Русские традиции - Альманах русской традиционной культуры

Статьи по этнологии

«Икона звалась Свячой...» Из опыта изучения обряда “Свечы” в Восточном Полесье

вкл. . Опубликовано в Этнология Просмотров: 2956

От п-ки из д. Бесядь Иващёнок Лидии Николаевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Ветке. Т. 12. Л. 10.

“Столы ставили как на свадьбу”

Вот, Илья Пророк. Я помню, на Илью — Свеча. Такой обряд. Если, допустим, он подряд, в каком-то доме собирались на ночь, молились, молитвы разные сотворяли, потом, на второй день, обед в этом доме. И икона святого переносилась к тому, кто на следующий год будет справлять эту Свечу. Не каждый дом брал, не под силу было. Не приглашённые приходили, а все желающие. И вечером надо было накормить, столы ставили как на свадьбу, и на второй день надо было накормить. Вся деревня, даже с окрестных деревень собирались. Икона была красивая, на подставке, рушники красивые, вышитые, переносилась, кто брал. И считалось, если Свеча в доме, если это действо произойдёт, несчастья обойдут этот дом. Но не каждому это было под силу. Я помню, что до радиации, уже приближались близко к моей маме. Так у мамы Свеча и не была. Мы, ещё детки, подбегали, старушки нас угощали, столы, там же яства такие вкусные, мы ж голодные, босоногие, побегали к этим столам, нас старушки угощали.

От п-ки из д. Старое Закружье Листопадовой Валентины Николаевны, г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в д. Поколюбичи Гомельского р. Т. 54. Л. 70-69

“Проста аброкі спраўлялі…”

Восава — эта пасёлак. Эта между Вараб’ёўкі і Барталамееўкі, эта ад Барталамееўкі чатыры кілометры і да Вараб'’ўкі. А мы пасрадзі былі. Эта пасёлачак. Эта ён парасіляўся з Барталамееўкі. Я шчэ быў маленькі, так добра помню, шчэ падсажывалі наверх на калёсы, ніхай мне тады два-тры гады было. Хацелі землю, штоб заняць. Мы пасялілісь, было дзвенаццаць двароў. У нас былі аброчныя празнікі, у нас і у Вараб’ўёкі, эта счыталі мы адно, у паследняя ўрэмя саедзянілісь, паселачак — эта дзвенаццаць двароў і Вараб’ёўка — семсят двароў. Так, у нас было два празнікі — Пакрова і Іван, дваццаць первага мая. Не празнікі, проста аброкі спраўлялі. Прыходзілі з дзеравень госці. І гулялі і дзень, і два. А тады мы хадзілі ў этыя дзярэўні. К нам з Барталамееўкі прыходзілі і з хутара. Як пашлі дзеці нашы замуж, сваты прыходзілі. І пераносілі ў этат дзень — называлась Свяча — із двора ў двор. Вараб’ёўка і Восава — счыталась адно… Мы не пісалі, што Восава, а счыталася — дзярэўня Вараб’ёўка. Год у адном дварэ пастаіць, а тады пераносяць у другі двор.

От п-ца из д. Осово Меженного Павла Емельяновича, 1926 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Ветке. Т. 8. Л. 16.

“Штоб мужык прышоў”

