Русские традиции - Альманах русской традиционной культуры

Статьи по этнологии

«Икона звалась Свячой...» Из опыта изучения обряда “Свечы” в Восточном Полесье

вкл. . Опубликовано в Этнология Просмотров: 3102

І кагда красная прышлі, і ў нас стаяла ікона, бальшая ікона, паабапал малыя, падсвечнікі стаялі, і прыехал палітаддзел, і іконы не выкінулі. Аброчная ікона, пераходная. Мы пераношылі к нам і палотны слалі, поп нёс свячу па палотнам, а ў каго палацен няма, саломку слалі. У нас паабедаюць, і там куды свячу. Стаяла ў нас эта ікона, і ўступілі красныя шлі на Чачэрск, сабраліся бабы, палілі свечы, молюцца, што нас ужэ аслабадзілі, абед матка прыгатовіла, а я на утра пашла ў Свяцілавічына базар, з базара я прыходжаю, свячы няма. А тут чалавек захацеў свячу к сабе забраць, дачка яго была ў Гярманіі, так ён абракнуўся, штоб яна прышла жывая, паехаў у Покаць, прывёз папа, і пераняслі свячу. Як жа прыходжае эты, з палітаддзела, кажа на матку: “Раманаўна, еслі б я быў тваей дачкі аццом, я б з яе шкуру зняў”. – “А за што?” – “Такую вікону, сем’яніна ад вас забралі, а яна са двара сашла”. – “Мы ж нязналі, што хто-та будзе браць, яна у нас сем гадоў стаяла, а ў нас базарны дзень, яна на базар пашла, а ён прыйшоў эты чалавек, захацеў вікону забраць, старухі сабраліся, папа прывязлі, Богу памаліліся, пераняслі”. “Правільна, гавора, як сем’яніна у хаце не стала”. Ідуць, хто за дзяцей абракаецца, хто бальны, і ўсе свечы становяць, і палаценца вешаюць, і Богу моляцца, цэрквы ж не было. А мы сем гадоў хранілі ікону”.

Іду па дарозе, ляжыць дошчэчка, моль яе пасекла, я, была, і пашла, тагда думаю: “Што за достачка падазрыцельная?” Я взяла вярнулась, перавярнула: Мікола. Я прынясла яе дамой абмыла, жырам ізмазала, яна не на бумазе была, а на дрэве, і, вот, як сягодня сфатаграфіравана. Яна стаяла, стаяла, патом (сучка Лабацкая надурыла бабулю і забрала ікону – Г. Л.). Хто пераносіў ікону? Мужчыны. Называлі — цытары. Перад Міколай яны ездзілі па етай вуліцы і па той, падвода: хто дасць на абед, на Міколу, абед жа бальшы, уся дзярэўня сабіралась. Хто дзеньгі даваў, хто лён. А потым аб’явяць прадаюць. Усе давалі. Эта ж аброчная была ікона. Што панравілась, бяруць, дзеньгі плоцюць, а за дзеньгі, тараны бралі, рыбы – у Піліпаўку посны абед гатовілі. А ета назначаліся чатыры чалавекі. А па-царкоўнаму аны называліся цытары. Ані сабіралі, прадавалі, прадукты прадстаўлялі. Поп як прыедзе, садзяцца абедаюць, варылі піва, не водку, то крышнеў якіх сабяруць, ягад, падсалодзюць, выпіўка такая была, толькі не алкагольлівая. Паабедаюць, Богу памолюцца, тады бяруць ікону цытары і нясуць. Нясуць ікону два чалавекі, і нясуць меньшыя. Такія падсвечнікі стаялі, свечы тоўстыя, і на этай свячэ маленькія свечы стаялі, тры штукі. Свечы куплялі цытары. У каго куплялі? У каго пчолы былі, тыя і свечы дзелалі. Многа свеч, як у цэркві гараць свечы. Хто мог быць цытарам? Выбіралі чалавека чэснага, справядлівага і бажэственнага, старых – маладых не выбіралі, старыкі былі. Ані ж у цэркву хадзілі, увесь абрад яны зналі. Прыходжаюць на свячу, бацька і матка ідуць і дзяцей вядуць, штоб дзеці і маліліся, і хрысціліся. На свячу прыдуць, празнік, хоць і не на Міколу, у каго глазы баляць, хто яшчэ якой балезнью, свечку паставяць, Богу моляцца. Як рушнікі мянялісь на свячэ? У нас радам жэншчына, так ей плоха стала, хазяін яе кінуў, а сам паехаў у Бежыцу, так яна на сцену кідалася, а тады яна абракнулася на Міколу. Што потым рабілі з саломкай і палотнамі? Эту саломку падбіраюць, хто слаў, і палотна забіраюць, толькі свячу перанашаюць, штоб не па зямле. Эта саломка не лячэбная? Не, толькі цытары ідуць, свячу нясуць. Па колькі грошай клалі? Эта ж аброк, хто палаценца вешаець, хто грошы кладзе. Ніхто ж аброчных грошэй не бярэ. У нас на раскрэсах былі красты падзеланыя, і на этых крастах людзі вешалі палаценцы, і грошы клалі. А пакатская жэншчына ўзяла да палаценца зняла і пашыла штаны свайму хлопцу. Ён да трыццаці гадоў штаны не насіў. Аброкі не нада трогаць. Еслі многа навешаюць, этыя цытары здымаюць і прадаюць, свечы купляюць, прадукты купляюць. З крыжоў здымаюць і з іконы. Тады ж дзярэўня была бальшая, многа была аброкаў. Аны ўжэ не памесцяцца этыя рушнікі. Ані тады аб’яўляюць і купляюць людзі. Завоі. Уродзе б, валшэбнікі былі, прыдуць каласок на усход і на захад. Был ітакія людзі, што яны разгадывалі эта. Аны дзелалі так, штоб скот ня веўся, на балезні ўсякія нагаварывалі.

