальчанскому сельскому совету.

Геннадий И. Лопатин

Наш канал на YouTube:

 
Русские традиции - Russian traditions
Группа Facebook · 1 097 участников
Присоединиться к группе