Я ня дзелала. А, там, адна — кажды год, штоб мужык прышоў, Дуня іе звалі, дак Свяча ўсё у іе была. А у іе мужык у вайну быў дома, пашоў, а тады ці ў кружэнне, яны тады ўцякалі ўсі, а як пачалі растрэліваць, дак яны, ужо знаюць, што хана ўсім будзя, яны бедных яўрэяў стрялялі ў нас у Свяцкой, дак там адзін, штоб яму колам зямля! Пераносілі. Вот, у Дуні была Свяча, яна ўзяла абрякнула, Свечы — эта абрячоныя. Абряклася, што буду Свячу скрозь спраўляць, толькі штобы мужык прышоў з вайны. А яго і ўбілі. Первы раз забралі, а тады, як немцы прышлі, прышоў, можа, дзе схаваўшы быў, да прышоў, хату выстраіў, а тады зноў красныя прышлі, пабралі мужчын тых, што былі. Дак яны пабралі іх, і яна асталася двое дзяцей. Дак, яна абрякнулася. І Свячу тую дзелала. Прыходзяць пеўчыя, там былі, адна ўсё вядушчая баба, такая была пажылая. Яны прыходзяць увечары, а тады, ужо, у ранні, і абедню і завутряняю служаць. А тады абед яна гатуя. Я, дзе мяртвяц памрэ, я не хаджу на абед. Вот, ня хочу — і ўсё. Матка наша казала на бабу, баба мыць усё хадзіла мертвых, дак яна і кажа: “Ідзі ужо косці аблізый!” Дак, калісь — боршч, бульба жараная і каша густая — і ўсё. А ціпер ужо гатуй, хоць ты ў позыкі ідзі, да гатуй ім. Дак, яны Свячу. А тады адзін, ужо, сказаў: “Я сабе вазьму”. Дак яны к яму. Вот, Свяча пабыла, у іе, ужо, вечар служылі, і ноч ані гатавалі і, ужо, уранні, усі людзі печы павытапяць, ідуць на Свячу. Там яны Богу моляцца, і пакуль зўтряні прайшоў і вутреннік, і абедня. Адслужаць ужо, тады бяруць вікону, і бяруць падсвешнік такі быў дзярвянны здзеланы, дзірачкі, там свечак. Адзін, там, мужчына, дак ён усё нясе. Ён і пеў па-Божаму, і нясуць у тэй двор, дзе перяносяць вікону. І там гатуяцца. Абед гатуяць. І там моляцца Богу, а тады, якія малітвы нада прамоляцца, садзяцца ў тога хазяіна і ядуць. Ён угашчая, а тады, ужо, назад, адтуль усі ідуць сюда, к етай маладзіцы, ішчэ памоляцца, ішчэ паабедаяць. Тады, ужо, разыходзяцца. А на другі год, ужо, у тога мужчыны — Свяча. Яны, ужо, там увечары моляцца, пеўчыя, позна моляцца, да часу, тады, ужо, хто на нач астаюцца і ўранні начынаюць рана маліцца і падкаменцы, і амяленцы і закружцы. Ён гаворя: “Ніхай і на лета тута-ка”. Ужо не бяруць, яна ў яго пабудзя. А ён два гады здзелаў, і большы ня здзелаў. яна папытала: “будзіш ты дзелаць?” Ён гавря: “Не!” — “Давай вікону маю”. І Дуніна вікона была там два гады. “Троіца”. І яна вікону тую ўзяла, у рушніку, і рушнік іе. “Раз ня будзіш — давай маю вікону назад”. І дзелала пакуль разруха ета была.

От п-ки из д. Амельное Грецкой Варвары Александровны, 1925 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Ветке. Т. 117. Л. 51-52.

“Год пастаіць, у другі двор, у трэцці…”

“Красціцель” была. Іван Красціцель. Эта абрадны наш прыстольны празнік. Свіча, прымерна, у міне была, еслі, там, жэлают людзі, пасёлачык у нас маленькі, эту свячу, значыць, дзелаюць абеды харошыя, зазываюць людзей, людзі ж прыходзюць маліцца, молюцца да абеда, і бацюшку завуць, абедаюць у тых людзей, у каторых стаяла свяча, і патом нясуць свячу, хто абракнуўся ўзяць сабе ў дом. Так, нясуць у руках, і прыбіраюць эту ікону, вешаюць із мацер’яла дзелаюць, павесяць на эту свячу. Пераносяць у другі двор, хто надумаўся ўзяць свячу. Год стаіць. Еслі ішчэ хто загадзя не сказаў, што возьме свячу, утары год стаіць. А еслі жылает, значыць, год пастаіць, у другі двор, у трэцці. Так і пераносяць.

От п-ки из д. Чирвоны Кут Литвиновой Анастасии Даниловны, 1932 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Ветке. Т. 63. Л. 17.

“Хату новаю пасвяціць…”

Была ў нас ікона такая, я ні помню ізабражэнія, у суботу пад празнік, дак я ўсё з бабай хадзіла. Такі ў нас быў чалавек, як, уродзе, ён дзяка быў, старыя жэншчыны сабіраліся, пасідзят, пагамонят, перад Успеніем, калі ў цэркві саслужаць, прыводзяць папа і дзяка, тады бяруць эту ікону і носяць па ўсёй дзярэўні. Хто жалае, вот, хату новаю пасвяціць, заходзяць. Эта была ішчо да калхозаў. А патом панясуць па ўсёй вуліцы, і ўжэ, пераносяць ікону ў другі двор. Ікона была такая бальшая, што ў чытырох бралі. Такія палкі — дзве дзевачкі сперадзі, дзве ззадзі. І насілі. Эта была ішчо да калхозаў.