Тады ж зямля яшчэ не была заклятая. Дабраходжыя хадзілі, а патом здзелалі закляцце зямлі, і на сколька гадоў, і вот ужэ ў двухсотым (двухтысячном –?) гаду эта кончыцца і пойдуць дабраходжыя.

От ж-цы д. Новиловка Ветковского р. Деньдоброй Степаниды Григорьевны, 1914. г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2000 г. Т. 70. Л. 18.

“Становяць зярно возле Свячы”

Людзі абракаюцца на Свячу. Ікону “Пятніцу” насілі Яна і называіцца “Пятніца”. Становяць зярно возле Свячы. Зярно насыпалі ў тарэлкі, міскі, другія якія, махоткі называюцца. Насыпаюць зерна і нясуць у тую хату, дзе будзе Свяча. Людзі зярно ставяць на прыстолік.

От группы жэншчин в д. Верхличи Красногорского р. зап. Новикова Л. А., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 87. Л. 123.

“ …абед дзелала, і на стале кінула”

Спраўляла я Свячу. Купіла я воску, свечку ў цэркві. Мая дзяўчонка забалела і я абряклася. Гаварю: “Буду на Пакрава спраўляць Свячу. І буду спраўляць, пакуль яна ў мяне будзя жыць. Замуж пойдзець, тады эту свячу кіну”. І я спраўляла. Як толькі Пакроў, я іду ў цэрькаў з этай свячой, там адпраўлю, ка двару прыду. Мне свекар, дзед, насучыць.Я пашыла рубашачку этай свячы. Яна на Куту і стаяла. І во табе, адзін год. Прышлі мы спаўляць абед, я работала на свінарніку, у мяне была дзве работніцы, уіх пазвала на Свячу, паабедалі, адна гаворыць: “Ты ўжэ не ідзі, прыбірайся, а мы без цябе тваю групу пакормім”. І пашлі. К вечару дзела. Я, праўда, кое-как прыбрала, а адзін стол стаяў. Чую, хто-та па хаце ходзіць. Я ж бачыць не бачу, а чую, ходзіць. Спічку затрэць і свеціць. Чую, што спічку ўстрэцца і бачу, што свеціць. У мяне была тры хлопцы. Я думаю, што большы прышоў і свеціці, ці прышлі тыя? Тры разы ўсцёр і за дзверы. А ў нас была задзвіжка, руку прасодзіш у сянец ля сцяны і задзвігаўся, чую эта задзвіжка задзвінулася. “А, — думаю, — эта хто-та прыходзіў, што задзвіжка задвінулася, і за вароты пайшоў”. Я ўстала, дашалопілася, да у акно — пашла жэншчына ва ўсём белым, із галавы да ног. Назаўтра я да свйго хазяіна: “Ты знаеш, хто-та быў у нас у хаце?” — “Хто ж эта быў?” Тут у нас адзін старык быў, так он: “Ты, Іванаўна, не расказывай. Ты абед дзелала, і на стале кінула, эта к табе прыходзіла дамавая. І нікому болей не расказывай”.

