Русские традиции - Альманах русской традиционной культуры

Статьи по этнологии

«Да й ішла Стряла у канец сяла, у канец Неглюбкі…». Весенние обряды в жизни молодежи

вкл. . Опубликовано в Этнология Просмотров: 4087

Содержание материала

22.

“А ў майго таткі харашо жыці…” (С.- Б);
А ў майго таткі харашо жыці
Ой-у, лёлі, харашо жыц...
Харашо жыці, вольна хадзіці,
Двор пад гарою, двор над вадою,
Пусці, мой татка, у свой сад пагуляці
Не буду, мой татка, вішанек шчыпаць
Хоць і вышчыпну адну вішаньку,
Адну вішаньку, вінаградачку,
Ой, не стаў, татка, на парадачку
Парай, мой, татка, як з нялюбым жыць!
Ён ня люб табе – кажы любенькі,
Ён ня міл табе, кажы міленькі 5

23.

“Васіль, Васілёчак, Васіль гальненькі цвяточак…” (х);
Васіль, Васілёчак,
Васіль гальненькі цвяточак.
Первым разам я садзіла,
Другім разам палівала,
Трэцім разам сарывала
Сарву цьвяток – саўю вянок.
Саўю вянок – пайду у танок.
А у танку сядзіць мой нялюбы –
У гуслі грае.
Яго гуслі не такія,
Яго гуслі лубяныя.
Мой нялюбы у гуслі грае,
Ён на мяне заглядае.15

24.

“Верамей коней пасе, дзеўка ваду нясе…” (х.);
Верамей коней пасе, дзеўка ваду нясе.
Ой, лука мая, лука, лука зялёная, трава шоўкавая
– Дзеўка-дзявіца, напой майго коня.
Ой, лука мая, лука, лука зялёная, трава шоўкавая
– Ня буду каня паіці, будзе мяне маці біці,
Ой, лука мая, лука, лука зялёная, трава шоўкавая
Будзе мяне маці біці, на парозе палажыўшы.
Ой, лука мая, лука, лука зеляная, трава шаўковая. 9

25.

“Вы ня вейце-ка, ветры буйныя…”
Вы ня вейце-ка, ветры буйныя,
ой, лёлі, ветры вялікія
Пад мае сені, сені новыя, сені новыя
Што й пад г’аначкі пад цісовыя
Не калышыце бела полага
Ня будзіце-ка майго мілага,
А мой міленькі-чарнабрывенькі
Усю ноч ня спаў, на часах стаяў
Дай на тых часах на калаварах
Калавурчыкі да усё рэдкія,
Перясмотрачкі да усё частыя. 4

26.

“Да й ішла стряла у канец сяла…”;
Да й ішла стряла у канец сяла,
Ой, люлі, у канец сяла.
Да ў канец сяла, ў канец Неглюбкі,
Ў канец Неглюбкі, да й да цэркаўкі.
Убіла стряла добрага молайца,
Па том молайцу некаму плакаці
Матка старанька, сястра маленька,
Жана молада, дзеткі дробныя.. 1

27.

“На вуліцы дзеўкі гулялі…”;
На вуліцы дзеўкі гулялі У!
Гулялі, ой, лі да люлі гулялі*
Мяне маладую гукалі
У мяне маладой муж ліхой
Ня пускае пагуляць
Дзеўкам песен паспяваць
Ён пусця позненька
Да дзевачак розьненька
Скрыпкі-бубны я найму
Усех дзевак сабяру
Гуляйце дзеўкі да свету
Да позняга абеду
Да раннага снядання
Да свякрухінага гукання
Да свекравага пытання
Пеўні пяюць – я ня йду,
Другія пяюць – я у танку
Трэція пяюць – схамяну
А ты, дзеверка, родны брат,
Вядзі мяне да дому,
Дам табе хусту дадолу.
Вядзі мяне дадому,
У сьвекраву камору.
Камора ні ключніца,
Гасцям не прыятніца,
Гасцям не саветніца,
І са мной не прыветніца. 2

28.