От п-ки из д.Купреевка. Вдовиной Надежды Никитичны, 1921 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Ветке. Т. 60. Л. 31.

“І паверыце, што і дожч пашоў!”

Даждзю не было. Нанімалі службу. Папа прывожывалі. Ён маліўся Богу. У нас Свіча была. Дзве іконы. Іванаўшчына і Пакроў. Станочык такі, як стол зделан. Дзе Свіча стаіць, туда і папа прывожывалі. І паверыце, што і дожч пашоў. Тады дажчу доўга не было. Усе людзічкі сабралісь. Абед наварылі. Бацюшка. Пеўчыя пелі. І пашоў дожч. Во, гаворуць, Бога німа!

От п-ки и з д. Воробъевка Прялкиной Ульяны Николаевны 1917 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2005 г. в Ветке. Т. 17. Л. 27.

“Можа, дзеці балелі…”

Міколу адпраўлялі. Мікола была. У адных пабудзя ікона, а тады пераносяць у другі двор. Хто захоча. У адном дварэ была гадоў пяць, а тады другія захацелі ўзяць. І пераняслі. Можа, дзеці балелі. Прычына ж якаясь была. Не кажды ж двор, не рядышкам жа, а на краю была, тады сярод пасёлка переняслі, была ікона. Мікола. Спаўлялі абед. Бабкі хадзілі маліцца. Абедалі.

От ж-цы д. Подкаменье Костачко Феклы Ивановны, 1930 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2006 г. в Ветке. Т. 2. Л. 16.

“Штоб не было гадасці ніякія”

Былі свечы. Была зімняя Ніколай і веснавы Нікалай. Эта па сялу, дзе жыла Матруна, эта была зімняя Мікола, а, як з Вараб’ёўкі ідзеш, тута-ка — веснавая.. І так і праводзілі. Зімой праводзілі з хаты ў хату праносілі. Слалі шыгаль, ёлачкі. Дзелалі, вот, сёння у міня нада пераносіць, сёння ў міня вячэра. А заўтры пераносім к саседцы, там абед ужэ — прымая Міколу. Так было у нас, у Барталамееўцы два Міколы. Ёлачкі этыя бралі, так рэдзенька шыгаль, дарожку здзелаюць, людзі разбіралі. Эты шыгаль у капец кладуць, штоб не было гадасці ніякія. Тады Міколу дзелалі, эта ціпера-ка у цэркву сходзім і ўсё, а тагда дзелалі Міколу — у міне банкет, сабіраюцца свае, з гармошкай ходзюць, іграюць, за сталом сядзяць, а патом пойдуць к вам, у вас паўтараім, пяём да танцуім. Вот такія абрады дзелалі.

От п-ки из д. Бартоломеевка Гапеевой Ирины Аверьяновны, 1934 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2006 г. в Ветке. Т. 119. Л. 7.

Абізацільна, штоб быў боршч…”

Была “Мікола” весеньская. Вот, увечыры, сабіраяцца у нашай бы, напрымер, хаце, Богу моляцца, вячеряюць. Людзі прыходзяць, свечкі ставяць, грошы якія ложаць. Вечарям памоляцца ў нас, павячеряюць тут. Абізацільна, штоб быў боршч, была каша, бліны (ладкі). Астальное што хочыш. Ну эта абізацільна. “Гарячае” называлась. Назаўтряга бяруць эту ікону “Міколу” і нясуць, напрымер, к саседке. Не кажды браў Свячу. Хто хацеў. Былі такія людзі, што адказывалісь. Былі такія ацеісты, у Бога ні верывалі, ні хацелі. Ну, такіх людзей мала. Абычна ўсе бралі. Ну, былі такія людзі. Камуністы. Ані ж не верывалі ў Бога, значыць Свячу яны не…іх бы з парціі тады знялі, еслі б дома ў сабе Свячу аб’яўлялі. Нузаўтряга бралі тут ікону, ішлі ў тую хату, там маліліся, там абедалі. Эта Мікола ў аосень, дзевітнаццатага дзекабря, эта ўжэ зіма, но счыталі восеньская Мікола. Увечары, эта было перяд Міколай, васемнаццатага, малілісь, а дзевітнаццатага ужэ абедалі. А пасле абеда маглі і гармошку і ўсё што ўгодна.