От ж-цы д. Белая Дубрава Приваловой Татьяны Ивановны, 1914 г. р., зап. Лопатин Г. І., Нечаева Г. Г. в 1998 г. Т. 83. Л. 5.

За сына абряклася”

У нас, у Папаратнай, адна баба ўсё ўрэмя свячу ставіла, кажды год. Прыходзілі святыя маліліся, на каленкі станавіліся. За сына абряклася.

От ж-цы д. Видуйцы Костюковичского р. Романовой Любови Прокоповны, 1932 г. р., зап. Лопатин Г. И в 1998 г. Т. 83. Л. 30

“Насыпалі ў яшчычак жыта…”

У нас была восеньская Мікольская. Свяча стаяла ў яшчычке з зярном. Насыпалі ў яшчычак жыта, ячмень, пшаніцу, грэчку, авёс — якоя ёсць семяно. І ўсё ета сыпліцца ў той яшчык. Тады становяць ету свячу — воск еты. А воск еты дзелаюць — вот, лён, бальшую жменю бяруць лёну, і лён еты ўвесь аблепліваюць етым воскам і тады дзелаюць, такую таўстую наверх становяць, штоб запаліваць яе, штоб яна гарэла. Каля свячы маленькая іконка, і яна стаіць, і палаценцам абматаюць. Як аддаю свячу, у нас вячэраюць. А назаўтра ідуць к хазяіну, што забраў. Тры мужчыны нясуць яе. Самы глаўны хазяін нясе, а два другіх збоку падмагаюць і так трошкі дзяржацца. А тады, ужэ, прыносяць і становяць етаму хазяіну.

От ж-цы д. Студенец Кормянского р. Андреенко Александры Федоровны, 1926 г. р., зап. Новикова Л. А. в 1999 г. Т. 88. Л. 9-10.

“Абрякнулася і здзелала ікону”

Дзесяць парасёнкаў купе і на аборке вядзе: “Госпадзі, штоб мне Бог помач, штоб не падохлі ў дарозе!” Икона была “Юрый”. Яна ўзяла абрякнулася і здзелала ікону. Так ікона хадзіла.

От ж-цы д. Казацкие Болсуны Ветковского р. Хамякова Маряя Андреевна г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2003 г. Т. 75. Л. 201.

“Адслужаць і ў другі двор нясуць”

Ікона хадзіла па дварах на Пасху. У кажны двор. Клалі на стале кусок сала, яйца — аддавалі ім. Як, ужэ, ікона пройдзець, тады мы гулялі. Хто даў заказ, той бярэць ікону, носіць Божаю Маць па дварах. Вы прышлі к бацюшке: “Бацюшка, я магу ўзяць ікону”. Эта на первы дзень. І на другі дзень носяць. Ідзець поп, а яна наперад нясець ікону. Адслужаць і ў другі двор нясуць. На Кут становяць, і поп, і дзяк стаіць. Божаю Маць носяць. Ікона з адной ручкай, штоб дзяржаць. Дзе ікона захоўваецца паміж першым і другіх днем? У цэркві.

От ж-цы д. Березки Хотимского р. Купреевой Репны Кузьминичны, 1909 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1998 г. Т. 82. Л. 16.

“Бацюшка, я вазьму ікону”

Вот, напрымер, я пастроіла новую хату, я абряклась узяць ікону: “ Божаю Мацер”, “ Спасіцеля”. Даждалась Пасхі, прышла к бацюшке: “Бацюшка, я вазьму ікону”. Ён: “Пажалуўста, бярыце”. Я падбіраю жэншчын, каторыя ўмеюць пець. Яны нясуць яе ка мне, ставяць на Куту. Прыносяць чужыя людзі, а хазяйка ў дварэ. Яна ў мяне двое сутак стаіць. Я гатоўлюсь, як к празніку. Даю выпіць жэншчынам. Яны прыдзюць, цэлаю ноч пяюць. Калі другі чэлавек захоча, другі ў мяне вазмець. А калі ўжэ закончыцца, папу нясуць.

От ж-цы д. Беседавічы Хотимского р. Чибусовой Матрены Григорьевны, 1915 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1998 г. Т. 82. Л. 4.