“Не дрём-дряма над кудзеляю…” (х.);
Ня дрём-дряма, задрямала
Пад белаю, пад кудзеляю
Ой, устань, дряма, устань, прабудзіся
Свёкар едзе – сорам будзя
Няхай едзе, сорам будзя,
А я свёкаркі не баюся,
Я у ножачкі пакланюся
Ой, дрём-дряма, задрямала
Пад белаю, пад кудзеляю
Ой, устань, дряма, устань, прабудзіся
Татка едзе – сорам будзя
Няхай едзе, сорам будзя,
А я таткі не баюся,
Я у ножачкі пакланюся 8

29.

“Не лятай-ка, галачка, рана па зарэ...” (х.);
Не лятай-ка, галачка, рана па зарэ... У!
Ой, лёлюшкі-лёлі, рана па зарэ.
Не збівай-ка галачка, ранняе расы... У!
А ўжо тая росачка даўно ізбіта... У!
А ўжо тая дзевачка даўно прапіта... У!
За таго казачаньку, за маладога... У!
За таго Ляксеячку, за халостога... У!
Воленька Іванаўна ў варотах стаіць. У!
Ляксейка Вассілявіч на коні едзе... У!
На коніку едзя, бяліла вязе... У!
Воленька Іванаўна – бяліла табе... У!
Не так як за бялілачка, як за твой прывет... У!
Упусціла Волечка начаваць у клець... У!18

 

30.

“Ой, вутачка лугавая, дзе ты ночку начавала…”;
Ой, вутачка лугавая,
Дзе ты ночку начавала
Начавала ночку у лужочку
У пад ракітавам кусточкам.
Вырязала тры пруточкі,
Здзелала тры гудочкі
Вы, гудочкі, ня гудзіця,
Майго татку ня будзіця
Мой татка сьпіць з пахмелля
З учарашняга вяселля
А мамачька за рякою
Сена кося качярьгою
Падгрябае чапялою. 3

31.

“Ой, заря мая, заря, заря белая…” (С.-Б.);
Ой, заря мая, заря, зря белая,
А ты зорачка дый вячэрняя.
Ой, чаго, заря, рана стухаеш –
Ці ад ветрыку, ці ад дожджыку
Ці ад тыя хмары, хмары цёмныя,
хмары цёмныя, гразы грозныя. 11

 

32.

“Ой на Стрэчанне, на Благавешчанне…” (С.-Б.);
Ой на Стрэчанне, на Благавешчанне,
У! Ой, лелі на Благавешчанне
Зіма зь лецечкам сустрякалася
Танечка ў мамкі красавалася
Трёмы мыламі умывалася
Первае мылечка – то бялілечка
Друге мылечка – то чарнілечка
Трэццяе мылечка – то красілечка
Ой ня д’дай, мамка не за старага
Не за старага, не за малага
Ой, аддай, мамка, ды за роўнага
Старага красу у повясе знашу
У повясе знашу, у вузёльчыку
Малага красу у чабаце знашу
У чабаце знашу, пад усцілкаю
Роўнага красу у вянку знашу,
У вянку знашу, на галоваццы. 12

 

33.

“Ой, павейця-ка ветры буйныя…” (пели стоя в поле);

 

34.

“Ой, старац мой, лікамарац мой…”;
Ой, старяц мой, лікамаряц мой,
Ён у цагельні сядзіць, Богу моліцца,
мне ж, маладзе, гуляць хочыцца.
Нагулялась, наскакалась,
Да й баюся мужыка, што б ня трэзаў языка. 6

 

35.

“Ой ты, саду, мой саду, зеляненькі…”(х.);
Ой ты, саду, мой саду, зеляненькі,
Ай-лі, вой, лялюшанькі, зеляненькі.
Па ём ходя парнішачка, ў гуслі грая,
За ім ходзя дзяўчоначка, успявая.
Яна пела-успявала, дай заснула.
Падыходзя парнішачка разбуджаці
– Ўстань-прасніся, красна дзеўка, прабудзіся,
А ужо цябе родна маці даўно кліча,
– Няхай кліча-выклікае, ні чужая
Яна выйдзе за вароты, ні пасудзя,
Яна выйдзя за новыя, да й пахваля. 19

 

36.

“Ой, пад вішанню, пад чырэшанню…” (х.)
Ой, пад вішанню, пад чарэшанню.
Ой, там Сашанька ручнікі ткала.
Ручнікі ткала, перабівала.
На сярэдзіну белы лебедзі.
Ой, па краёчку залато кружжа.
Адкуль чорт нанёс майго свёкарку.
Белы лебедзі разляцеліся.
Залато кружжа разаткалася. 20

37.