От п-ки из д. Старое Закружье Романовской Марии Алексеевны, 1937 г. р., зап. Лопатин Г. И. в 2006 г. в д. Хальч. Т. 117. Л. 1а.

“Свеча как свеча”

Свеча как свеча и икона звалась свечой. 2 августа — Илья. Справляли обед. Свеча большая, сверху — поуже, к низу — пошире. Из воску лепили палки как руки, Пуговицы или монеты втискивали в воск как глаза. Год бывала в доме. Куда переносили, стелили дорожки полотняные от старого дома к другому дому, кто берёт. Бабка читала сама дома, у неё книга была толстая. Кто обрекнулся её забирать, обед делает.

От п-ев из д. Потёсы Булановича Виктора Алексеевича, 1932 г. р., Буланович Александры Аврамовны, 1931 г. р., зап. Лобацкая Г. А. в 1995 г. в Ветке. Т. 59. Л. 4.

“І ў доме ўсё нармальна стала”

Была ў нас веснавая ікона. Прыняслі яе ка мне, савершенна маленькая, Я іздзелала кіот бальшушчы, красівы. Ну, вот, яна ў мяне прастаяла адзінаццаць гадоў. Дзелала два абеды – на веснавую, што яна веснавая, і на зімавую. Патом ужэ рашыла, што забяруць яе ад мяне. Была Прачыстая, дваццаць первага сенцября, і я рашыла папрасіць жэншчын, штоб яны ад мяне яе забралі. Кагда мы селі абедаць, я папрасіла жэншчын: “Забярыце яе ад мяне. Адзінаццаць гадоў стаіць, так забярыце ў мяне”. Ну, ніхто не браў. Скандал! Тая: “Я не хачу. Мне німа куда!” І паднялі такі скандал. НІхто не хоча браць. І лягла я вечарам спаць. Но мне кажацца, што не спала, толькі маі глаза закрыліся. І, вот, перада мной старычок, увесь беленькі, адзежа беленькая, бародка беленькая, і стаў на каленях перад маей койкай і перада мной, уродзе б стаіць на каленях і просіць, што “Не выганяй мяне! Я твой бацька!” Я хачу сказать, што я не выганяю, я забалела, у мяне нет сілы, хачу яму сказаць, но у мяне язык не варочаецца, не магу сказаць. Он апяць паўтарыў: “Не выганяй мяне! Я твой бацька!” І усё. Ад крыку я праснулася. Праснулася, каля мяне ўжэ нікаго не было. Вот толькі эта мне прыдалось. І ўжэ назаўтра пашла я к этым жэншчынам і сказала, што я нікому ікону не аддам. Ніхай стаіць у мяне. Так і так мне прыснілася. А патом сколькі прайшло, і нашолся чалавек, і забралі ў мяне эту ікону. Кагда ікону забралі, с цех пор я забалела.