Бралі на ўтары дзень Пасхі. Бралі і ў новаю хату, і ў стараю. Я балею, я абрякаюсь, я бяру. “Спасіцеля” на дзяцей бралі, а “Божаю Маць” абрякаліся жэншчыны. У мяне маць маладая была, у яе у адзін дзень памерла пара дзяцей ад дзіфцярыі.

От ж-цы д. Беседавічы Хотимского р. Жариковой Натальи Евцихъевны, 1927 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 1998 г. Т. 82. Л. 4.

“Было тры тоўстых свячы”

У нас было тры тоўстых свечкі, і кажны год іх пераносілі. Называлася — “свячу мне”. І ўсе сабіраюцца гуляюць, выпіваюць.

От ж-цы д. Литвиновичи Кормянского р. Полякова Раиса Владимировна, 1941 г. р. зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 91. Л. 24.

“Выносяць на двор хлеб з соллю ”

На Міколу. Хто жалаў хадзіць — хадзіў, а хто не жалаў — не хадзіў і не браў. Як прыдуць, памоляцца і паабедаюць, тож памоляцца. Вот, у мяне ікона. Сусед прыходзя браць к сабе. Нясуць: ікона, свяча, фартушкі вешаюць на яе. Як нясуць, па дарозе не нясуць, а сцелюць саломкай жытняй. Заранее раструшчывлі. А це (новые хозяева, которые прінімают) выносяць на двор хлеб з соллю.

От ж-цы д. Рудня Кормянского р. Винокуровой Марии Федоровны, 1915 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 91. Л. 21-22.

“… ўстрачае з хлебам, соллю”

Ікона была Свяча — Мікола. Была зімой і вясной. Зімой пераносяць, вясной гуляюць. Абед быў на Міколу. Дзелалі, хто хадзіў на Мікольшчыну. Было ўсё посная. Піліпаўка — пост. Ікону няслі мужчыны і жэншчыны. Мужчына і жэншчына нясуць гарэлку — бутылку на дваіх. Фартушкі вешалі на ікону. Хазяйка хлеб нясе. Новая ўстрачае з хлебам, соллю. Як ідуць — сцелюць саломкай, па саломцы ідуць. Салома — жытняя. Дзеці раструшвалі. Стол выносяць у новым доме. На Крышчэнне дзелалі: бярэш акрайчык хлеба з цэлае булкі. І нада акрайчык хлеба дзяржаць у руцэ. Кідалі ў калодзеж.

От ж-цы д. Рудня Кормянского р. Лашкевич Софьи Ивановны, 1927 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 1999 г. Т. 91. Л. 114.

Як дзеўка

Свяча із воска. Як дзеўка. Воску было болей пуда. Сястра сшыла плацце, как на дзевачку. Стаяла ў лукошке з лыка на стале. Бралі па жэланію.

От ж-цы д. Малуновка Ершичского р. Ларченко Ксении Ефимовны, 1914 г. р., зап. Нечаева Г. Г. в 1998 г. Т. 80. Л, 3.

“Это женщина ”

Одна женщина переносила, а другая брала. Наряжали её, делали юбочку, украшали. Свеча — это ж не мужской пол, это женщина, делали наряд ей. И обед справляли, та, которая отправляла, обед справляла, и которая принимала, обед справляла. Свечи делали сами. Там был один пасечник, пчел держал, воск был, ему заказывали.

От ж-цы Ветки Росликовой Марии Федоровны, 1953 г. р., родом из д. Быстра Климовского р-на. Зап. Лопатин Г. И. в 2006 г. Архив автора.

“І паверыце, што і дожч пашоў!”

Даждзю не было. Нанімалі службу. Папа прывожывалі. Ён маліўся Богу. У нас Свіча была. Дзве іконы. Іванаўшчына і Пакроў. Станочык такі, як стол зделан. Дзе Свіча стаіць, туда і папа прывожывалі. І паверыце, што і дожч пашоў. Тады дажчу доўга не было. Усе людзічкі сабралісь. Абед наварылі. Бацюшка. Пеўчыя пелі. І пашоў дожч. Во, гаворуць, Бога німа!

Лопатин Г.И. “Ікона звалась свячой...” Из опыта изучения обряда “Свечи” в Восточном Полесье. [Текст] / Г.И. Лопатин // Антропологический форум. Санкт-Петербург. 2008, № 8.

Лопатин Г.И.

Наш канал на YouTube:

 
Русские традиции - Russian traditions
Группа Facebook · 1 295 участников
Присоединиться к группе