“Ой ты, ластаўка, ты касастая…” (х.)
Ой ты, ластаўка, ты касастая,
Ой, лёлі, ты касастая.
Ты ж касастая, непрыгожая.
Не лятай рана ў чыстае поле.
Ты не ві гнязда па-пад стрэшанню
Табе ў том гняздзе не зімаваці.
Толькі лецячка пералетаваць.
Ой ты, дзевачка, ой ты, красная.
Да й табе ў таткі не векаваці.
Толькі лецячка пералетаваць. 21

38.

“Па саду хаджу, цвет рамон саджу...” (С.-Б.);
1. Па саду хаджу, цвет рамон саджу.
Расці, рамон, у раўне з тыном,
Ой лі вай, лёлі, у раўне з тыном. 14
2. Па саду хаджу, цвет-рамон саджу,
Ох ія, люлі, цвет-рамон саджу.
Ў цябе, мамачка, халастой хаджу,
Халастой хаджу, нежанаценькі,
- Ты жанісь, жанісь, ты, дзіця маё,
не бяры сабе дочар панскаю,
а бяры сабе доч хазяйскаю.
Дочар панская – не табе жана,
Не табе жана і не нам слуга.
Доч хазяйская – то табе жана,
То табе жана – то і нам слуга.

39.

“Проці бацькавых варот я молада гуляла…” (С.-Б., х.);
Проці бацькавых варот я молада гуляла
Ой- ой каліна ягада мая.*
Я гуляла, гуляла, ключі пацяряла
Хто мае ключы найдзе, за таго замуж пайду
Як пачуў стары чорт мае словечка,
На вулачку пашоў, мае ключыкі нашоў
А прападайце ключы, як за старага іцці
Старый ляжыць – кахе-кахе, а я за йім скаке-скаке
Старый ляжыць памірае, а я за йім маладая
Старый ляжыць як засланка, а я за йім як ластаўка
Сама пайду за вадою, вазьму старага з сабою
Вазьму старага з сабою, кіну у проруб галавою
А сама 'стануся удавою, мае дзеткі сіратою. 10

 

40.

Ты зялёненькі падарэшнічак…” (С.-Б.);
Ты зялёненькі падарэшнічак
Ой, лёлі падарэшнічок’
Ой калі ж ты рос, у вялікі пост
Ой, лёлі, у вялікі пост
Раскідаўся ты у панядзелачак
Ой, лёлі, у панядзелочк’
У панядзелачак радзі дзевачак
Ой, лёлі, радзі дзевочк’
У аўторачак раді малодачак
Ой, лёлі, раді малодочк’ 13

41.

“Што ў Неглюбцы, у сяле…” (х.);
Што ў Неглюбцы, у сяле, ой у сяле,
Да люлі-люлі, у сяле, у ся...
Стаяла цэркаў, на гарэ, ой на гарэ.
На цэркаўкі булаўка, ой, булаўка.
На булаўцы макаўка, ой, макаўка.
На макаўцы ластаўка, ой, ластаўка.
Яна сядзіць высока, ой, высока.
Яна бача далёка, ой, далёка.
Што у Неглюбцы дзеецца, ой дзеецца.
Восем хлопцаў жэніцца, ой, жэніцца.
Дзевяць дзевак канаюць, ой, канаюць.
Дзесятую хаваюць, ой, хаваюць. 7

42.

“Што па троўке-троўкі зялёнай муроўкі…” (х);
Што па троўке-троўкі зялёнай муроўкі
Ой лёлі, лёлі, на зялёнай муроўцы…
Там гуляў моладзец, малады Васілька.
Ой лёлі, лёлі, малады Васілька.
Ён жа сабе дзевачку кліча-выклікае
Ой лёлі, лёлі, кліча-выклікае
А тая дзяўчоначка яго ня узьлюбіла,
Ой лёлі, лёлі, яго ня узьлюбіла,
Пуховаю шапачку з галоўкі зьбіла,
Ой лёлі, лёлі, з галоўкі зьбіла,
Сітцаву рубашачку на ём папарвала
Ой лёлі, лёлі, на ём папарвала
Хромавы сапожыкі на ём памурала
Ой лёлі, лёлі, на ём памурала
Пашоў жа малойчык,
Пашоў дый заплакаў,
Ой лёлі, лёлі, пашоў дый заплакаў,
Як стала дзяўчоначцы
малойчыка жалка
Ой лёлі, лёлі, малойчыка жалка
Як стала дзяўчоначка яго выклікаці:
Ой лёлі, лёлі, яго выклікаці:
Вярнісь, вярнісь Васілька,
Вярніся назад,
Ой лёлі, лёлі, вярніся назад,
Сітцавую рубашачку я пазашываю,
Ой лёлі, лёлі, я пазашываю,
Хромавыя чабоцікі я паабціраю,
Ой лёлі, лёлі, я паабціраю. 16

43.