Раньшэ у агародзе нічыво не было, кроме травы. Адна трава расцет, і нічыво нету, ні капусты, пасажу – ана не вырасце. Патом, кагда я ўзяла ікону, ішчо я работала ў Гомелі, і толькі што пайшла на пенсію, і, вот, нідзеля астаецца да Міколы, адна нідзеля, і ўдруг прыходзя Вольга Дубоўка і гаворыць: “Анна, перабралі ўсю дзярэўню, і нікуды ніхто не хоча браць ікону. Можа, ты б узяла?” Думаю: “Ад іконы не атказываюцца”. “Ну, харашо, — гавару, — Ольга, вазьму”. А патом прышла дамой і думаю: “Ікону ўзяць, нада і абед дзелаць. А з чаго я здзелаю? Нічыво ж нету”. Воду паставіла, села і сяджу. “Пайду да Феклы Балабіхі, і скажу, што не буду браць”. Адкажусь ад іконы. Пасідзела, пасідзела: “Не, не буду атказывацца”. У то ўрэмя гарэлку давалі па талонах. Ні гарэлкі німа, ні рыбы німа, бульба толькі і капуста, качан да бульба, болей нічога німа, ні рыбы, а посны абед, ні грыбоў німа, як я буду дзелаць? Пасідзела, пасідзела, а Ольга Гурышева работала ў магазіне. Я тады абрацілась к ей: “Воля, што мне дзелаць? Вот, хачу ікону узяць, а німа з чым абед дзелаць, ні гарэлкі, ні віна німа”. Ана: “У міне віна цэлы яшчык стаіць. Я ўзяла цэлы яшчык віна”. Я гавару: “Ну, так, харашо, ты мне хоць бутылак пяць прадаш віна”. А яна: “Бяры хоць і болей”. Па тры рублі, грошы ж былі, віна ўзяла, прынесла дамоў. Назаўтрага – за грошы, матанула ў Гомель. Рыбы нігдзе німа. Я зашла ў магазін, рыбы навалам марожанай, якую хочаш бяры!. Я прынесла кілаграм пятнаццаць з Гомеля. “Вот, ужэ рыба ё ў міне”. Зматалася на другі дзень на базар, грыбоў узяла. Вот, ужэ ўсё ё ў міне. Наверна, так Мікола памагала. То німа нігде нічога ўзяць, а я, куды ні падкнусь, у міне ё, ліш бы толькі грошы. І за нідзелю ўсё сабрала. Забраць ікону, німа адзець у што. Я шкаф свой патрусіла, брала січчык белы на пададзеяльнік, я за етыя дзесяць метраў, рашыла пашыць на ікону, абкруціла усю іе мацерьялам, пашыла, панесла, адзела і забрала тую ікону. Людзей поўная хата набілась. Нікагда ж не пераносілі іконы. Ікону тую прыняслі. Цепла была, гразна, машыны астанаўлівалісь. Людзі плачуць ад радасці, поўная хата людзей, чылавек пійсят. Каму места не хватала, друг на дружку пасадзіліся, а ўсё раўно паселі. Я ікону ўзяла, і ў доме ўсё нармальна стала, і ў агародзе ўсё пашло. То нічога не радзіла, а то і капуста, і маркоўка, і бульба. Усе у міне у агародзе, і ў доме ўсе нармальна стала. Я дзяржала свіней, і коз, і курэй, па двое — па чэцвера дзяржала свіней – і ўсім хватала. І хватала за што купіць. Значыць Мікола — харошы памошнік. Эта ніхто не прашыбёт, хто яго возьме. Вот, такія дзяла.

От ж-цы д. Старое Село Ветковского р. Кирьяновой Анны Мартыновны 1931 г. р. зап. Лопатин Г. И. в 2003 г. Т. 101. Л. 17-16,14-13.

“Балела дзеўка”

З пасёлку бабіцкага, з Кармы, балела дзеўка адна чорнай балезню. Так пасаветавалі ёй пашыць адзежку для свячы. Як пашыла, так палуччала.

От ж-цы д. Бабичи Чечерского р. Радьковской Натальи Егоровны, 1929 г. р., зап. Романова Л. Д. в 1927 г. Т. 75. Л. 31.

“Нада толькі на пасвяцоным”

Я была на “Свячэ “Мікола”. Ета “Свяча” такая была ў Антонаўцы. Я ж во і аддавала рушнікі пераносіць. Вот моляцца ў адным домі. І другая захоча. Вот я абракнулася, я і забрала к сабе. Дак пераносяць мужыкі ікону, а не жэншчыны, мужыкі нясуць “Сьвячу”. І на етым рушніку даўжны несьць, патаму што ета рушнікі ўсе пасвяцоныя, у царкве сьвяціліся. Ні пасьвяцонага рушніка табе дажа ні дадуць к “Сьвячэ”. І вот тады на етым рушніку нясуць. Прынясеш вышываны: “Не! – кажа, - еты не пайдзёт, еты не пасьвяцоны. Нада толькі на пасвяцоным”.

От ж-цы д. Светиловичи Ветковского р. Казаковой Ольги Кирилловны, 1930 г. р., родом из п. Макавье Чечерского р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2002 г. Т. 75. Л. 191.

“Удава асталася”

Божы годнічэ Георгій. Ета быў святы із святога. Ён зашчычаў удавіц, маліўся, сорак дней стаяў на каленкі, маліўся за ўдоў. І мой муж умер, я ўдава асталася. Паабешчала эту Георгію забраць ад бабкі, яна ўжэ ўмерла. Яна сказала: “Аддам толькі Тані, маё імя — Таня, пусць яна ў яе. Яна ходзе ў цэркву, многа чытае і спявае. І пусць яна сахраняе святыньку — Георгія”. І прынесла яе. Прынесла гародамі, штоб ніхто не бачыў. І яна ў мяне ўжэ пятнаццаць лет. Кагда я ўжэ забалела і да сёлішняга года, я ў цэркаў, у Крупец, крупецкая цэркаў, мяце, гудзе, а я на аўтобус, інагда і пешкі іду спяваю, чытаю ў Крупецкай цэркві. А сейчас забалела. Рада бы паехаць. Спас у Нядзелю будзе, я скрозь паеду, яблачак набяру, пасвячу, людзям параздаю яблачка свяцёнага. А цяпер не магу. Калі б даў Гасподзь глазачкі, на адным глазу аперацыю здзелалі, цяпер хачу на другом. Так, можа, Гасподзь дасць, буду бачыць, тады буду ізноў хадзіць у цэркаў і чытаць. Прашу Госпада і малю, штоб даў мне Гасподзь, адкрыў глазачкі. У мяне і Евангеле ляжыць. І падарыў мне крупецкі свяшчэннік Міхаіл, ён ужэ умер, на рускам языке. Так я ўнучцы аддала. Яна любя, кажа: “Бабушка, я ўжэ прачытала твайго Евангеле два разы і яшчэ буду чытаць”.

От ж-цы д. Красная Буда Добрушского р. Матвеенко Татьяны Ивановны, 1924 г. р., зап. Лопатин Г. И., Романова Л. Д. в 2001 г. Т. 76. Л. 49.

“Як сем’яніна у хаце не стала”

У нас свяча стаяла Мікола, ніхто яе не браў, бабы хадзілі, вячэру спраўлялі, абед спраўлялі, свечы куплялі, палаценца вешалі. Яна ў нас доўга стаяла. Прышла вайна, красныя прыйшлі. І ў нас стаяў палітаддзел. І еслі палітаддзел занімаў кварціру, то вольных не было, а нас генерал не выгнаў, палітаддзел стаяў, а чераз хату жыў генерал. У мяне быў васпітанік, хрэснік мой, а іхняя сям'я была ў Гомелі арэстованная, два браты растралялі, а адзін астаўся, а я этага хлопчыка, схадзіла к немцам: “Аддайце мне этага хлопчыка, эта майго брата хлопчык, і хрэснік мой” – “А дзе брат?” (перагаворшчык быў, эта немец спрашывае). “А брат мой, гавару, он з шаснацатага году, і такой возраст доўжан ваяваць. За кем пабеда будзе, мы не знаем. Можа, ён у паліцыі, можа, у парцізанах, можа, ён пагібшы, но нам нікакой ізвесціі нет. Хоць, кажу, нямецкай уласці, хоць нашай уласці людзі нада. Аддайце мне этага пацана, я яго буду васпітываць, запісачку напісаў. І аддаў этага пацанка, і я яго два гады расціла. Праўда, прышла яго маць, і дзед, і баба, і брат эты прышоў. Ен аддаў мне яго, я два гады яго расціла.Ён у нас жыў. І, на табе, брат ісцалеў, і брат прыехаў, прывёз другую жонку, мы і былі проціў. А патом тая жонка, адна дзевачка у яе, не Васілёва дзевачка, і яна памерла, асталась тая дзевачка не пры чом. Васіль забраў і эту дзеўку. Ён яе васпітываў. Я, кажу, хрэсніка ў немцаў забрала, так я васпітывала, з люлькай хадзілі. Матка скажа: “Нясі ты этага дзіценка дамой!” А ён жа не поняў: “Хросная нясі дзіцёнка дамой!” Сам на сабе. І брат забраў свайго і дзевачку, і ён васпітаў чужую. І пашла ў сяльпо глаўным бухгалцерам. І да пенсіі работала. Во, самі пад нагамі валяліся, а сірат расцілі.

Наш канал на YouTube:

 
Русские традиции - Russian traditions
Группа Facebook · 1 097 участников
Присоединиться к группе