“Што на нашай вуліцы на зялёнай мураўцы…” (х.) [2]
Што на нашай вуліцы на зялёнай мураўцы
Ой лёлі-лёлі на зялёнаё мураўцы
Разьліў разьлівалася глыбокае возера
А па том па возяру серы гусі плавалі
Серы гусі плавалі, серы гусі стадом
А на тых на гусачак налятаў сызой орёл
Ухапіў ён гуску, гуску за галоўку
Гуску за галоўку, за белаю шыйку
За белаю шыйку, за правае крылцо
Крыкнулі-гукнулі гусачкі па гусі
Хлопнулі-ўдарылі дзевачкі у ладоні.
А хто ж у нас будзе паперяду плысці?
А хто ж у нас будзя ключы завадзіці?
Хто ж у нас будзя на вулку хадзіці?
Выйдзе ў нас на вулачку красная Людачка
Ззавядзе таночкі красная Марьячка 17

 


1 Зап. у 1985 г. В. Ліцвінка, У. Раговіч ад М. Мельнікаввй, 1924 г.н., Г. Дзямчыхінай, 1910 г.н. / Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн., 1989. С. 67;

2 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селище, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.;

3 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селище, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.;

4 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селище, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.;

5 Зап. Мазюк И.В., Пладунова Т.А. в 2004 г., д. Неглюбка, от Соломенной У.М., 1932 г.р., Демчихиной Е.И., 1935 г.р.;

6 Зап. Мазюк И.В., Пладунова Т.А. в 2004 г., д. Неглюбка, от Соломенной У.М., 1932 г.р., Демчихиной Е.И., 1935 г.р.;

7 Зап. у 1985 г. В. Ліцвінка, У. Раговіч ад Г. Дзямчыхінай, 1910 г.н., П. Ціханавай, 1935 г.н. / Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн., 1989.. С. 92;

8 відэаархіў ВМНТ, Неглюбка, зап. 1995 г.;

9 Зап. Мазюк И.В., Пладунова Т.А. в 2004 г., д. Неглюбка, от Соломенной У.М., 1932 г.р., Демчихиной Е.И., 1935 г.р.;

10 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селище, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.

11 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селище, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.

12 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селище, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.

13 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селишче, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.

14 1. Зап. Смирнова И.Ю в 2004 г., д. Селище, ад А. С. Суглоб, 1929 г.р;

15 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селище, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.

16 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селище, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.

17 Зап. Смирнова И.Ю. в 2004 г., д. Селище, от А. С. Суглоб, 1929 г.р.

18 Зап. у 1985 г. В. Ліцвінка, У. Раговіч ад Каротчанкі, 1909 г.н., Г. Дзямчыхінай, 1910 г.н. / Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн., 1989. С. 93

19 Зап. у 1985 г. В. Ліцвінка, У. Раговіч ад П. Герасіменка, 1923 г.н., Плецянок М., 1924 г.н. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн., 1989. С. 85;

20 Зап. у 1985 г. В. Ліцвінка, У. Раговіч ад Каротчанкі, 1909 г.н., Г. Дзямчыхінай, 1910 г.н. / Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн., 1989.. С. 65;

21 Зап. у 1985 г. В. Ліцвінка, У. Раговіч ад Каротчанкі, 1909 г.н., Г. Дзямчыхінай, 1910 г.н. / Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн., 1989.. С. 65.

22. Зап. у 1985 г. В. Ліцвінка, У. Раговіч ад Хартуновай М., 1910 г.н., в. Беседзь, Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Мн., 1989. С. 58

Ирина Смирнова

Наш канал на YouTube:

 
Русские традиции - Russian traditions
Группа Facebook · 1 295 участников
Присоединиться к группе